Навіны на тэму: дыфамацыя
09.04.2022 Праўкі ў Вікіпедыі, званкі ў 102, відэаролікі, "лайкі" і каментары ў пару словаў... Падборка дыфамацыйных прысудаў за апошнія тры тыдні
Самым распаўсюджаным інструментам рэпрэсій сёння з'яўляецца крымінальны пераслед па дыфамацыйных артыкулах: за абразу прэзідэнта, прадстаўнікоў улады, суддзяў, а таксама за здзек з дзяржаўных сімвалаў (арт. 368, 369, 370, 391 КК РБ).
06.04.2022 У Магілёве мужчыну асудзілі на тры гады калоніі за два званкі
Яго прызналі вінаватым паводле арт. 340 і арт. 368 Крымінальнага кодэкса.
05.04.2022 Мужчыну судзілі за абразу прэзідэнта ў 2020 годзе, а прызначылі 2,5 гады "хіміі" па новай рэдакцыі кодэкса
5 красавіка ў судзе Ашмянскага раёна вынесены прысуд у дачыненні да Ягора Багдзевіча, якога вінавацілі ў абразе прэзідэнта паводле ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса.
04.04.2022 Чатыры гады "хатняй хіміі" прысудзілі жыхарцы Полацкага раёна за абразу прэзідэнта
У судзе Полацка и Полацкага раёна 4 красавіка вынесены прысуд жыхарцы вёскі Дуброўны Любові Цвярдовай. 60-ці гадовую жанчыну абвінавацілі ў абразе Лукашэнкі.
04.04.2022 Палітвязня асудзілі да 2,5 гадоў калоніі па "справе Зельцэра"
Прысуд вынесла суддзя Кацярына Груда.
01.04.2022 За абразу і паклёп на прэзідэнта жыхара Быхава асудзілі на два гады калоніі
Суд Быхаўскага раёна 1 красавіка разгледзеў крымінальную справу ў дачыненні да мясцовага жыхара Аляксандра Аўдзеюка. Яго абвінавацілі адразу па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса.
30.03.2022 Тры словы — тры гады. Жыхарку Мінска асудзілі за абразу былога міліцыянта, якому было "вельмі некамфортна"
29 сакавіка ў судзе Ганцавіцкага раёна адбыўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да Ірыны Сташкевіч. Яе абвінавацілі ў абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК). Пацярпелым па справе аказаўся былы міліцыянт Віталь Куляшоў.
26.03.2022 За слова “дрышч” мінчука асудзілі да трох месяцаў арышту
Суду Юрый Юдчыц патлумачыў, што раніцай 22 красавіка, гартаючы навіны ўбачыў публікацыю пра кіроўцу ўзвода АМАП Шукаева, не стрымаўся і на эмоцыях пакінуў абразлівы каментар: “Пазыўны – дрышч”.
23.03.2022 Усяго за адзін сумны смайл пад пастом пра Лукашэнку жанчыну з Рагачова пакаралі годам калоніі
Праваабаронцам стала вядома пра вынікі судовага разбіральніцтва па справе Святланы Астравінскай, якую абвінавачваюць у здзяйсненні злачынства па ч. 1 арт. 368 "Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь".
22.03.2022 Мазыранку асудзілі на 1,5 гады “хатняй хіміі” за абразлівы каментар у адрас суддзі
Праваабаронцам стала вядома пра вынікі судовага пасяджэння па справе Любові Арбузавай, якую абвінавачаць у здзяйсненні злачынства па арт. 391 КК “Абраза суддзі або народнага засядальніка”.
21.03.2022 За "праяву нянавісці" да супрацоўніка АМАПу жыхара Гродна асудзілі на 2,5 гады "хіміі"
17 сакавіка ў судзе Кастрычніцкага раёна Гродна суд вынес прысуд па справе Юрыя Давыдава, якога абвінавачвалі ў здзяйсненні крымінальнага злачынства паводле арт. 369 "Абраза прадстаўніка ўлады".
19.03.2022 “ОМОН — зверьё”, “таракан коварен”… За што судзілі па дыфамацыйных артыкулах за апошнія паўмесяца
Самым распаўсюджаным інструментам рэпрэсій сёння з'яўляецца крымінальны пераслед па дыфамацыйных артыкулах: за абразу прэзідэнта, прадстаўнікоў улады, суддзяў, а таксама за здзек з дзяржаўных сімвалаў (арт. 368, 369, 370, 391 КК РБ).
16.03.2022 Жыхару Смаргоні прысудзілі 2,5 гады “хіміі” за малюнак і надпісы пра Лукашэнку ў Аднакласніках
15-16 сакавіка суд Смаргонскага раёна разглядаў справу мясцовага жыхара Яўгена Шулюка, якога абвінавачваюць ва ўчыненні злачынства па ч.1 арт. 367 “Паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь”.
15.03.2022 Берасцейцу прысудзілі два гады калоніі за тое, што ў жніўні 2020-га ён жадаў «вельмі дрэннага здароўя» Лукашэнку і заклікаў разбірацца з міліцыянтамі
12 сакавіка Брэсцкі абласны суд разглядзеў справу Яўгена Трушко, якога абвінавачваюць адразу па двух крымінальных артыкулах: ч. 1 арт. 368 «Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь» і ч. 1 арт. 130 «Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы».
12.03.2022 18-гадоваму палітвязню прысудзілі больш за год калоніі за каментары ў чатах
На момант напісання каментароў ён быў непаўнагадовым.