Навіны на тэму: дыфамацыя
17.07.2021 “Одноклассники” і тэлеграм-каналы як месца здзяйснення злачынства. Як беларусаў судзілі па дыфамацыйных артыкулах на гэтым тыдні
Па дадзеных праваабаронцаў, самымі распаўсюджанымі крымінальнымі інструментамі рэпрэсій сёння з'яўляецца пераслед па дыфамацыйных артыкулах: абраза прадстаўнікоў улады, суддзяў, міліцыянтаў, прэзідэнта (арт. 368, 369, 391 Крымінальнага кодэкса). ПЦ "Вясна" працягвае маніторыць судовыя паседжанні па такіх крымінальных справах.
09.07.2021 Абразы, знявагі і паклёп на прадстаўнікоў улады. Штодзень у краіне праходзяць суды па дыфамацыйных артыкулах (агляд за тыдзень)
Па дадзеных праваабаронцаў, самымі распаўсюджанымі крымінальнымі інструментамі рэпрэсій сёння з'яўляецца пераслед па дыфамацыйных артыкулах: абраза прадстаўнікоў улады, суддзяў, міліцыянтаў, прэзідэнта (арт. 368, 369, 391 Крымінальнага кодэкса).
29.06.2021 За каментар у "Аднакласніках" жанчыну асудзілі на 1,5 гады "хатняй хіміі". Пацярпелы міліцыянт збіраецца прыцягнуць да адказнасці ўсіх 97 каментатараў
29 чэрвеня ў судзе Бярозаўскага раёна разглядзелі крымінальную справу ў дачыненні да Таццяны Дзямідчык, якую вінавацілі ў абразе прадстаўніка ўлады па арт. 369 Крымінальнага кодэкса.
25.06.2021 “Хатняя хімія” за абразу міліцыянтаў, “хімія” за сарваныя сцягі і прымусовае лячэнне за абразу Лукашэнкі
Па дадзеных праваабаронцаў, самымі распаўсюджаным рэпрэсіўным інструментам сёння з’яўляецца пераслед грамадзянаў за абразу прэзідэнта, прадстаўнікоў улады, суддзяў. “Вясна” распавядае, каго і за што на гэтым тыдні судзілі ў Беларусі па дыфамацыйных артыкулах Крымінальнага кодэкса.
22.06.2021 1,5 гады "хіміі", затрыманне на мяжы, два месяцы ў СІЗА, прафулік: што перажыў віцяблянін за абразу Балабы
"Вясна" распавядае пра суд над віцяблянінам.
21.06.2021 На тры гады "хіміі" асудзілі вакаліста гурта Gods Tower Уладзіслава Наважылава
У судзе Цэнтральнага раёна г. Гомеля 21 чэрвеня з апошнім словам выступіў абвінавачаны – вакаліст гурта Gods Tower Уладзіслаў Наважылаў. Пался перапынку суд вынес рашэнне.
18.06.2021 Абразы Лукашэнкі, здзек з дзяржаўных сімвалаў і паўторны суд над палітвязнем. Як беларусаў судзілі па дыфамацыйных артыкулах на гэтым тыдні
Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае маніторыць судовыя паседжанні па крымінальных справах, звязаных з нецярпімасцю беларускіх уладаў да любых формаў праявы пратэсту.
18.06.2021 Заява праваабарончых арганізацый аб прызнанні пяці новых палітычных зняволеных
У сувязі з павелічэннем колькасці выпадкаў асуджэння і пазбаўлення волі грамадзянаў краіны па шэрагу дыфамацыйных артыкулаў Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь прадстаўнікі беларускай праваабарончай супольнасці выступілі з сумеснай заявай.
11.06.2021 1,5 гады “хіміі” і зламаныя рэбры за абразу Лукашэнкі. Як беларусаў судзілі за абразы прадстаўнікоў улады на гэтым тыдні
“Вясна” распавядае, каго і за што на гэтым тыдні судзілі ў Беларусі па дыфамацыйных артыкулах Крымінальнага кодэкса.
07.06.2021 За абразу прэзідэнта і здзек з дзяржсцяга Сяргея Бурака асудзілі на два гады "хіміі"
У судзе Мастоўскага раёна 7 чэрвеня абвясцілі прысуд па крымінальнай справы ў дачыненні да Сяргея Бурака, якога абвінавачвалі ў абразе прэзідэнта і здзеку з дзяржаўных сімвалаў.
04.06.2021 "Праблема ўва мне, калі ўвесь свет супраць мяне. Я так разумею". У Мастах судзяць мужчыну за рэпосты карыкатураў на Лукашэнку
У судзе Мастоўскага раёна 4 чэрвеня пачаўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да Сяргея Бурака, якога абвінавачваюць у абразе прэзідэнта (арт. 368 КК) і здзеку з дзяржаўных сімвалаў (арт. 370 КК).
03.06.2021 Два гады "хатняй хіміі" — за абразу Лукашэнкі
Трэцяга чэрвеня Цэнтральны суд Мінска вынес прысуд 49-гадоваму Сяргею Пракопчыку.
31.05.2021 За слова "ўзурпатар" у адрас Лукашэнкі жыхара Баранавічаў асудзілі на 2 гады "хатняй хіміі"
31 траўня суд Баранавіцкага раёна і г. Баранавічы асудзіў 47-гадовага Вячаслава Кульбу паводле абвінавачвання ў публічнай абразе прэзідэнта (ч. 1 арт. 368 КК) на два гады "хатняй хіміі". Судовае пасяджэнне доўжылася адну гадзіну.
31.05.2021 У Жабінцы за абразу Лукашэнкі мясцовага жыхара асудзілі да двух гадоў "хатняй хіміі"
Крымінальную справу па ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса супраць мясцовага жыхара ўзбудзілі за паведамленне ў Telegram-канале.
26.05.2021 "Удзельнічаў у разгоне мітынгаў і катаваў людзей". Тэлемайстра з Баранавічаў асудзілі на 2 гады "хіміі" за пост пра міліцыянта
Мужчыну асудзілі за тое, што ён ў жніўня на сваёй старонцы "ВКонтакте" апублікаваў фатаграфію супрацоўніка Баранавіцкага РАУС з надпісам "удзельнічаў у разгоне мітынгаў і катаваў людзей".