Навіны на тэму: псіхалагічная дапамога
10.05.2022 Псіхалагічная дапамога: Як перажыць ізаляцыю ў адзіночнай камеры і падчас вымушаных уцёкаў
Сённяшнія рэпрэсіі часта пакідаюць беларусаў сам-насам з сабой і, на першы погляд, невырашальнымі сітуацыямі. Так адбываецца, калі палітвязняў саджаюць у карцар, ШІЗА ці ПКТ. Так адбываецца, і калі людзі вымушаны экстрана ўцякаць у іншую краіну, і калі пасля эміграцыі вымушаны адаптоўвацца ў новай краіне.
05.05.2022 Псіхалагічная дапамога: Правілы аказання першай дапамогі людзям, якія сутыкнуліся з гвалтам і катаваннямі
За гады рэпрэсій шматлікія беларусы сутыкнуліся з псіхалагічным і фізічным гвалтам, катаваннямі і жорсткім, бесчалавечым абыходжаннем. У такіх умовах важна, каб кожны чалавек разумеў, якую дапамогу сабе і блізкаму можна аказаць у першыя часы пасля траўматычнай падзеі.
03.05.2022 Псіхалагічная дапамога: Катаванні і жорсткае абыходжанне — розніца, наступствы і важнасць дакументавання
У паловы палітвязняў у той ці іншай ступені будуць назірацца сімптомы ПТСР. Такая высокая ступень рызыкі звязаная з тым, што часцей за ўсё да палітзняволеных ужываюцца катаванні ці іншыя жорсткія, бесчалавечныя ці прыніжальныя годнасць чалавека віды абыходжання.
28.04.2022 Псіхалагічная дапамога: Як дапамагчы дзіцяці перажыць траўматычную падзею
Рэальнасць сутыкае бацькоў маленькіх беларусаў з нетыповымі праблемамі, якія іх ніхто не вучыў адольваць. У падручніках па псіхалогіі не расказваюць, ці можна браць дзіця на спатканне да таты-палітвязня, як паводзіць сябе з сынам ці дачкой падчас вобшуку ў кватэры і што сказаць ім, калі іх роднага чалавека затрымалі.
26.04.2022 Псіхалагічная дапамога: Якія думкі, дзеянні і звычкі дапамагаюць дачакацца любімых
Шок ад арышту блізкага змяняецца няспыннай трывогай за роднага чалавека. Непакоіць нявызначанасць будучыні і бездапаможнасць. Якія думкі, дзеянні, звычкі дапамагаюць чакаць? Па парады мы звярнуліся да сваякоў беларускіх палітвязняў.
21.04.2022 Псіхалагічная дапамога: Што казаць дзецям, бацькі якіх знаходзяцца ў турме?
Калі ў турме ўтрымліваецца хтосьці з блізкіх — гэта складанае выпрабаванне для ўсёй сям'і. Але ў самым уразлівым стане знаходзяцца дзеці, бо ў іх менш жыццёвага досведу, ведаў, дый наогул ім складаней зразумець тое, што адбываецца ў краіне.
19.04.2022 Псіхалагічная дапамога: Як падтрымаць сябе, калі твае родныя знаходзяцца ў турме
Сваякі, сябры і знаёмыя тых, хто прайшоў праз катаванні ці цяпер знаходзіцца ў турме, часам забываюць, што ім у роўнай ступені неабходная дапамога і падтрымка.
14.04.2022 Псіхалагічная дапамога: Цяжкасці адаптацыі палітвязняў і спосабы ім дапамагчы
Праз 1,5 года пасля прэзідэнцкіх выбараў беларусы, асуджаныя на адносна невялікія крымінальныя тэрміны за сваю палітычную пазіцыю, пачынаюць выходзіць на волю. Самы час пагаварыць, з якімі псіхалагічнымі праблемамі сутыкаецца чалавек пасля зняволення і як палегчыць перыяд адаптацыі да “свабоды”.
12.04.2022 Псіхалагічная дапамога: Як родным палітвязняў падрыхтавацца да спаткання ў месцы зняволення
Cустрэча сваякоў з палітвязнямі — заўсёды стрэс, хай і станоўчы: часта бывае незразумела, як рэагаваць на незвычайныя паводзіны блізкага, што яму сказаць, ці браць з сабой дзяцей.
07.04.2022 Псіхалагічная дапамога: Віды псіхалагічных цяжкасцяў, з якімі сутыкаюцца пацярпелыя ад рэпрэсій
У апошнія гады праз падзеі ў нашай краіне мноства людзей сутыкнуліся з псіхалагічнымі праблемамі. Некаторыя з іх вострыя, некаторыя могуць прайсці самі па сабе. Як зразумець, калі патрабуецца дапамога спецыяліста, і як самастойна адсочваць свой псіхалагічны стан?