Навіны на тэму: палітыка
19.03.2010 ЗША заклапочаныя абмежаваннямі свабоды слова ў Беларусі
«Мы застаемся заклапочанымі абмежаваннямі свабоды слова і прэсы ў Беларусі, нас непакояць апошнія падзеі, звязаныя з ператрусамі ў кватэрах незалежных журналістаў», — заявіла былая амбасадарка ЗША ў Беларусі Карэн Сцюарт, якая цяпер з’яўляецца дарадцай намесніка сакратара Дзярждэпартамента ЗША.
19.03.2010 Пачалося паседжанне беларуска‑польскай камісіі па ўрэгуляванні канфлікту вакол Саюза палякаў
Прадстаўнікі грамадскасці на яго не запрошаныя.
16.03.2010 Камітэт па справах рэлігій і нацыянальнасцей: у нас усё спакойна
На прэс-канферэнцыі, арганізаванай Камітэтам па справах рэлігій і нацыянальнасцей, яго прэс-сакратар – Міхаіл Рыбакоў – адзначыў, што міжэтнічныя адносіны ў Беларусі працякаюць у спакойнай і бесканфліктнай форме.
14.03.2010 Рэзалюцыя Еўрапейскага Парламента ад 10 сакавіка 2010 аб становішчы грамадзянскай супольнасці й нацыянальных меншасцяў у Беларусі
.
12.03.2010 Алесь Бяляцкі: Справаздача Дзярждэпартамента ЗША вызначаецца падрабязнасьцю і аб’ектыўнасьцю
11 сакавіка дзярждэпартамэнт ЗША абнародаваў штогадовую справаздачу аб стане правоў чалавека ў сьвеце. Вельмі крытычныя ацэнкі ўтрымлівае разьдзел, прысьвечаны стану правоў чалавека ў Беларусі. Гэтыя высновы каментуе старшыня праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі:
12.03.2010 Дзярждэпартамэнт ЗША наконт правоў чалавека ў Беларусі
11 сакавіка дзярждэпартамэнт ЗША абнародаваў штогадовую справаздачу аб стане правоў чалавека ў сьвеце. Вельмі крытычныя ацэнкі ўтрымлівае разьдзел, прысьвечаны стану правоў чалавека ў Беларусі.
10.03.2010 Эўрапарлямэнт асудзіў Менск за рэпрэсіі
Эўрапарлямэнт ухваліў рэзалюцыю аб сытуацыі ў Беларусі з крытыкай ціску ўладаў на Саюз палякаў. У дакумэнце няма закліку да аднаўленьня санкцыяў супраць Менску, але ёсьць пагроза, што далейшыя парушэньні правоў чалавека могуць прывесьці да спыненьня палітыкі дыялёгу Эўразьвязу зь Беларусьсю.
10.03.2010 Сёння Еўрапарламент прыме рэзалюцыю па Беларусі
Тэкст рэзалюцыі ўзгоднены з усімі фракцыямі і ўтрымлівае вострую крытыку афіцыйнага Мінска.
04.03.2010 Аляксандр Лукашэнка прызнаны ў Кракаве персонай нон грата
Гарадская рада Кракава 3 сакавіка прыняла рэзалюцыю, у якой прызнала Аляксандра Лукашэнку персонай нон грата ў старажытнай сталіцы Польшчы. За рэзалюцыю прагаласавалі не ўсе чальцы рады, але пераважная большасць.
03.03.2010 Польска-беларуская група сустрэнецца на будучым тыдні
На будучым тыдні адбудзецца першая сустрэча польска-беларускай групы экспэртаў, якая зоймецца сытуацыяй польскай меншасьці ў Беларусі, - паведаміў кіраўнік польскай дыпляматыі Радаслаў Сікорскі пасьля сустрэчы краінаў Вышэградзкай групы ў Будапэшце.
18.02.2010 Лютая палітыка-2010: антыўзнагарода за глупствы ў палітыцы
Адбылося абвяшчэньне ўладальнікаў прыза “Лютая палітыка” за найбольш гратэскныя і недарэчныя ініцыятывы ў грамадзка-палітычным жыцьці па выніках 2009 году. Сярод ляўрэатаў – Мінабароны, КХП БНФ, Яраслаў Раманчук, старшыня ФПБ Леанід Козік, ААН ды інш. Галоўны прыз – люты палітык году – так нікому і не дастаўся.
16.02.2010 Рэзалюцыі наконт Саюза палякаў Еўрапарламент адклаў да наступнага тыдня
На наступным тыдні Еўрапарламент плануе прыняць рэзалюцыю па Беларусі. Пра гэта 15 лютага паведаміў журналістам у Варшаве старшыня парламента ЕС Ежы Бузек.
15.02.2010 У МЗС Польшчы тэрміновая нарада ў сувязі з падзеямі ў Беларусі
У МЗС Польшчы ў Варшаве скліканая тэрміновая нарада ў зьвязку з затрыманьнем актывістаў непрызнаванага беларускімі ўладамі Саюзу палякаў.
11.02.2010 Матэрыялы беларускіх НДА, падрыхтаваныя для Універсальнага перыядычнага агляду па Беларусі ў Савеце па правах чалавека ААН
Гэтая падборка матэрыялаў падрыхтаваная ў жніўні-кастрычніку 2009 года групай беларускіх НДА для перадачы ў офіс Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека ў сувязі з падрыхтоўкай Універсальнага перыядычнага агляду выканання Рэспублікай Беларусь яе міжнародных абавязацельстваў у галіне правоў чалавека. Матэрыялы ўтрымліваюць спасылкі на больш дэталёвыя даклады і публікацыі. У падрыхтоўцы матэрыялаў удзельнічалі наступныя арганізацыі: Міжнародная Федэрація правоў человека (FIDH), Беларускі Хельсінкскі Камітэт (БХК), Беларуская асацыяцыя журналістаў (БАЖ), Праваабарончы цэнтр «Вясна», Асамблея дэмакратычных няўрадавых арганізацыяў, выкарыстаныя матэрыялы Беларускага Кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў.
11.02.2010 Валянцін Стэфановіч: Заклікаем урад Беларусі таксама актыўна супрацоўнічаць з ААН
11 лютага праваабаронцы прэзенавалі даклад для працэдуры універсальнага перыядычнага агляду Беларусі ў межах Савета ААН па правах чалавека