Навіны на тэму: палітыка
23.09.2009 ЗША асудзілі парушэнні правоў чалавека ў Беларусі
Злучаныя штаты захоўваюць "глыбокую заклапочанасць" у сувязі з парушэннем правоў чалавека ў Беларусі.
08.09.2009 "Не сумнявайцеся, Савет Еўропы будзе паслядоўны ў адмене смяротных прысудаў"
Дырэктар Інфармацыйнага бюро Савета Еўропы ў Польшчы Ханна Махіньская ў інтэрв'ю Еўрарадыё паразважала пра тое, ці вынесла Беларусь "смяротны прысуд" свайму сяброўству ў Савеце Еўропы, на колькі месцаў можа разлічваць наша краіна ў ПАСЕ і якія магчымасці будуць у беларускіх дэпутатаў у Страсбургу
04.09.2009 Сваякі зьніклых палітыкаў зьвярнуліся да Прэзідэнта Літвы
Сваякі зьніклых беларускіх палітыкаў і журналіста Зінаіда Ганчар, Вольга Завадская і Ульяна Захаранка звярнуліся да Прэзідэнта Літоўскай Рэспублікі Далі Грыбаўскайце з лістом, у якім выказваюць занепакоенасьць магчымым візітам у Літоўскую Рэспубліку Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, у той час, калі маюцца доказы, якія сьведчаць аб дачыненьні вышэйшых асобаў дзяржавы да злачынных дзеяньняў. 3 верасня ліст быў перададзены амбасадару гэтай краіны.
27.08.2009 Андрэй Вардамацкі: У Беларусі спад прарасейскіх настрояў у грамадстве
У Беларусі адзначаецца даволі адчувальны спад прарасійскіх настрояў у грамадстве і усё больш жыхароў краіны аддаюць перавагу Еўрапейскаму саюзу – у большай ступені гэта датычыць моладзі і людзей з вышэйшай адукацыяй. Між тым геапалітычныя прыхільнасці беларускага грамадства ў бок Захаду пакуль канчаткова не пераарыентаваліся. Аб гэтым у часе канферэнцыі ў Менску ў чацвер заявіў дырэктар сацыялагічнай лабараторыі "Новак" Андрэй Вардамацкі.
21.08.2009 Беларускі дыктатар у чарговы раз напляваў на Еўропу
Аляксандр Лукашэнка заявіў, што не мае намеру вызваляць палітычных вязняў і праводзіць свабодныя выбары.
20.08.2009 Беларусаў заклікаюць адзначыць Еўрапейскі дзень ахвяраў таталітарных рэжымаў
Грамадскія дзеячы заклікалі беларусаў адзначыць Еўрапейскі дзень ахвяраў таталітарных рэжымаў, які на рашэнне Парламенцкай асамблеі АБСЕ спраўляецца 23 жніўня. Шэраг грамадскіх арганізацый, сярод якіх Рух “За Свабоду”, Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры, Саюз палякаў Беларусі, Беларускае Шуманаўскае Таварыства, аргкамітэтэт па стварэнні Руху “Разам” адзначаць гэты дзень жалобнай выправай у мемарыяльны комплекс “Катынь”- месца, дзе палеглі 15 тысяч ахвяраў савецкага рэжыму розных нацыянальнасцяў – палякаў, беларусаў, рускіх, украінцаў.
29.06.2009 Інфармацыйная кампанія супраць палітычнага перасьледу актывістаў
Рэзалюцыя Асамблеі няўрадавых дэмакратычных аб’яднаньняў
25.06.2009 Алесь Бяляцкі: Патрабаванне ПАРЕ - дадатковы стымул для сяброў “Вясны” працягваць сваю працу
Пытанне пра рэгістрацыю праваабарончай арганізацыі “Наша Вясна” стаіць асобным пунктам у рэзалюцыі ПАРЕ, што прадугледжвае вяртанне беларускаму парламенту статуса спецзапрошанага.
24.06.2009 ПАРЭ патрабуе ад Беларусі зарэгістраваць "Нашу Вясну"
Справаздача ПАРЭ аб сітуацыі ў Беларусі
23.06.2009 Праваабаронцы цалкам падтрымліваюць рашэнне ПАРЕ па Беларусі
Статус спецыяльна запрошанага ў ПАРЕ парламенту Беларусі вернуць толькі пасля ўвядзення мараторыя на смяротнае пакаранне. Такое рашэнне 23 чэрвеня было прынятае на сесіі ПАРЕ ў Страсбургу. Як заявіў прадстаўнік ПЦ “Вясна” Валянцін Стэфановіч, праваабаронцы цалкам падтрымліваюць дадзеную прапанову.
23.06.2009 Эўракамісар выставіла Менску пяць умоваў
Бэніта Фэрэра-Вальднэр падчас візыту ў Менск заявіла пра тое, што яна спадзяецца на новую эпоху ў дачыненьнях зь Беларусьсю. Аднак яна адразу папярэдзіла, што крокі Брусэля насустрач Менску магчымыя толькі пры ўмове, што і Беларусь пойдзе насустрач Эўразьвязу — і, у прыватнасьці, да канца гэтага году выканае 5 умоваў дэмакратызацыі краіны.
18.06.2009 Уладзімер Макей - пра мараторый на сьмяротнае пакараньне
Кіраўнік адміністрацыі прэзыдэнта абяцаў прыпыненьне сьмяротных прысудаў у Беларусі ў выпадку максымальнага збліжэньня з Радай Эўропы.
27.05.2009 Удзельнікі канфэрэнцыі “Усходняе партнэрства: на шляху да грамадзянскае супольнасьці» сфармулявалі рэкамендацыі
Шаноўныя сябры! Прапануем вашай увазе Мэтадычныя рэкамэндацыі па Ўсходнім Партнэрстве, якія былі сфармуляваныя ўдзельнікамі канфэрэнцыі “Усходняе партнэрства: на шляху да грамадзянскае супольнасьці” (адбылася 5 траўня 2009г. напярэдадні Самміту Усходняга партнэрства). У канфэрэнцыі бралі ўдзел прадстаўнікі грамадзянскай супольнасьці шасьці краінаў, запрошаных у праграму, а таксама экспэрты з краінаў Эўразьвязу. Ад Беларусі прысутнічалі ды ўдзельнічалі ў распрацоўцы рэкамэндацыяў Сяргей Мацкевіч (Асамблея НДА), Алесь Бяляцкі (ПЦ “Вясна”), Віталь Сіліцкі (BISS), Ірына Віданава (мэдыя-экспэрт), Ігар Леднік (прадпрымальніцкі рух), Андрэй Ягораў (Эўрабеларусь).
14.05.2009 Беларусь — у лідэрах па кантролі за інтэрнэтам
Паводле дасьледаваньняў прыватнай амэрыканскай кампаніі “CryptoHippie”, якая спэцыялізуецца ў тэхналёгіі канфідэнцыйнасьці, Беларусь займае трэцяе месца ў рэйтынгу дзяржаў з самым моцным электронным кантролем. На першай і другой пазыцыі — адпаведна Кітай і КНДР. Чацьвёртае месца належыць Расеі.
07.05.2009 У Празе - саміт Усходняга партнёрства
"Усходняе партнёрства" — польска-шведская ініцыятыва, ухваленая ЕС у чэрвені 2008 года. Яна прадугледжвае ўдзел 27 краін Еўрасаюза і шасці постсавецкіх дзяржаў: Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Грузіі, Малдовы і Украіны. У праекце дэкларацыі, якую плануецца прыняць па выніках пражскага саміта, выказана ўпэўненасць у тым, што Усходняе партнёрства "будзе працаваць на карысць дэмакратычных каштоўнасцей, умацавання стабільнасці і працвітання, прынясе ўстойлівыя і адчувальныя перавагі грамадзянам усіх краін-удзельніц".