Навіны на тэму: праваабаронцы
03.03.2023 Ад 7 да 10 гадоў калоніі: агучылі прысуд палітзняволеным праваабаронцам "Вясны"
Суддзя Марына Запаснік прызначыла тэрміны вясноўцам ад 7 да 10 гадоў калоніі і буйныя штрафы.
03.03.2023 "Ім патрэбна ведаць, што ўсё не дарма". Жонкі палітзняволеных вясноўцаў выказаліся пра прысуд
Мы папрасілі жонак палітзняволеных праваабаронцаў "Вясны" Наталлю Пінчук, Ніну Лабковіч і Аліну Стэфановіч пракаментаваць прысуд.
02.03.2023 Падтрымайце праваабаронцаў "Вясны" ў дзень абвяшчэння прысуду
3 сакавіка ў 12.00 у судзе Ленінскага раёна г. Мінска будзе агучаны прысуд праваабаронцам “Вясны”. Мы заклікаем падтрымаць палітзняволеных праваабаронцаў і выказаць ім сваю салідарнасць у гэты дзень усімі даступнымі спосабамі.
02.03.2023 "Калі пракурор запрасіў 12 гадоў, на твары Алеся не праскочыла ніводнай эмоцыі". Партрэт Алеся Бяляцкага на судзе
Адзін са слухачоў працэсу пагадзіўся ананімна падзяліцца сваімі назіраннямі. Публікуем яго маналог пра партрэт Алеся Бяляцкага.
28.02.2023 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
Беларускія ручнікі скрозь прызму рэпрэсій, карыстанне роднай мовай у судах і праваабаронцы як "самыя страшныя для ўлады".
25.02.2023 Вайна – гэта пахі? Як мяняецца чалавек пасля вайны – у падкасце “Вясна прыйдзе”
На працягу года мы размаўлялі з праваабаронцам “Вясны” Ігарам Казмерчаком, які правёў больш за месяц у Чарнігаве, калі туды зайшлі расійскія войскі.
24.02.2023 Супольная заява сябраў FIDH: няма глабальнага міру без справядлівасці ва Украіне
З нагоды гадавіны поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну сябры Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека прынялі супольную заяву.
21.02.2023 PEN International у Міжнародны дзень роднай мовы заклікае падтрымаць Нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага
У гонар Міжнароднага дня роднай мовы PEN International заклікае падтрымаць беларускага пісьменніка, праваабаронцу, лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру і сябра ПЭН-клуба "Беларусь" Алеся Бяляцкага.
14.02.2023 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
Прысуды ад дзяржабвінавачвання для праваабаронцаў "Вясны", Дэнансацыя Беларуссю Факультатыўнага пратакола, "Алесь Бяляцкі" і "Вершы на асфальце"
13.02.2023 "Досыць, трэба спыняць гэтую грамадзянскую вайну!" Праваабаронцы "Вясны" выступілі на судзе з апошнімі словамі
Прысуд па справе "Вясны" будзе сімвалічна абвешчаны на пачатку вясны — 3 сакавіка ў 12:00. Публікуем апошнія словы на судзе нашых калегаў — у аўдыё і тэкставай версіях, а таксама працягваем патрабаваць іх вызвалення.
12.02.2023 "Прысуд у дачыненні да майго падабароннага можа быць толькі апраўдальным", — адвакатка Валянціна Стэфановіча
Публікуем вытрымкі прамовы ў судовых спрэчках адвакаткі Валянціна Стэфановіча Таццяны Курадавец.
12.02.2023 "Ягоны энтузіязм у праваабарончай дзейнасці атрымаў прадузятую ацэнку з боку абвінавачвання", — адвакатка Уладзіміра Лабковіча
Публікуем вытрымкі адвакацкіх прамоваў у судовых спрэчках абаронцаў Уладзіміра Лабковіча Андрэя Доўнара і Галіны Тарнаўскене.
11.02.2023 Ад паэта і літаратара да грамадскага дзеяча. Як прайшла прэзентацыя кнігі “Алесь Бяляцкі” на паэтычным фэсце ў Вільні
У межах міжнароднага паэтычнага фестывалю “Вершы на асфальце” імя Міхася Стральцова ў Вільні ўпершыню прэзентавалі кнігу “Алесь Бяляцкі”.
11.02.2023 "Дзейнасць майго падабароннага адпавядала стандартам праваабарончай дзейнасці", — адвакатка Алеся Бяляцкага
"Вясна" публікуе вытрымкі адвакацкай прамовы ў судовых спрэчках абаронцы Алеся Бяляцкага Наталлі Івановай.
11.02.2023 "Прашу Высокі суд пастанавіць справядлівы прысуд", – прызначаная следствам адвакатка праваабаронцы, якога судзяць завочна
Публікуем прамову абаронцы Дзмітрыя Салаўёва Людмілы Іванаўны Траяноўскай і расказваем, што вядома пра адвакатку з юрыдычнай кансультацыі Партызанскага раёна Мінска.