Навіны на тэму: праваабаронцы
04.02.2022 Валянцін Стэфановіч – пра рэферэндум: «Гэта не тыя перамены, якія патрабуюць нашыя людзі»
Валянцін у нядаўнім лісце з-за кратаў паведаміў, што яму працягнулі меру стрымання да 14 сакавіка і, па словах следчага, расследаванне па «справе Вясны» можа быць скончанае напрыканцы вясны.
04.02.2022 Леанід Судаленка: «Думаю, да восені ўсе палітычныя будуць дома»
У гадавіну свайго арышту і змяшчэння ў СІЗА №3 Гомеля Леанід Судаленка ў лісце ўзгадвае пагадзінна падзеі таго дня і дзеліцца думкамі наконт судовай сістэмы ў Беларусі на прыкладзе сваёй справы.
02.02.2022 Новая папраўка ў Крымінальны кодэкс не пакідае месца для легальнай праваабарончай дзейнасці
Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў (OMCT-FIDH) выказвае сваю глыбокую занепакоенасць з нагоды паўторнага ўвядзення крымінальнай адказнасці за ўдзел фізічных асоб у незарэгістраваных НДА.
01.02.2022 "Іншапланецяне вырашылі, што я мушу застацца без лістоў". Вясноўцу Уладзю Лабковічу блакуюць ліставанне
Таксама Уладзь распавядае, што ўжо два тыдні (з 11 студзеня) спіць толькі па дзве гадзіны ў суткі, а галава бесперапынна баліць ужо месяцы тры.
31.01.2022 #FreeViasna: Тыднёвы агляд навінаў пра зняволеных праваабаронцаў “Вясны”
Сабралі навіны за мінулы тыдзень — з 24 па 30 студзеня — пра “вясноўцаў”, што знаходзяцца за кратамі.
28.01.2022 Алесь Бяляцкі застаецца за кратамі — суд не задаволіў скаргу вясноўца на падаўжэнне тэрміна зняволення
Распавядаем пра вынікі закрытага разгляду скаргі старшыні «Вясны».
25.01.2022 Леанід Судаленка з-за кратаў: "Я веру, што мары збываюцца"
Праваабаронца з Гомеля Леанід Судаленка ў адным з лістоў распавядае кранальную гісторыю сваёй сям’і і акалічнасці гібелі свайго дзеда падчас вайны, а таксама дзеліцца сваёй марай.
24.01.2022 #FreeViasna: Тыднёвы агляд навінаў пра зняволеных праваабаронцаў “Вясны”
Сабралі навіны за мінулы тыдзень — з 17 па 23 студзеня — пра “вясноўцаў”, што знаходзяцца за кратамі.
21.01.2022 Кампанія "Праваабаронцы за свабодныя выбары" абвясціла аб запуску экспертнай місіі па назіранні за рэферэндумам
Заява кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары”.
18.01.2022 Праваабаронца Леанід Судаленка год за кратамі
18 студзеня – роўна год, як кіраўнік Гомельскага аддзялення “Вясны” Леанід Судаленка знаходзіцца за кратамі. Там жа ён адзначыў свой 55 дзень народзінаў. 3 лістапада суд Цэнтральнага раёна горада пакараў праваабаронцу трыма гадамі пазбаўлення волі, а 14 студзеня Гомельскі абласны суд адхіліў яго апеляцыйную скаргу.
17.01.2022 Human Rights Watch: Беларусь у Сусветным дакладзе – 2022
Арганізацыя Human Rights Watch апублікавала свой Сусветны даклад – 2022: гадавы агляд сітуацыі з правамі чалавека ва ўсім свеце. Адна з частак прысвечаная парушэнням правоў чалавека ў Беларусі.
17.01.2022 #FreeViasna: Тыднёвы агляд навінаў пра зняволеных праваабаронцаў “Вясны”
Сабралі навіны за мінулы тыдзень пра “вясноўцаў”, што знаходзяцца за кратамі.
14.01.2022 Amnesty International патрабуе вызвалення Леаніда Судаленкі і Таццяны Ласіцы
Беларускія ўлады павінны неадкладна вызваліць кіраўніка і валанцёрку гомельскага аддзялення Праваабарончага цэнтра "Вясна" — Леаніда Судаленку і Таццяну Ласіцу, заявіла Amnesty International.
14.01.2022 Прысуд гомельскім праваабаронцам “Вясны” пакінулі без зменаў
У Гомельскім абласным суде 14 студзеня разглядзелі апеляцыйную скаргу на прысуд кіраўніку Гомельскага аддзялення “Вясны” Леаніду Судаленку і яго памочніцы Таццяны Ласіцы.
14.01.2022 Паўгода ў няволі. Распавядаем, што цяпер вядома пра трох зняволеных вясноўцаў
Што распавядаюць родныя пра зняволеных вясноўцаў, як іх сем'і сустрэлі Новы год без блізкіх і што самі праваабаронцы пішуць на волю – чытайце ў нашым матэрыяле.