Навіны на тэму: праваабаронцы
22.03.2021 "Мы катэгарычна супраць парушэння правоў сябраў нашай арганізацыі". У СК працягваюць дапытваць "вясноўцаў"
Працягваюцца актыўныя следчыя дзеянні ў межах крымінальнай справы, узбуджанай супраць Праваабарончага цэнтра “Вясна”.
20.03.2021 Спецдакладчык ААН: Ціск на беларускіх праваабаронцаў ўзмацняецца
Спецыяльны дакладчык па пытанні аб становішчы праваабаронцаў Мэры Лолар заявіла аб сваёй занепакоенасці, выкліканай узмоцненнем ціску на праваабаронцаў у Беларусі.
20.03.2021 У Светлагорску апытваюць людзей пра дачыненне праваабаронцы да псавання машыны суддзі і распаўсюду ўлётак
Пры гэтым наўпрост задаваліся пытанні аб магчымай датычнасці да справы кіраўніцы Светлагорскай філіі Праваабарончага цэнтру «Вясна» Алены Маслюковай.
20.03.2021 У Следчы камітэт у суботу выклікаюць гарадзенскіх праваабаронцаў
У Следчы камітэт па Гарадзенскай вобласці на 20 сакавіка выклікалі сябраў Праваабарончага цэнтра “Вясна” Віктара Сазонава, Уладзіміра Хільмановіча і праваабаронцу Андрэя Коцю.
19.03.2021 У Следчы камітэт на допыт выклікалі праваабаронцу Андрэя Палуду
На допыт у Следчы камітэт на 10 гадзін 19 сакавіка выкліканы яшчэ адзін сябра ПЦ “Вясна” – праваабаронца Андрэй Палуда.
18.03.2021 Беларусь павінна спыніць рэпрэсіі ў дачыненні да праваабаронцаў. Сумесная заява
У цяперашні час беларускія ўлады ўзмацняюць ціск на праваабаронцаў, прад'яўляючы ім неабгрунтаваныя крымінальныя абвінавачванні, узбуджаючы ў дачыненні да іх сфабрыкаваныя крымінальныя справы, ладзячы міліцэйскія рэйды і ператрусы.
18.03.2021 Чацверты дзень запар следчыя дапытваюць праваабаронцаў "Вясны": каго сёння?
Следчыя дзеянні ў адносінах да сябраў і валанцёраў Праваабарончага цэнтру “Вясна” не спыняюцца ні на дзень.
17.03.2021 Ціск на праваабаронцаў “Вясны” набірае новыя абароты
У адносінах да многіх сяброў і валанцёраў Праваабарончага цэнтру "Вясна" на гэтым тыдні ідуць актыўныя следчыя дзеянні.
09.03.2021 Арганізацыі грамадзянскай супольнасці Беларусі выступілі ў падтрымку ПЦ "Вясна"
Заява арганізацый грамадзянскай супольнасці Беларусі ў сувязі з пераследам Праваабарончага цэнтра "Вясна" і яго актывістаў
05.03.2021 Мы ў чарговы раз заяўляем: рукі прэч ад "Вясны", рукі прэч ад вясноўцаў!
Заява Рады Праваабарончага цэнтру “Вясна”
02.03.2021 Праваабаронца "Вясны" Зміцер Салаўёў быў затрыманы зноў. Цяпер ён падазраваны па крымінальнай справе
Увечары першага сакавіка ў Мінску быў затрыманы праваабаронца і сябра Рады Праваабарончага цэнтру “Вясна” Зміцер Салаўёў. Яго даставілі ў Следчы камітэт, дзе дапыталі ў якасці падазраванага па крымінальнай справе па арт. 342 Крымінальнага кодэксу (Групавыя дзеянні, груба парушаючыя грамадскі парадак). Пасля допыту Змітра адпусцілі пад падпіску аб нявыездзе.
25.02.2021 ААН: Органы папярэдняга расследавання Беларусі атрымалі 4644 скаргі аб прымяненні сілы і спецсродкаў сілавікамі
Органы папярэдняга расследавання Беларусі атрымалі 4644 скаргі аб прымяненні фізічнай сілы і спецсродкаў прадстаўнікамі МУС, якія разганялі несанкцыянаваныя пратэсты.
25.02.2021 Front Line Defenders занепакоены арыштам праваабаронцы ПЦ "Вясна" Змітра Салаўёва
Арганізацыя Front Line Defenders глыбока занепакоеная арыштам праваабаронцы ПЦ "Вясна" Дзмітрыя Салаўёва, а таксама жорсткім абыходжаннем з ім падчас яго затрымання ў сябе дома двума днямі раней. На думку праваабарончай арганізацыі, яго пераслед звязаны выключна з яго працай па абароне і прасоўванні правоў чалавека ў Беларусі.
23.02.2021 “Чорны” аўторак 16 лютага: вобшукі ў “вясноўцаў” вачамі іх сваякоў – Новы выпуск падкаста “Вясна прыйдзе”
Прайшоў тыдзень пасля таго, як ПЦ "Вясна" падвергнуўся вобшукам. Сілавікі прыйшлі не толькі ў офіс, але і ў дамы “вясноўцаў”— там, дзе яны жывуць са сваімі роднымі. Менавіта ім і прысвячаецца новы выпуск падкаста.
22.02.2021 Алесь Бяляцкі: У візіце прадстаўнікоў амбасадараў краін Еўразвязу і ЗША - праява салідарнасці і маральнай падтрымкі ўсёй каманды “Вясны”
На офіс Праваабарончага цэнтру “Вясна”, дзе не так даўно, 16 лютага, адбыўся ператрус, у панядзелак 22 лютага, завіталі прадстаўнікі амбасадаў краін Еўразвязу і Злучаных Штатаў Амерыкі.