Навіны на тэму: праваабаронцы

Мой даўні сябра Лёня

06.06.2020 Блог Валянціна Стэфановіча: Мой даўні сябра Лёня

Ен быў бацька дзесяці дзяцей! Паспяхова займаўся будаўнічым бізнэсам, быў як заўсёды жыццярадасны і аптымістычны.  І што мне асабліва падабалася, што ягоная рэлігійнасць, яна не была навязлівай і дэманстратыўнай.

Мішэль Форст аб перамогах і паразах на пасадзе спецдакладчыка ААН

05.06.2020 Мішэль Форст аб перамогах і паразах на пасадзе спецдакладчыка ААН

Спецыяльны дакладчык ААН па пытанні пра становішчы праваабаронцаў Мішэль Форст падрыхтаваў свой апошні даклад перад заканчэннем мандата 1 мая 2020 года. Ён назваў яго больш асабістым, чым папярэднія.

У ААН зарэгістраваная скарга праваабаронцаў. Улады забаранялі ім пратэставаць

05.06.2020 У ААН зарэгістраваная скарга праваабаронцаў. Улады забаранялі ім пратэставаць

Як паведамляе "Гомельская вясна", 5 чэрвеня група па петыцыях Упраўлення Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека зарэгістравала (№3760/2020) і накіравала беларускаму ўраду сумесную скаргу праваабаронцаў Андрэя Стрыжака і Леаніда Судаленкі. 

Праваабаронца звярнуўся ў ААН па сітуацыі (не)інфармавання беларусаў пра COVID-19

01.06.2020 Праваабаронца звярнуўся ў ААН па сітуацыі (не)інфармавання беларусаў пра COVID-19

Барысаўскі праваабаронца “Вясны” Алег Мацкевіч звярнуўся да спецыяльных дакладчыкаў ААН з нагоды парушэння Рэспублікай Беларусь міжнародных абавязацельстваў у галіне абароны правоў чалавека па сітуацыі, якая склалася вакол інфармавання грамадзян адносна распаўсюджання інфекцыйнай хваробы COVID-19.

Патрабуем неадкладнага вызвалення Сяргея Ціханоўскага і спынення крымінальнага пераследу ў дачыненні да яго

01.06.2020 Патрабуем неадкладнага вызвалення Сяргея Ціханоўскага і спынення крымінальнага пераследу ў дачыненні да яго

Супольная заява праваабарончых арганізацый Беларусі

У Брэсце судзяць праваабаронцу Рамана Кісляка. Суды прайшлі і ў Мінску з Лідай

26.05.2020 У Брэсце судзяць праваабаронцу Рамана Кісляка. Суды прайшлі і ў Мінску з Лідай

Вінавацяць Кісляка ў несанкцыянаваным удзеле ў масавых мерапрыемствах 12 красавіка і 3 траўня (шэьце “кармленне галубоў”). Але праваабаронца падкрэслівае, што быў на гэтых сходах у якасці менавіта назіральніка, а не ўдзельніка.

Журналіст Аляксандр Буракоў-малодшы на волі!

25.05.2020 Журналіст Аляксандр Буракоў-малодшы на волі!

Пасля адбыцця пакарання 10-ю суткамі арышту з ізалятара часовага ўтрымання УУС Магілёўскага аблвыканкама выйшаў на волю магілёўскі журналіст і праваабаронца Аляксандр Буракоў-малодшы.

"Гэта персанальныя рэпрэсіі". Праваабаронца Аляксандр Буракоў выйшаў з ІЧУ

19.05.2020 "Гэта персанальныя рэпрэсіі". Праваабаронца Аляксандр Буракоў выйшаў з ІЧУ

Журналіст і праваабаронца “Магілёўскай вясны” Аляксандр Буракоў выйшаў з магілёўскага ІЧУ пасля 10-суткавага арышту. Менавіта так яго пакаралі за 2-хвілінны ўдзел у акцыі пад магілёўскім ІЧУ 6 траўня (артыкул 23.34 КаАП).

"Мяне спрабуюць запалохаць". Пракуратура разгледзела скаргу Алены Маслюковай на канфіскацыю тэлефона і ноўтбука

18.05.2020 "Мяне спрабуюць запалохаць". Пракуратура разгледзела скаргу Алены Маслюковай на канфіскацыю тэлефона і ноўтбука

Пракуратура Светлагорскага раёна адказала праваабаронцы "Вясны" Алене Маслюковай на скаргу на незаконную канфіскацыю ў яе кватэры супрацоўнікамі міліцыі тэлефона і ноўтбука. Праваабаронца расцэньвае распачатую ў дачыненні да яе праверку як ціск уладаў у сувязі з выбарчай кампаніяй.

У Магілёве праваабаронцу "Вясны" Алеся Буракова асудзілі на 10 сутак

15.05.2020 У Магілёве праваабаронцу "Вясны" Алеся Буракова асудзілі на 10 сутак

У пятніцу, 15 мая, а 11 гадзіны супрацоўнікі міліцыі затрымалі сябра магілёскага аддзялення "Вясны" Алеся Буракова (Сашу Райкана).

Актывістаў затрымліваюць да суда і судзяць па некалькі разоў. Што не так у гэтай заганнай практыцы?

14.05.2020 Актывістаў затрымліваюць да суда і судзяць па некалькі разоў. Што не так у гэтай заганнай практыцы?

Апошняя сітуацыя з рэпрэсіямі над удзельнікамі акцый “кармлення галубоў” і сустрэч з блогерам Ціханоўскім прадэманстравала новы “стыль” паводзінаў у дачыненні да актывістаў: іх судзяць, прызначаюць штраф, а потым, адразу пасля судовага паседжання, затрымліваюць ізноў і адвозяць у ІЧУ, каб потым асудзіць па іншаму эпізоду ў межах аднаго і таго ж артыкула КаАП. Ці адпавядае гэта літары і духу закона?

На прэс-канферэнцыі незалежных назіральнікаў названыя два важныя аспекты выбараў-2020

13.05.2020 На прэс-канферэнцыі незалежных назіральнікаў названыя два важныя аспекты выбараў-2020

Прадстаўнікі кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” правялі 13 траўня першую анлайн прэс-канферэнцыю, прысвечаную пачатку доўгатэрміновага назірання за прэзідэнцкімі выбарамі ў Беларусі.

Трэці дзень судоў у Брэсце. Павінны былі ізноў судзіць праваабаронцаў, але...

13.05.2020 Трэці дзень судоў у Брэсце. Павінны былі ізноў судзіць праваабаронцаў, але...

У Брэсце трэці дзень запар працягваецца судовы канвеер. Запланаваны суд над праваабаронцам Уладзімірам Вялічкіным. Ён ужо некалькі дзён запар знаходзіцца ў ІЧУ. Суд над Раманам Кісляком запланаваны на наступны дзень.

Абсерваторыя рашуча асуджае пераслед праваабаронцы Алены Маслюковай

13.05.2020 Абсерваторыя рашуча асуджае пераслед праваабаронцы Алены Маслюковай

Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў, партнёрская праграма Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека і Сусветнай арганізацыі супраць катаванняў, заклікае спыніць пераслед супраць экалагічнай актывісткі і праваабаронцы ПЦ “Вясна” Алены Маслюковай

Патрабуем неадкладнага вызвалення арыштаваных сябраў ПЦ “Вясна” і спынення іх пераследу ў сувязі з праваабарончай дзейнасцю

13.05.2020 Патрабуем неадкладнага вызвалення арыштаваных сябраў ПЦ “Вясна” і спынення іх пераследу ў сувязі з праваабарончай дзейнасцю

Сябры Рады ПЦ “Вясна” пратэстуюць супраць нічым не прыхаванага  пераследу і ўціску сябраў арганізацыі за ажыцяўленне імі легітымнай праваабарончай дзейнасці.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства