Навіны на тэму: праваабаронцы
12.05.2020 Другі дзень судоў у Брэсце. Асудзілі праваабаронцу Уладзіміра Вялічкіна
У Брэсце працягваюцца суды над праціўнікамі завода АКБ, якія кожную нядзелю выходзяць на цэнтральную плошчу на "кармленні галубоў". Таксама сёння, 12 траўня, асудзілі праваабаронцаў Рамана Кісляка і Уладзіміра Вялічкіна. Абодва былі затрыманы 10 траўня пасля нядзельнай акцыі і пра іх месцазнаходжанне не было дакладна вядома больш за суткі. Жонка праваабаронцы "Вясны" Маргарыта Вялічкіна звярнулася ў пракуратуру з заявай аб знікненні чалавека. Тое самае зрабіла і маці Рамана Кісляка.
12.05.2020 Маці брэсцкага праваабаронцы Кісляка падала заяву аб гвалтоўным знікненні сына
Маці затрыманага ў Брэсце праваабаронцы Рамана Кісляка 11 траўня падала заяву ў абласную пракуратуру аб гвалтоўным знікненні сына.
11.05.2020 Міліцыя Берасцейшчыны не прызнаецца, дзе падзеўся праваабаронца Вялічкін
Праваабаронцу «Вясны» з Берасця Уладзіміра Вялічкіна не могуць адшукаць другі дзень.
07.05.2020 Пакараныя міліцыянты, якія вялі справу праваабаронцы Вайцешыка
Праваабаронца "Вясны" і юрыст Прафсаюза РЭП з Баранавічаў Аляксандр Вайцешык, якога асудзілі па адміністрацыйным артыкуле аб дробным хуліганстве за тое, што спрабаваў трапіць на пасяджэнне калектыву агракамбіната "Сноў", працягвае абскарджваць дзеянні як суддзяў, так і міліцыі.
30.04.2020 Алесь Бяляцкі: "Прашу праявіць сацыяльную салідарнасць!"
У стасунку з пандэміяй каранавірусу старшыня Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі выступіў з відэазваротам, у якім заклікае праявіць сацыяльную салідарнасць і менш кантактаваць паміж сабой, асабліва пад час доўгіх выход
27.04.2020 Наталля Сацункевіч: Часам назіраць за мірнымі сходамі ў Беларусі было небяспечна
У гэты раз мы паразмаўлялі з праваабаронцай “Вясны” Наталляй Сацункевіч. Чаму паміж працай у Акадэміі навук і праваабарончай дзейнасцю яна абрала апошняе, чаму раней яна не магла адкрыта заявіць, што з’яўляецца феміністкай, як паўплывала на праваабарончую дзейнасць і наогул правы чалавека пандэмія COVID-19? Пра гэта і шмат іншае — у нашым матэрыяле.
26.04.2020 26 красавіка Праваабарончаму цэнтру "Вясна" спаўняецца 24 гады
З нагоды Дня народзінаў “Вясны” прапануем вам прасачыць, як разгортвалася яе гісторыя, — праз успаміны Алеся Бяляцкага.
23.04.2020 Да праваабаронцы Алены Маслюковай прыйшла міліцыя з аглядам
Як стала вядома ПЦ "Вясна", да эка-актывісткі і праваабаронцы са Светлагорску Алены Маслюковай пад вечар 23 красавіка прыйшла міліцыя.
19.04.2020 Гомельскі чыноўнік адказаў праваабаронцам: інфармацыі па каранавірусу дастаткова. Ці так гэта?
Гомельскі гарвыканкам лічыць, што ў горадзе дастаткова інфармацыі па эпідэміялагічнаму становішчу, якое складваецца з распаўсюджваннем каранавіруснай інфекцыі.
17.04.2020 "Суддзя спыняла любую спробу абароны". У Баранавічах асудзілі праваабаронцу Аляксандра Вайцешыка
У суддзе Баранавічаў і Баранавіцкага раёна 16 красавіка пачаўся суд над праваабаронцам "Вясны" і юрыстам Прафсаюза РЭП Аляксандрам Вайцешыкам. Яго абвінавачваюць у "дробным хуліганстве" (арт. 17.1 КаАП) за тое, што спрабаваў трапіць на пасяджэнне агракамбіната "Сноў" у Нясвіжы і нібыта штурхнуў дружынніка.
16.04.2020 Патрабуем неадкладна вызваліць з-пад варты палітвязня Піліпа Шаўрова і спыніць крымінальны пераслед у дачыненні да яго
Праваабарончая супольнасць Беларусі выступіла з заявай, у якой патрабуюць спыніць крымінальны пераслед у дачыненні да Піліпа Шаўрова з адменай меры стрымання і вызвалення яго з-пад варты.
16.04.2020 Пазіцыя ПЦ "Вясна" па крымінальнай справе ў дачыненні да актывіста арганізацыі "Малады Фронт" Піліпа Шаўрова
Праваабарончы цэнтр "Вясна" прааналізаваў пастанову Цэнтральнага раённага аддзела Следчага камітэта горада Мінска аб прыцягненні ў якасці абвінавачанага па крымінальнай справе актывіста "Маладога фронта" Піліпа Шаўрова. Праваабаронцы прыйшлі да высновы, што крымінальную справу па ч.1 арт. 339 і ч.2 арт. 339 КК РБ неабходна спыніць і вызваліць актывіста з-пад варты.
15.04.2020 Праваабаронца з Барысава просіць Генпракуратуру даць адзнаку дзеянням міністра аховы здароўя
Нагодай звароту праваабаронцы Алега Мацкевіча стаў стрым 8 красавіка, падчас якога міністр аховы здароўя РБ Уладзімір Каранік патлумачыў, што эпідэміялагічная сітуацыя ў краіне даецца толькі ў агульных лічбах, а разбіўкі па раёнах не будзе.
15.04.2020 Алена Танкачова пра петыцыю ў абарону студэнткі МДЛУ: Подласці трэба супраціўляцца
Подпіс пад петыцыяй за аднаўленне студэнткі Лізаветы Пракопчык на вучобе ў Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце паставіла беларуская праваабаронца, старшыня праўлення Асветніцкай установы «Цэнтр прававой трансфармацыі» Алена Танкачова.
14.04.2020 Адміністрацыйная справа Вайцешыка: пракуратура лічыць, што Нясвіжскі РАУС парушыў закон
Праваабаронца "Вясны" і юрыст Прафсаюза РЭП з Баранавічаў Аляксандр Вайцешык, якога павінны судзіць па адміністрацыйным артыкуле аб дробным хуліганстве за тое, што спрабаваў трапіць на пасяджэнне агракамбіната "Сноў", працягвае абскарджваць дзеянні як суддзяў, так і міліцыі. І на яго бок стала пракуратура.