Навіны на тэму: праваабаронцы
31.05.2019 Павел Сапелка: Сорамна за некаторых
Юрыст Праваабарончага цэнтра "Вясна" Павел Сапелка, які вядзе прававы блог у "БелГазеце", разважае пра падзеі, звязаных з масавымі неабгрунтаванымі затрыманнямі сілавымі структурамі прадстаўнікоў цыганскай нацыянальнай меншасці.
30.05.2019 Павел Левінаў: Смяротнае пакаранне расцэньваю як парушэнне права на жыццё
Праваабаронца Павал Левінаў звярнуўся да суддзяў судовай калегіі па крымінальных справах Віцебскага абласнога суду з просьбай адмовіцца ад вынясення смяротных прысудаў. Ён звярнуўся да іх пасля таго, калі дазнаўся, што ў аблсуд паступіла справа, па выніках якой можа быць вынесены смяротны прысуд.
29.05.2019 Як браты Гмызы правучылі сквапных маладэчанскіх міліцыянтаў
Пра не зусім стандартную гісторыю паведаміў у сацыяльнай сетцы фэйсбук праваабаронца “Вясны” з Маладэчна Аляксандр Капуцкі.
23.05.2019 Экспертка КПЧ ААН: Дыялог – магчымы, прынамсі, мы бачым ягоны пачатак
Экспертка Камітэта па правах чалавека ААН Ільзе Брандс-Керыс разам з прадстаўнікамі праваабарончых і грамадскіх арганізацый падзяліліся сваімі меркаваннямі пасля ўдзелу ў семінары, прысвечаным заключным заўвагам Камітэта ААН па імплементацыі рэкамендацый КПЧ ААН беларускаму ўраду.
17.05.2019 Праваабаронцы: злачынства не мае нацыянальнасці
Праваабаронцы заклікаюць да стрыманасці як нашых грамадзянаў, так і работнікаў праваахоўных органаў, заклікаюць дзейнічаць у межах закона і не парушаць нічыіх правоў, у тым ліку і па нацыянальнай прыкмеце.
16.05.2019 Заява праваабарончых арганізацый з нагоды затрымання і прымусовай высылкі Ісмаіла Нальгіева
Праваабарончая супольнасць патрабуе ад уладаў Беларусі адмовіцца ад практыкі «спрошчанай экстрадыцыі» пры выкананні запытаў спецслужбаў Расійскай Федэрацыі і іншых дзяржаў аб выдачы ім замежных грамадзян, якія знаходзяцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.
14.05.2019 Чэшскі дыпламат сустрэўся з праваабаронцам Алесем Бяляцкім
У Мінску 14 траўня адбылася сустрэча намесніка Міністра замежных спраў Чэхіі Алеша Хмеларжа са старшынёй Праваабарончага цэнтру “Вясна” і першым лаўрэатам прэміі імя Вацлава Гавэла Алесем Бяляцкім.
14.05.2019 Што варта змяніць у беларускай Канстытуцыі?
Праваабаронца "Вясны" Валянцін Стэфановіч распавёў "Радыё Рацыя" пра тое, якімі, на яго погляд, павінны быць змены ў Канстытуцыі Беларусі.
11.05.2019 Зачараванае кола цынізму
Мазырскі праваабаронца Уладзімір Целяпун распавядае пра сваё змаганне з чыноўнікамі за свабоду мірных сходаў.
04.05.2019 Блог Алеся Бяляцкага: ХІІІ. Аюб распавядае пра свой арышт і пра тое, як “сьведка”-наркаман не пазнаў яго на апазнаньні
Аюб памаўчаў і працягнуў: “Уся гэтая справа сфабрыкаваная з-за дзейнасьці маёй арганізацыі. Была вялізарная колькасьць пагрозаў пасьля таго, як прыкладна дваццаць чалавек у Чачні зьнікла”.
29.04.2019 Праваабаронца намагаецца пакараць суддзю, які абмежаваў доступ у суд над Пятрухіным усім жадаючым
Спасылаючыся на артыкулы 91, 92, 95 Кодэкса Республікі Беларусь аб аб судаўладкаванні і статусе суддзяў прааабаронца просіць старшыню абласнога суда ўзбудзіць дысцыплінарную вытворчасць у дачыненні суддзі суда Леніскага раёна Брэста Аляксандра Семянчука.
23.04.2019 Блог Алеся Бяляцкага: XII. Выступ Аюба Ціціева ў судзе
Мы вяртаемся ў залу. Ахоўнікі на ўваходзе ўжо пазнаюць нас і прапускаюць без дадатковай праверкі. Суддзя пачынае допыт Аюба.
22.04.2019 Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў асуджае пераслед берасцейскіх актывістаў
Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў асуджае судовы пераслед сябра ПЦ “Вясна” Уладзіміра Вялічкіна, а таксама 17 экалагічных актывістаў, якія былі затрыманыя 12 і 14 красавіка ў межах пратэстаў супраць будаўніцтва акумулятарнага завода ў Брэсце.
17.04.2019 Праваабаронца прасіў амніставаць Жамчужнага – яму адказалі аб амністыі па арт. 328
Віцебскі праваабаронца Леанід Свецік звярнуўся да дэпутатаў беларускага Парламента з прапановай унесці ў закон аб амністыі асобаў, асуджаных па артыкулах 375, 376 і 431 Крымінальнаг кодэкса, паводле якіх адбывае цяпер пакаранне палітвязень Міхаіл Жамчужны. У адказе з Палаты – ні слова пра згаданыя артыкулы і Жамчужнага. Дэпутаты напісалі аб магчымасці ўжывання “акту гуманізму” да асуджаных па арт. 328 КК.
17.04.2019 Мішэль Форст: «Упэўнены, што да канца свайго жыцця буду знаходзіць спосабы абараняць праваабаронцаў»
16 красавіка на пляцоўцы «Тэрыторыя правоў» у Мінску спецыяльны дакладчык ААН па становішчы праваабаронцаў Мішэль Форст сустрэўся з праваабарончай супольнасцю Беларусі.