Навіны на тэму: сілавыя структуры
22.06.2020 Магчыма ЧМТ і страта зубоў. Выпадковы мінак жорстка збіты АМАПам у ноч 19 чэрвеня
Мінчука Арцёма Зімоўскага затрымалі і жорстка збілі ў ноч з 19 на 20 чэрвеня – спачатку супрацоўнікі ў цывільным, а затым і АМАП.
21.06.2020 Праваабаронца "Вясны" звярнуўся ў Галоўнае ўпраўленне ўласнай бяспекі МУС праз затрыманне ў Ганцавічах
Праваабаронца “Вясны” Аляксей Лойка тэрмінова звярнуўся ў Галоўнае ўпраўленне ўласнай бяспекі Міністэрства ўнутраных спраў наконт перавышэння супрацоўнікамі Ганцэвічскага РАУС сваіх службовых паўнамоцтваў.
18.06.2020 Сілавікі прыйшлі ў кватэру да спартыўнага журналіста «Белсата» Аляксандра Пуцілы
Да спартыўнага аглядальніка тэлеканалу «Белсат» Аляксандра Пуцілы прыйшлі сілавікі. Аб гэтым паведаміў яго сын Сцяпан Святлоў (блогер Nexta), піша TUT.BY.
18.06.2020 Гомельская міліцыя ўбачыла ў сустрэчы аднадумцаў парушэнне закона
У РАУС Чыгуначнага раёна Гомеля 19 чэрвеня выклікалі як мінімум 6 чалавек для дачы тлумачэнняў «па наяўных матэрыялах праверкі».
13.06.2020 «Зламалі руку, на дзіця наставілі пісталет». Як адбываўся налёт на кватэру маці фермера Вянгуры
4 чэрвеня спачатку ў дом фермера Аляксандра Вянгуры, а потым і ў дом ягонай маці ўварваліся невядомыя людзі ў цывільным адзенні, правялі агляд і ў выніку фермер быў затрыманы. Ягоная маці распавяла Палескай Вясне пра тыя жудасныя падзеі.
11.06.2020 Як распазнаць “ціхара”? Сёмы выпуск падкаста "Вясна прыйдзе"
Ці можна навучыцца адрозніваць "ціхароў" ад звычайных грамадзянаў? У сёмым выпуску праваабарончага падкаста падзелімся з вамі некалькімі лайфхакамі.
06.06.2020 Твар сталічнай міліцыі: бацькоў кінулі за краты, пакінуўшы дома шасцігадовае дзіця
Правааборонца “Вясны” Аляксей Лойка тэрмінова звярнуўся ў ГУУБ МУС з патрабаваннем неадкладна вызваліць Лазарчык Алену Мікалаеўну, якая другія суткі ўтрымліваецца ў ізалятары на Акрэсціна.
03.06.2020 «У разгоне ўдзельнічаў сваяк з АМАПу». Гродзенка распавяла, як на пікеце 29 траўня затрымлівалі яе хлопца
Сяргея Калмыкова затрымалі 29 траўня на Савецкай плошчы. Цяпер ён знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрыманні ў Мінску. Яго дзяўчына Ірына кажа, што ён невінаваты. Падчас затрыманняў на плошчы быў сваяк Сяргея з АМАПа.
20.05.2020 Бяздарны дэтэктыў па-пінску: як судзілі Анатоля Чэшуіна
Суд Пінскага раёна і горада Пінска 19 траўня пакараў адміністрацыйным штрафам у памеры 20-ці базавых велічынь жыхара горада Анатоля Чэшуіна.
12.05.2020 Маці брэсцкага праваабаронцы Кісляка падала заяву аб гвалтоўным знікненні сына
Маці затрыманага ў Брэсце праваабаронцы Рамана Кісляка 11 траўня падала заяву ў абласную пракуратуру аб гвалтоўным знікненні сына.
11.05.2020 Міліцыя Берасцейшчыны не прызнаецца, дзе падзеўся праваабаронца Вялічкін
Праваабаронцу «Вясны» з Берасця Уладзіміра Вялічкіна не могуць адшукаць другі дзень.
07.05.2020 Пакараныя міліцыянты, якія вялі справу праваабаронцы Вайцешыка
Праваабаронца "Вясны" і юрыст Прафсаюза РЭП з Баранавічаў Аляксандр Вайцешык, якога асудзілі па адміністрацыйным артыкуле аб дробным хуліганстве за тое, што спрабаваў трапіць на пасяджэнне калектыву агракамбіната "Сноў", працягвае абскарджваць дзеянні як суддзяў, так і міліцыі.
06.05.2020 У Мінску жорстка затрымалі як мінімум 19 чалавек, якія хацелі падтрымаць Ціханоўскага
Увечары шостага траўня каля гандлёвага цэнтру MILE на Далгінаўскім тракце АМАП і міліцыянты ў цывільным затрымалі як мінімум 19 чалавек, якія прыехалі туды падтрымаць затрыманага блогера Сяргея Ціханоўскага. Яны хацелі сфарміраваць калону для аўтапрабегу па МКАД.
06.05.2020 «Стоп прусак!». Магілёўцы адбілі чалавека ад затрымання і правялі дзве акцыі пратэсту ў адзін дзень
Сайт пра правы чалавека ў Магілёве mspring.online распавядае пра падзеі пятага траўня, калі магілёўская міліцыя спрабавал сарваць сустрэчу падпісчыкаў каналу "Краіна для жыцця", але ў яе нічога не атрымалася.
05.05.2020 Блогера Сяргея Ціханоўскага на дарогах краіны пераследуе міліцыя
Youtube-блогера, аўтара канала “Страна для жизни” Сяргея Ціханоўскага пераследуе міліцыя. На аўтадоме Ціханоўскі разам з падпісантамі ездзіць па розных гарадах Беларусі і здымае сюжэты аб праблемах людзей. Чацвёртага траўня, падчас такой паездкі, ДАІ і міліцыянты на розных падставах некалькі разоў спынялі аўтадом і шукалі блогера.