Навіны на тэму: свабода слова
02.10.2018 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
“Каментар эксперта”: Улады Беларусі ўпершыню за 20 гадоў накіравалі ў КПЧ ААН справаздачу аб сытуацыі ў краіне з правамі чалавека. Праваабаронцы Беларусі, у сваю чаргу, падрыхтавалі і даслалі ў КПЧ ААН альтэрнатыўную справаздачу. Яны распавядаюць пра самыя вострыя праблемы выканання краінай Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах.
26.09.2018 Супрацоўнікаў інфармагенцтва БелаПАН масава выклікаюць на допыты па “справе БелТА”
На гэтым тыдні на допыты ў Следчы камітэт выкліканыя адразу шасцёра супрацоўнікаў інфармацыйнай кампаніі БелаПАН.
25.09.2018 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
“Каментар”: Светлагорская праваабаронца Алена Маслюкова распавядае пра ціск на яе з боку міліцыянтаў, пратакол за удзел у флэшмобе супраць працы кітайскага завода беленай цэлюлозы і пра затрыманні пасля гэтага флэшмобу.
21.09.2018 Апошні штраф за тыдзень дастаўся фрылансеру Кастусю Жукоўскаму
На суд Кастусь Жукоўскі вырашыў прыйсці ў арыштанцкай робе, чым злёгку шакаваў судовых служак. Аднак толькі не суддзю. Вырак - штраф у памеры 30 базавых велічынь.
19.09.2018 Андрэй Павук: Мне не патрэбна скажоная інфа з газеты, мне патрэбна прамая інфармацыя
Суд Мазырскага раёна не задаволіў скаргу блогера з Акцябрскага Андрэя Павука аб парушэнні ягонага права на атрыманне інфармацыі.
18.09.2018 Журналісты з Паўночнай Еўропы заклікаюць спыніць пераслед фрылансераў ў Беларусі
Пераслед фрылансераў у Беларусі нясе пагрозу і свабодзе слова і асабістаму жыццю журналістаў. Накладанне штрафаў на журналістаў, якія супрацоўнічаюць з замежнымі медыя без акрэдытацыі, парушае міжнародныя законы аб свабодзе прэсы і права на доступ да інфармацыі.
18.09.2018 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
“Падзея”: У межах Нарады АБСЭ па выкананні абавязальніцтваў у галіне чалавечага вымярэння ў Варшаве 12 верасня беларускія няўрадавыя арганізацыі правялі паралельнае мерапрыемства, прысвечанае агляду становішча з правамі чалавека ў Беларусі.
17.09.2018 Бяроза: Журналістка працягвае змагацца за права на інфармацыю
17 верасня незалежная журналістка Тамара Шчапёткіна падала касацыйную скаргу ў Брэсцкі абласны суд на пастанову суддзі суда Баранавічскага раёна і г. Баранавічы Брэсцкай вобласці Юліана Шчэрба, згодна з якой яна аштрафавана на 40 базавых велічынь
17.09.2018 Журналістку «Белсату» аштрафавалі за стрым з прэс-канферэнцыі Зайдэса
Суд Савецкага раёну Мінска аштрафаваў карэспандэнтку belsat.eu Кацярыну Андрэеву на 50 базавых велічыняў (1225 рублёў) за асвятленне прэс-канферэнцыі ў рэстарацыі «Паедзем, паядзім», якая адбылася 20 ліпеня.
14.09.2018 Лябедзька абскарджвае ў КПЧ штраф за прэс-канферэнцыю ў Курапатах
Гаворка ідзе пра максімальны штраф у 50 базавых велічынь (1225 руб.), які палітыку выпісала суддзя суда Цэнтральнага раёна Вікторыя Шабуня за прэс-конфенцию 21 чэрвеня ва ўрочышчы Курапаты, каля рэстараннага комплексу "Поедем, поедим".
13.09.2018 Брэсцкі суд адхіліў касацыйную скаргу журналіста-фрылансера
Скарга тычылася рашэння суда Лунінецкага раёна, які 15 жніўня пакараў сябра ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” штрафам на 20 базавых велічыняў (490 рублёў).
11.09.2018 Журналістку не хочуць выпускаць з Беларусі, хоць яна сплаціла ўсе штрафы
Журналістцы Вользе Чайчыц і аператару Андрусю Козелу, якія супрацоўнічаюць з «Белсатам», абмежавалі выезд з краіны.
11.09.2018 Баранавічы: Тамара Шчапеткіна атрымала вялізны штраф
Тамара Шчапёткіна запыталася, дык за што яе судзяць - яна не журналіст (суду была прадстаўлена копія працоўнай кніжкі), суду нікім не прадстаўлена яе датычнасць да размяшчэння інфармацыі на сайце радыё “Рацыя”? Адказу суддзі ніхто не пачуў,
11.09.2018 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
“Хроніка”: Восьмага верасня ва ўсім свеце адзначаўся Міжнародны дзень салідарнасці журналістаў; З патрабаваннем адмяніць пакаранне лідарам незалежнага прафсаюзу РЭП Генадзю Фядынічу і Ігару Комліку выступілі Глабальны саюз IndustriALL і Міжнародная канфедэрацыя прафсаюзаў;
11.09.2018 Дзесяты штраф Вользе Чайчыц
Супрацоўнік міліцыі, які складаў пратакол пазначыў, што Чайчыц «перавысіла паўнамоцтвы журналіста і парушыла журналісцкія абавязкі».