Навіны на тэму: свабода слова
10.09.2018 Суд над "Новым часам": пазоў пакінуць без задавальнення
Суд Савецкага раёну г. Мінска не задаволіў пазоў Аркадзя Ізраілевіча да газеты «Новы час» і журналіста Дзяніса Івашына аб абароне гонару, годнасці і дзелавой рэпутацыі.
10.09.2018 БЧБ-сцяг усё яшчэ пад негалоснай забаронай?
На выходных у Мінску адбыліся два інцыдэнты, калі на спартыўных мерапрыемствах людзей затрымлівалі за выкарыстанне нацыянальнай сімволікі, а дакладней, за бел-чырвона-белы сцяг. Да гэтага часу ўлада спыняе ўсякае публічнае выкарыстанне нацыянальных сімвалаў Беларусі.
07.09.2018 Рэпрэсіі ў дачыненні да беларускіх СМІ абмяркуюць у Варшаве
Мерапрыемства "Беларусь: рэпрэсіі за фасадам "лібералізацыі” пройдзе 13 верасня ў Варшаве ў рамках штогадовай канферэнцыі па чалавечым вымярэнні АБСЕ. Яго арганізатарам выступае фонд "Беларускі дом”.
07.09.2018 8 верасня — Міжнародны дзень салідарнасці журналістаў. Далучайся да акцыі!
Беларуская асацыяцыя журналістаў выказвае салідарнасць з калегамі , якія зазнаюць пераслед, і заклікае да салідарнасці ўсіх, хто падзяляе каштоўнасці праўдзівай і бесстаронняй журналістыкі.
05.09.2018 Ціск на "Белсат" працягваецца: журналістку аштрафавалі на 50 базавых велічыняў
Суд Смалявічскага раёна аштрафаваў журналістку Вольгу Чайчыц 1225 рублёў па ч.2 арт. 22.9 КаАП за сюжэт пра жыхароў мікрараёну Крыніца, якія выйшлі на пратэст супраць закрыцця крамы.
05.09.2018 Журналіста-фрылансера аштрафавалі восьмы раз сёлета за супрацу з "Белсатам"
Суд Браслаўскага раёна пакараў журналіста-фрылансер з Глыбокага Зміцера Лупача штрафам у памеры 36 базавых велічыняў. Суддзя Аляксандр Вязіцкі прыцягнуў журналіста да адміністрацыйнай адказнасці за супрацу з незалежным тэлеканалам “Белсат” па арт. 22.9 КаАП Рэспублікі Беларусь.
04.09.2018 "Звярнуліся з высокіх органаў і загадалі зняць": білборды symbal.by правіселі некалькі гадзінаў
Некалькі гадзін правіселі ў цэнтры г. Мінска ў раёне плошчы Перамогі банэры з паэтам Уладзімерам Някляевым і акторам Юрыям Жыгамонтам.
04.09.2018 Amnesty International адзначае “чорную паласу” ў сітуацыі з свабодай слова ў Беларусі
Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International выступіла з заявай, у якой яна заклікае "адмяніць усе існуючыя неапраўданыя абмежаванні для СМІ ў Беларусі."
04.09.2018 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
“Каментар эксперта”: ПЦ “Вясна” апублікаваў аналітычны агляд пра сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі за жнівень гэтага года. Чаму так рэзка пагоршылася сітуацыя з правамі чалавека ў жніўні і чаго ад уладаў чакаць надалей? Распавядае юрыст арганізацыі Павел Сапелка.
04.09.2018 Фотажурналістку аштрафавалі за здымак дэсантнікаў у фантане
Журналістку Ірыну Арахоўскую аштрафавалі на Br 490 за публікацыю фотарэпартажа пра Дзень дэсантніка на Belsat.eu.
03.09.2018 Журналістцы пагражаюць прымусовай дастаўкай у суд
Журналістка-фрылансер Тамара Шчапёткіна ў суботу, 1 верасня, атрымала паведамленне з Баранавіцкага РАУС пра тое, што 4 верасня павінна з'явіцца ў суд за матэрыял на “Радыё Рацыя”.
31.08.2018 «Перавысіла паўнамоцтвы журналіста і парушыла журналісцкія абавязкі»
Журналістка тэлеканалу "Белсат" Вольга Чайчыц атрымала чарговую позву ў суд. Прычынай стаўся фотарэпартаж, які Вольга зрабіла ў жніўні ў Курапатах.
30.08.2018 Пераслед незалежных журналістаў не спыняецца
Чарговыя ахвяры артыкула 22.9 КаАП - Тамара Шчапеткіна з Бярозы і Зміцер Лупач з Глыбокага.
29.08.2018 Бізнесовец Ізраілевіч ідзе ў суд за “маральнай шкодай”
Бізнесовец Аркадзь Ізраілевіч лічыць, што газета «Новы час» змясціла матэрыялы, у якіх сцвярджаецца, што падкантрольныя яму фірмы з’яўляюцца рэальнымі выгодаатрымальнікамі рэстаранна-забаўляльнага комплексу «Поедем поедим" у мемарыяльнай зоне Курапатаў.
28.08.2018 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
“Падзея”: суд Савецкага раёна Мінска вынес прысуд па крымінальнай справе старшыні незалежнага прафсаюза РЭП Генадзя Фядыніча і галоўнага бухгалтара арганізацыі Ігара Комліка. Іх прызналі вінаватымі ва ўхіленні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры і прысудзілі да 4 гадоў “хатняй хіміі”.