Навіны на тэму: свабода слова
23.01.2018 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
“Падзея”: У Мінску прайшла прэзентацыя маніторынгу месцаў несвабоды, зробленага ПЦ “Вясна”. Аўтар маніторынгу Павел Сапелка распавёў пра асноўныя праблемы пенітэнцыярнай сістэмы, якія вырашаюцца вельмі марудна, альбо не вырашаюцца зусім.
16.01.2018 Свабода слова ў Беларусі: выніковыя лічбы за 2017 год не даюць аптымізму
16 студзеня на прэс-канферэнцыі ў Мінску Беларуская асацыяцыя журналістаў прадставіла вынікі аналізу сітуацыі са свабодай слова ў Беларусі ў 2017 годзе. Эксперты БАЖ адзначылі рэзкае пагаршэнне становішча правоў журналістаў у параўнанні з некалькімі папярэднімі гадамі.
16.01.2018 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
“Час выбараў”: Сябра ПБНФ Юрый Чавусаў распавядае, чаму апазіцыйныя партыі ідуць у суды і абскарджваюць неўключэнне сваіх прадстаўнікоў у выбарчыя камісіі. “Каментар”: Раіса Міхайлоўская падводзіць вынікі працы Беларускага дакументацыйнага цэнтру ў 2017 годзе.
14.01.2018 Любоў Лунёву пакаралі штрафам за “Белсат” паводле паказанняў чыноўніка, які журналістку нават не пазнаў
Суддзя Фрунзенскага раёна Мінска Ганна Буйноўская пакарала 12 студзеня незалежную журналістку Любоў Лунёву штрафам у 980 рублёў па абвінавачанні ў незаконным вырабе і распаўсюдзе прадукцыі СМІ: падрыхтоўцы матэрыяла для тэлеканала “Белсат” без акрэдытацыі.
09.01.2018 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
“Час выбараў”: Эксперты кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Валянцін Стэфановіч і Павел Сапелка падсумоўваюць вынікі ўжо праведзеных этапаў сёлетняй выбарчай кампаніі ў мясцовыя Саветы дэпэтатаў.
27.12.2017 Дваім глыбоцкім журналістам выпісалі штрафаў на 4370 рублёў за год
Суддзя Вячаслаў Елісеенка прызнаў журналістаў Зьмітра Лупача і Таццяну Смоткіну вінаватымі ў парушэньні часткі 2 артыкула 22.9 Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэньнях (незаконны выраб прадукцыі СМІ).
26.12.2017 Глыбоцкую журналістку Таццяну Смоткіну будуць судзіць
На журналістку завялі адміністрацыйную справу за матэрыял пра збор подпісаў за спыненне хуткаснага цягніка на прыпынку „Параф’янаў”.
20.12.2017 Справа "Рэгнума". Трэці дзень суда
У Мінску працягваюць судзіць аўтараў расійскага інфармагенцтва Regnum, якім пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі па абвінавачванні ў распальванні нацыянальнай варожасці ў складзе групы асобаў.
19.12.2017 Справа "Рэгнума": У другі дзень суда дапытваюць саміх аўтараў
У Мінску працягваюць судзіць аўтараў расійскага інфармагенцтва Regnum, якім пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі па абвінавачванні ў распальванні нацыянальнай варожасці ў складзе групы асобаў.
19.12.2017 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
“Падзея”: Алег Гулак (БХК), Андрэй Бастунец (БАЖ) і Юрый Чавусаў (Асамблея НДА) распавядаюць пра свае ўражанні ад чарговага этапу кансультацый па Нацыянальным плане дзеянняў па правах чалавека, прынятым каля года таму. “Асоба”: Журналіст, пісьменнік Зміцер Дрозд распавядае пра сваю кнігу "Бунт батанікаў".
18.12.2017 Распачаўся суд над аўтарамі “Рэгнума” за распальванне нацыянальнай варожасці
18 снежня ў Мінскім гарадскім судзе распачаўся судовы працэс па так званай справе “Рэгнума”. На лаве падсудных дацэнт БДУІР Юрый Паўлавец, брэсцкі ахоўнік Дзмітрый Алімкін і галоўны рэдактар часопіса «Новая эканоміка» Сяргей Шыптэнка.
15.12.2017 Мінінфарм заблакаваў сайт "Беларускі партызан"
Як паведамляе БелаПАН, рашэнне Міністэрства інфармацыі заснавана на тым, што на сайце belaruspartisan.org рэгулярна размяшчаюцца матэрыялы, у якіх утрымліваецца забароненая інфармацыя.
14.12.2017 Суд не задаволіў касацыйную скаргу журналісткі Тамары Шчапёткінай
Такі судовы вердыкт вынесла суддзя Берасцейскага абласнога суда Руслана Сянько, якая шляхам даследавання інфармацыйных інтэрнэтных рэсурсаў прыйшла да высновы, што Шчапёткіна працуе на польскае Радыё Рацыя без акрэдытацыі,
06.12.2017 Штраф і канфіскацыя жорсткага дыска за высмейванне фашызму ў сацсетцы
Суд Баранавіцкага раёна і г. Баранавічы 5 снежня разгледзеў адміністрацыйную справу паводле абвінавачання сацыяльнага актывіста Іллі Сянько ў публічным дэманстраванні нацысцкай сімволікі.
05.12.2017 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
"Падзея": На мінулым тыдні ў Мінску адбылася прэзентацыя кніг былых палітвязняў Ігара Аліневіча «Еду ў Магадан» і Змітра Дразда «Бунт батанікаў», першых дзвюх кніг з серыі "Беларуская турэмная літаратура".