Навіны на тэму: свабода слова
03.11.2017 Даў інтэрвію пра "Акцыю папярэджання" – атрымай пратакол
Услед за адміністратыўнай справай Уладзіміра Някляева, якога звінавацілі ў парушэнні артыкула 23.34 КаАП на падставе каментара на сайце “Хартыі-97”, грамадскаму актывісту з Ліды Валеру Мінцу даслалі поштай пратакол адміністратыўнага правапарушэння з Лідскага РАУС.
01.11.2017 Праваабаронцы заклікаюць, каб суд па справе Алімкіна, Паўлаўца і Шыпценкі быў адкрыты
БАЖ, БХК і ПЦ “Вясна” выступілі з сумеснай заявай у сувязі з перадачай справы супраць Юрыя Паўлаўца, Дзмітрыя Алімкіна і Сяргея Шыпценкі ў суд.
01.11.2017 Някляева асудзілі на 10 сутак арышту за заклікі, якіх ён не рабіў
Cуд Ленінскага раёна Мінска паводле артыкулаў на сайце “Хартыі'97” прызнаў паэта Уладзіміра Някляева вінаватым у закліку да ўдзелу ў “Маршы абураных беларусаў 2.0” і пакараў арыштам на 10 сутак.
01.11.2017 На незалежную журналістку Тамару Шчапёткіну складзены пратакол
Адміністратыўны пратакол складзены 31 кастрычніка на журналістку-фрылансера Тамару Шчапёткіну з Бярозы. Яна абвінавачваецца ў працы на замежнае СМІ – Беларускае Радыё Рацыя без акрэдытацыі па арт 22.9 КаАП.
31.10.2017 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
“Асоба”: Актывіст Рыгор Грык, які быў брутальна затрыманы на баранавіцкім вакзале, калі збіраўся ехаць у Мінск на “Марш абураных беларусаў”.
30.10.2017 Чатыры суды над журналістамі “Белсата” ў Мінску
Фрылансераў-журналістаў Ганну Аземшу, Вольгу Чайчыц, Аляксандра Баразенку і Андрэя Козела вінавацяць у працы без акрэдытацыі на замежнае СМІ. Пачатак працэсаў а 14:00.
20.10.2017 Жанна Літвіна пра правы чалавека ў Беларусі: улада ішла на саступкі, але ціснула на журналістаў
На адкрыцці ІV Беларускага праваабарончага форуму прадстаўніца Беларускай асацыяцыі журналістаў Жанна Літвіна выказала на форуме прагноз, што ў хуткім часе беларуская ўлада не адмовіцца ад кантролю за ўсім грамадзтвам, піша Свабода.
20.10.2017 Журналістку «Белсату» Валерыю Уласік пакаралі штрафам 690 рублёў
Супраць яе распачалі справу за «незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі медыяў». Справа вядзецца пра сюжэт пра пратэсты супраць ушчыльнення Ленінскага раёну, які выйшаў на нашым тэлеканале 24 жніўня.
20.10.2017 Гомель: За салідарнасць з незалежнай журналісткай садзяць на "суткі"
У Чыгуначным судзе Гомеля 19 кастрычніка адбыліся ажно чатыры адміністрацыйныя суды — за ініцыятыву салідарнасці гамельчукоў з незалежнай журналісткай-фрылансэркай Ларысай Шчыраковай, якую пры канцы верасня судзілі ў Гомельскім раённым судзе за супрацоўніцтва з тэлеканалам «Белсат».
17.10.2017 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
“Каментар эксперта”: Праваабаронца Андрэй Палуда распавядае пра асаблівасці выканання смяротных прысудаў у нашай краіне; “Асоба”: Актывіст з Віцебску Ян Дзяржаўцаў, які з’яўляецца стваральнікам грамадскай ініцыятывы “Хайсы – віцебскія Курапаты”. Ініцыятыва змагаецца за афіцыйнае прызнанне існавання месца масавых растрэлаў ля вёскі Хайсы.
12.10.2017 Суд паверыў экспертам: канфіскаваная літаратура ў Баранавічах прызнаная экстрэмісцкай
Суд Баранавічскага раёна і г. Баранавічы 12 кастрычніка прызнаў канфіскаваныя падчас налёту на сустрэчу з былым расійскім палітвязнем Аляксеем Сутугай друкаваныя выданні матэрыяламі, якія ўтрымліваюць прыкметы экстрэмізма.
10.10.2017 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
“Каментар эксперта”: Юрыст ПЦ “Вясна” Валянцін Стэфановіч тлумачыць, чаму нядаўна анансаваныя магчымыя змены ў закон аб масавых мерапрыемствах з’яўляюцца толькі павярхоўнымі і па-ранейшаму істотна абмяжоўваюць правы грамадзян краіны; "Падзея": У Беларусі праходзіць Тыдзень супраць смяротнага пакарання.
10.10.2017 Суд над Аляксандрам Баразенкам: пагражаюць канфіскацыяй тэхнікі
У судзе Першамайскага раёна Мінска аднаўляецца працэс над аператарам тэлеканала «Белсат» Аляксандрам Баразенкам, якога вінавацяць у нібыта парушэнні аўтарскіх правоў на гандлёвы знак «Белсат».
04.10.2017 Журналістаў Любоў Лунёву і Змітра Краўчука пакаралі вялікімі штрафамі
У Мінску, 3 кастрычніка, былі пакараныя штрафамі журналісты Любоў Лунёва і Зміцер Краўчук за парушэнне артыкула 22.9 КаАП Беларусі — супрацоўніцтва без акрэдытацыі з тэлеканалам “Белсат”.
03.10.2017 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
“Падзея”: У дамах актывістаў экалагічнага і анархісцкага рухаў 26 верасня адбыліся ператрусы. Пра адзінаццацігадзіны вобшук у сваім доме распавядае экалагічная актывістка Марына Дубіна і сацыяльныя актывісты Ігар Трухановіч і Яўген Дзяткоўскі.