Навіны на тэму: катаванні
19.05.2021 «У жодзінскім ІЧУ ставілі на расцяжку і білі па шчыкалатках». Як сядзеў на «сутках» арыштаваны за БЧБ-скрыню ад тэлевізара LG
«Вясна назірае» паразмаўляла з Андрэем пра холад у жодзінскіх камерах, цікавых суседзяў і таемны агляд кватэры міліцыянтамі.
03.05.2021 У ААН перададуць дадзеныя аб катаваннях у Беларусі
Міжнародная платформа для Беларусі па прыцягненні вінаватых да адказнасці (IAPB) перадасць сабраныя сведчанні для далейшага расследавання пад эгідай ААН, паведаміў кіраўнік платформы Енс Модвіг. Пра гэта пішуць naviny.by.
29.04.2021 Студэнта Арцёма Баярскага збілі, каб запісаць прызнанне на відэа для канала Азаронка. Аб гэтым ён паведаміў адвакату
Арцём Баярскі — 19-гадовы студэнт другога курса хімфака БДУ
20.04.2021 У камеры на два месцы дзевяць чалавек, у душ – у кайданках. Як цяпер на сутках сядзяць дзяўчаты
За апошні месяц да праваабронцаў "Вясны" паступіла шмат сведчанняў пра значныя пагаршэнне ўмоў утрымання не толькі ў мінскіх ЦІП і ІЧУ, але і ў ізалятарах па ўсёй краіне: збіццё, адабранне матрасаў, адсутнасць перадач, здзекі з боку супрацоўнікаў. Стаўленне да дзяўчат не значна адрозніваецца, а часам бывае і больш грэблівае з улікам асаблівасцяў фізіялагічных патрэбаў.
14.04.2021 "Правілы спушчаны былі з самых вышэйшых кабінетаў". Мастак Яўген Лукашэвіч пра суткі ў Лідскім ЦІП
Мастак Яўген Лукашэвіч быў арыштаваны 26 сакавіка на 15 сутак за вывешаны бела-чырвона-белы сцяг на фасадзе свайго дома. Ён распавёў ПЦ “Вясна” пра ўмовы ўтрымання ў Лідскім цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў.
12.04.2021 Новыя сведчанні пра ўмовы ўтрымання арыштантаў у ІЧУ Жодзіна, Бабруйска і Магілёва
Нягледзячы на нядаўнюю спробу кіраўніцтва ЦІП апраўдацца і адмаўляць стварэння недапушчальных умоў утрымання арыштантаў, людзі, што вызваляюцца, працягваюць сведчыць пра катаванні ў ІЧУ ў розных гарадах краіны.
08.04.2021 Катаванні над адміністрацыйна арыштаванымі ў ІЧУ працягваюцца
Людзі, якія вызваляюцца пасля сутак з ЦІП у Мінску і ІЧУ у Жодзіна, працягваюць заяўляць аб жорсткім абыходжанні з боку адміністрацыі і супрацоўнікаў з арыштантамі.
06.04.2021 На Акрэсціна камеры заліваюць хлёркай, у Жодзіна збіваюць, у Магілёве будзяць сярод ночы. У якіх умовах утрымліваюцца арыштанты?
Праваабаронцы “Вясны” занепакоеныя значным пагаршэннем умоваў утрымання ў ІЧУ і ЦІП Мінгарвыканкама, а таксама ў ІЧУ Жодзіна і Магілёва.
02.04.2021 Эксперты ААН: Беларусь павінна пакласці канец практыцы жорсткасці і беспакаранасці праваахоўных органаў
Эксперты ААН па правах чалавека заклікалі Беларусь пакласці канец практыцы празмернага прымянення сілы, арыштаў, адвольных затрыманняў і жорсткага абыходжання ў дачыненні да ўдзельнікаў пратэстаў і ажыццяўлення рэпрэсій, накіраваных супраць журналістаў і супрацоўнікаў сродкаў масавай інфармацыі.
26.03.2021 Восьмы месяц скардзіцца на шум і звон у галаве. Палітвязень Рагашчук працягвае ў СІЗА дамагацца абследавання
Палітвязень Вячаслаў Рагашчук, адзін з 14 падсудных па «пінскай справе», якая зараз разглядаецца ў судзе Брэста, працягвае скардзіцца на болі ў галаве пасля трохдзённага збіцця пасля затрымання 10 жніўня.
24.03.2021 Сумесная заява 19 дзяржаў у падтрымку стварэння Міжнароднай платформы для Беларусі па прыцягненні вінаватых да адказнасці
Заява ад імя Аўстрыі, Бельгіі, Велікабрытаніі, Германіі, Даніі, Злучаных Штатаў Амерыкі, Ісландыі, Канады, Латвіі, Літвы, Нарвегіі, Нідэрландаў, Польшчы, Румыніі, Славакіі, Фінляндыі, Чэхіі, Швейцарыі і Эстоніі
24.03.2021 Створана міжнародная платформа для Беларусі па прыцягненні да адказнасці вінаватых у парушэнні правоў
Новая міжнародная платформа для Беларусі будзе садзейнічаць працы па прыцягненні да адказнасці вінаватых у сур'ёзных парушэннях правоў чалавека ў Беларусі
25.02.2021 ААН: Органы папярэдняга расследавання Беларусі атрымалі 4644 скаргі аб прымяненні сілы і спецсродкаў сілавікамі
Органы папярэдняга расследавання Беларусі атрымалі 4644 скаргі аб прымяненні фізічнай сілы і спецсродкаў прадстаўнікамі МУС, якія разганялі несанкцыянаваныя пратэсты.
28.01.2021 На крымінальным працэсе ў судзе мінчук заявіў пра збіццё ў ГУБАЗіКу для атрымання “патрэбных паказанняў”
Суд Першамайскага раёна Мінска разглядае крымінальную справу супраць 30-гадовага Мікіты Харловіча. Яго абвінавачваюць у тым, што ён рыхтаваўся да ўдзелу ў масавых беспарадках і для гэтага вырабіў два кактэйлі Молатава.
26.01.2021 БХК і "Вясна" накіравалі ў Камітэт супраць катаванняў пытанні, якія просяць задаць ураду Беларусі
Беларускі Хельсінкскі камітэт і Праваабарончы цэнтр “Вясна” падрыхтавалі шэраг пытанняў і тэм да шостага перыядычнага дакладу Рэспублікі Беларусь, які будзе прадстаўлены на 70-й сесіі Камітэта супраць катаванняў ААН.