Навіны на тэму: катаванні
14.01.2021 Праваабаронцы заклікалі Спецдакладчыкаў ААН умяшацца ў сітуацыю жанчыны з эпілепсіяй
Праваабаронцы "Вясны" звярнуліся да Спецыяльных дакладчыкаў ААН наконт сітуацыі з Людмілай Паўлоўскай
24.12.2020 Amnesty International беларускім уладам: Просім неадкладна праверыць інфармацыю пра пагрозы жыццю і здароўю Мікалая Дзядка
Amnesty International у чацвер, 24 снежня, звярнулася да беларускіх уладаў з патрабаваннем прыняць неадкладныя меры па праверцы інфармацыі пра пагрозы жыццю і здароўю арыштаванага больш за месяц таму анархіста Мікалая Дзядка.
11.12.2020 "Мяне жорстка затрымалі, запалохвалі і пагражалі. Як зафіксаваць парушэнні правоў?"
Пры затрыманні мірных пратэстоўцаў міліцыя і АМАП па-ранейшаму ўжываюць залішнюю фізічную сілу, спецсродкі і іншыя формы забароненага звароту, якія часам прыводзяць да трагічных наступстваў. Праваабаронцы "Вясны" працягваюць дакументаваць выпадкі катаванняў і гвалту ў дачыненні да затрыманых.
04.12.2020 "Гэта не памылка следчага, а працэс стварэння практыкі, якая пакрывае злачынствы ў дачыненні да грамадзянаў Беларусі"
Жыхар г. Ліды Мікалай Мякшыла ўвечары 10 жніўня быў беспадстаўна затрыманы і збіты супрацоўнікамі міліцыі, калі вяртаўся дадому. Заяву ў Следчы камітэт падалі яго суседзі, якія сталі сведкамі злачынства з боку міліцыянтаў.
30.11.2020 Хлопец з відэа "допыту" сілавікамі цяпер у шпіталі са страсеннем мозгу
Паводле інфармацыі Оnliner.by хлопца даставілі ў бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі, дзе яму дыягнаставалі страсенне мозгу, пералом носа і іншыя траўмы. Вядома, што пасля затрымання яго даставілі ў Ленінскае РУУС, з якога ўжо хуткая забрала яго ў бальніцу.
24.11.2020 Бацька Мікалая Дзядка падаў заяву ў Следчы камітэт па факце збіцця і катаванняў над сынам
Аляксандр Дзядок распавёў "Вясне" падрабязней па факце якіх катаванняў у дачыненні да Мікалая ён падаў заяву ў Следчы камітэт і што патрабуе ад ведамства.
22.11.2020 "Нібы куранят загналі галодным тыграм у клетку" — "О, малалетак затрымалі!" Сведчаць пацярпелыя
Эмілій і Марцін-стрыечныя браты з Мінска. Разам з сябрамі ўвечары 11 жніўня яны збіраліся наведаць піцэрыю. Аднак былі жорстка зьбітыя Амапам. Браты папярэджвалі, што яны непаўналетнія: Эмілію —17 гадоў, а Марціну было 16 (на момант падзей). З РУУС іх забралі маці, Кацярына і Галіна, — і адразу ж адвезлі ў бальніцу. Сваю гісторыю ўсе разам яны распавялі "Вясне".
19.11.2020 Эксперты ААН заклікалі ўлады Беларусі расследаваць гвалт супраць пратэстоўцаў
Эксперты ААН у галіне правоў чалавека лічаць, што ўлады Беларусі мусяць расследаваць, наколькі законнымі былі дзеянні сілавікоў падчас акцый пратэсту ў краіне.
19.11.2020 Адвакатка пра стан Дзядка: «Траўмы ад кайданкоў на руках, вялізарныя сінякі на сцёгнах і спіне»
"Новы Час" звязаўся з адвакаткай Мікалая Дзядка, каб больш даведацца, што зараз адбываецца з ім.
16.11.2020 Пазіцыя беларускіх праваабарончых арганізацый па факце смерці Рамана Бандарэнкі
Па факце смерці Рамана Бандарэнкі мы патрабуем ад Следчага камітэта і Генеральнай пракуратуры ўзбуджэння крымінальнай справы, а ад органаў унутраных спраў – неадкладнага ўстанаўлення і вышуку асоб, датычных да злачынства.
14.11.2020 "Вясна" працягвае збор і дакументаванне фактаў катаванняў у Беларусі
Праваабарончы цэнтр "Вясна" і Сусветная Арганізацыя супраць катаванняў працягвае кампанію па дакументаванні выпадкаў катаванняў, жорсткага, бесчалавечнага і зневажальнага абыходжання ў дачыненні да ўдзельнікаў пратэстных выступленняў.
14.11.2020 Міжнародная рэакцыя на падзеі ў Беларусі і смерць Бандарэнкі: ААН, Amnesty International
Беларускія ўлады дагэтуль нічога не паведамілі аб ходзе і выніках расследавання па зваротах аб катаваннях і іншых формах жорсткага абыходжання з удзельнікамі акцый пратэсту. Пра гэта гаворыцца ў апублікаванай 13 лістапада заяве прэс-сакратара Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека Руперта Колвіла.
14.11.2020 Купалавец і музыка распавёў пра сваё жорсткае затрыманне на "Арлоўцы", метку на твары ад сілавікоў і крымінальную справу
28-гадовага купалаўца і музыку гуртоў Harotnica mix і Luty Sakavik Эрыка Арлова-Шымкуса затрымалі 25 кастрычніка ў Мінску на Маршы «Народны ультыматум» пасля жорсткага разгону гранатамі на вуліцы Арлоўская. Сілавікі выцягнулі хлопца з пад'езда, збівалі, пагражалі і паставілі маркерам на яго твары метку.
06.11.2020 Следчыя сталі на бок злачынцаў у балаклавах. Як дзейнічаць далей?
Паступаюць звесткі аб першых адмовах ва ўзбуджэнні крымінальных спраў па фактах катаванняў і жорсткага бесчалавечага абыходжання, пастановы выносяцца па выніках праверкі зваротаў ахвяр.
29.10.2020 Непаўналетніх студэнтаў-страйкоўцаў пасля затрымання збілі сілавікі. Вось, што яны распавядаюць
Чацвёра з іх былі жорстка збітыя сілавікамі ў міліцэйскім аўтобусе, пасля чаго ў бальніцы ўсім дыягнаставалі страсенне галаўнога мозгу, а некаторым – чэрапна-мазгавыя траўмы, пералом носа і іншыя траўмы.