Навіны на тэму: катаванні
13.06.2020 «Зламалі руку, на дзіця наставілі пісталет». Як адбываўся налёт на кватэру маці фермера Вянгуры
4 чэрвеня спачатку ў дом фермера Аляксандра Вянгуры, а потым і ў дом ягонай маці ўварваліся невядомыя людзі ў цывільным адзенні, правялі агляд і ў выніку фермер быў затрыманы. Ягоная маці распавяла Палескай Вясне пра тыя жудасныя падзеі.
21.05.2020 Заўтра – разгляд апеляцыі братоў Косцевых. Ці будзе ў маці шанец убачыць жывымі сваіх дзяцей?
Калегія Вярхоўнага суда па крымінальных справах 22 траўня будзе разглядаць апеляцыйную скаргу жыхароў Чэрыкава братоў Станіслава і Іллі Косцевых. Суд можа пакінуць прысуд без зменаў і тады юнакоў чакае растрэл.
22.04.2020 Яне Чуліцкай у трэці раз адмовілі ва ўзбуджэнні справы супраць міліцыянтаў, якія яе збілі
Яне Чуліцкай у трэці раз адмовілі ва ўзбуджэнні крымінальнай справы ў адносінах да амапаўцаў, якія збілі яе пры затрыманні на Дзень волі ў 2017 годзе. Такое рашэнне прыняў Першамайскі аддзел Следчага камітэту Мінска.
21.04.2020 Сваякі асуджаных да смяротнага пакарання. Трэці выпуск праваабарончага падкаста
Прэзентуем трэці выпуск праваабарончага падкаста "Вясна прыйдзе". Прысвечаны ён сваякам тых, хто быў асуджаны да смяротнага пакарання. Хтосьці з асуджаных яшчэ жывы, а ў дачыненні да іншых была ўжытая “вышэйшая мера пакарання”.
08.04.2020 Блог Паўла Сапелкі: "Прэс-хата" як тактычны прыём
Юрыст Праваабарончага цэнтра "Вясна" Павел Сапелка ў чарговым выпуску блога "Слова аб праве" ў "Белгазеце" аналізуе механізм Універсальнага перыядычнага агляду і даклад уладаў, які не так даўно з'явіўся ў агульным доступе.
10.03.2020 Турэцкі курд судзіцца з беларускімі ўладамі за рашэнне дэпартаваць
Дзявяты месяц у ізалятары на Акрэсціна сядзіць грамадзянін Турцыі Хіджры Мамаш, якога беларускія ўлады збіраюцца выдаць на радзіму, бо Турцыя шукае яго як тэрарыста. За яго заступіліся беларускія праваабаронцы: на радзіме Мамашу пагражаюць катаванні і пажыццёвае зняволенне, піша "Новы час".
06.03.2020 Збітая АМАПаўцам дзяўчына: Акрамя вас я амаль нікому не патрэбна
Тры гады таму жыццё 19-гадовай Яны Чуліцкай рэзка змянілася. Падчас затрымання на акцыі пратэсту на Дзень Волі яе моцна ўдарыў па галаве міліцыянт, і ўжо праз тыдзень у дзяўчыны пачаліся першыя прыступы эпілепсіі. Міліцыянт да гэтага часу застаецца беспакараным, а здароўе Яны на працягу гэтых трох гадоў пастаянна пагаршаецца.
24.02.2020 Гісторыя збітага супрацоўнікамі міліцыі Барыса Змітровіча працягваецца пасля сямі адмоў узбудзіць справу
Па факту збіцця пры затрыманні супрацоўнікамі міліцыі Барыса Змітровіча адменена 7-я (!) пастанова аб адмове ў пачынанні крымінальнай справы.
24.01.2020 «Біў нагамі з асабістай непрыязі». Бабруйскі пенсіянер расказаў, як яго збілі ў міліцыі
63-гадовы жыхар Бабруйску Уладзімер Ашмянскі, які правёў 18 год у турме за забойства, расказаў, што яго з «асабістай непрыязі» збіў міліцыянт. Пасля інцыдэнту медыкі дыягнаставалі ў мужчыны закрытую траўму брушной поласці і разрыў селязёнкі, якую яму выразалі.
23.01.2020 Аляксандра прыносілі ў залу суда на коўдры, і пры гэтым ён адчуваў жорсткія болі
Аляксандр Кавалёў трапіў у Лагойскае ІЧУ, а затым у СІЗА. У выніку дзеянняў праваахоўнікаў ён страціў слых на адно вуха, а перасоўвацца можа толькі з дапамогай мыліц.
21.01.2020 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
Падзея: Паспрабуем разабрацца ў “чэрыкаўскай трагедыі” (10 снежня там былі вынесеныя адразу два смяротныя прысуды братам Іллі і Станіславу Косцевым за забойства настаўніцы Наталлі Кастрыцы).
26.11.2019 Калі доўга біць па хворай галаве - прызнаешся ва ўсім, нават у спажыванні наркотыкаў
Жыхар аграгарадка Малеч Бярозаўскага раёна 30-гадовы Аляксандр Скалдуцкі вымушаны быў агаварыць сябе ва ўжыванні наркотыкаў пасля некалькіх удараў па галаве начальнікам аддзела барацьбы з незаконным абаротам наркотыкаў Бярозаўскага РАУС.
17.10.2019 Полацкага блогера Geibal выклікалі ў следчы камітэт – прасілі аддаць тэлефон
Полацкага блогера Рамана Ляўкоўскага (Geibal), які 14 кастрычніка заявіў, што яго катавалі ў міліцыі, выклікалі на наступны дзень у Полацкі міжраённы аддзел следчага камітэту. Паведамілі, што праверка па ягонай заяве будзе працягвацца да 10 дзён.
15.10.2019 "Калі хтосьці даведаецца пра гэта, мы завязем цябе ў лес”. Полацкі блогер распавёў пра катаванні ў міліцыі
Полацкі блогер Раман Ляўкоўскі (Geibal) апублікаваў відэаролік, у якім расказвае, як яго катавалі ў полацкай міліцыі. Загадалі распрануцца да майткоў, душылі, пагражалі ўжыць дручок, “засунуць фалас” і г.д. Усё дзеля таго, каб хлопец разблакаваў тэлефон, з якога міліцыянты выдалілі некаторыя відэаролікі.
07.10.2019 Два гады Вадзім дамагаецца праверкі па факце жорсткага абыходжання з боку сілавікоў, а ў СК кажуць, што дадзеных пра катаванні няма
Больш за год таму ПЦ "Вясна" стаў вядомы выпадак міліцэйскай жорсткасці ў дачыненні да прадстаўніка ЛГБТ-супольнасці. Аб няпростай гісторыі Вадзіма Нікіціна пазней напісаў партал tut.by.