Навіны на тэму: апазіцыя
07.05.2014 Бабруйчан інфармавалі наконт "георгіеўскіх стужак"
-Я ўзяў стос асобнікаў газеты "Новы Час" ад 2 траўня, дзе на першай паласе размешчаны артыкул Сяргея Пульшы пад назвай "Парадокс "георгіеўскай стужкі", - кажа Віктар Бузінаеў. - Там даходліва ўсё тлумачыцца, і дадатковыя каментары не патрабуюцца.
07.05.2014 Следчыя настойліва запрашаюць да сябе актывіста АГП Зміцера Кавалгіна
6 траўня дамоў да актывіста АГП Зміцера Кавалгіна заявіліся двое супрацоўнікаў СК. Дома была толькі маці, якая дала ім тэлефон Зміцера. А сёння следчыя па тэлефоне настойліва запрасілі актывіста на размову.
07.05.2014 Гендырэктар “Граніту” на прадпрыемства актыўных грамадзян не бярэ
У гэтым пераканаўся чарговы прэтэндэнт на працу на гэтым прадпрыемстве, экс-кандыдат у гарадскі і абласны саветы Віталь Каліноўскі, якога на “Граніт” накіраваў цэнтр занятасці ў сувязі з наяўнасцю свабодных вакансій.
07.05.2014 У Гомелі міліцыя затрымала Зміцера Карашкова
Раніцай 7 траўня ў Гомелі міліцыя затрымала каардынатара ініцыятывы «Хопіць піць – трэба жыць» Зміцера Карашкова. Прычыны і абставіны затрымання невядомыя. Малады чалавек толькі паспеў сказаць па тэлефоне свайму паплечніку Кастусю Жукоўскаму, што ён затрыманы міліцыяй, і ў яго забіраюць мабільны тэлефон.
06.05.2014 Наглядная скарга па справе аб абразе ў словах дэпутата Палаты прадстаўнікоў Эдуарда Сянкевіча не задаволена
Падчас парламенцкай выбарчай кампаніі 2012 года ў тэледэбатах ён адзначыў, што яго апанент па выбарчай гонцы Аляксей Паўлоўскі нідзе не працуе і "сядзіць на шыі ў выбаршчыкаў".
03.05.2014 Невядомыя здзейснілі напад на прыватны дом Кастуся Жукоўскага з-за ўсталяванага на даху ўкраінскага сцяга
Ён выклікаў міліцыю, але і ў прысутнасці супрацоўнікаў РАУС хуліганы працягвалі крычаць і брудна лаяцца. Міліцыя абяцала забраць іх у аддзел для разбіральніцтва. Але раніцай Кастусь Жукоўскі высветліў, што тых, хто нападаў на яго дом, пагражаў яму фізічнай расправай – адпусцілі.
03.05.2014 Гомель: Зміцера Карашкова выклікалі ў РАУС
Удзень 2 мая каардынатару ініцыятывы «Хопіць піць – трэба жыць» Зміцеру Карашкову тэлефанавалі некалькі разоў на мабільны невядомыя, якія прадстаўляліся супрацоўнікамі Савецкага РАУС Гомеля, і настойліва патрабавалі сустрэчы.
28.04.2014 Хоцімская пракуратура лічыць, што кандыдата у дэпутаты міліцыя затрымлівала законна
Валерый Каранкевіч прасіў пракуратуру правесці праверку абставін свайго затрымання без складання пратакола супрацоўнікамі хоцімскай міліцыі непасрэдна на выбарчым участку, правесці расследванне ўказаных парушэнняў і прыцягнуць вінаватых да адказнасці.
23.04.2014 Гродна: забаронены пікеты на чарнобыльскія ўгодкі
Сябры Гродзенскай Рады Партыі БНФ Вадзім Саранчукоў і Мікола Лемяноўскі атрымалі з гарвыканкаму афіцыйныя адмовы ў правядзенні інфармацыйных пікетаў. Дзве заяўкі падаваліся на 26-га красавіка – на дзень чарговых угодкаў чарнобыльскай катастрофы.
21.04.2014 Хоцімская міліцыя не можа (ці не хоча) знайсці паклёпнікаў (дакумент)
Грамадскі актывіст з Хоцімска Валерый Каранкевіч атрымаў адказ з Хоцімскага РАУС на сваю заяву з патрабаваннем правесці расследванне, выявіць асобаў, якія здзейснілі абразу і паклёп на яго адрас, і прыцягнуць іх да адказнасці па закону.
17.04.2014 Павел Вінаградаў думае з’ехаць з Мінска на час ЧС па хакеі
Былы палітвязень Павел Вінаградаў два гады знаходзіцца пад прэвентыўным наглядам, які павінен скончыцца 25 красавіка. Сёння актывіст наведаў міліцыю, каб чарговы раз адзначыцца і ўдакладніць з наглядам.
16.04.2014 Баранавічы: экс-кандыдата ў дэпутаты Рыгора Грыка звольнілі з працы
Экс-кандыдата ў дэпутаты Рыгора Грыка 15 красавіка зволілі з ТАА “Сучасныя матэрыялы будаўнічыя”, дзе ён працаваў у якасці слесара-штампоўшчыка з лютага 2013 года. У загадзе аб звальненні за подпісам дырэктара прадпрыемства Галіны Буліга ўказваецца, што Рыгор Грык звольнены па ўзгадненні бакоў.
13.04.2014 Брэст: на зборшчыцу подпісаў за “Народны рэферэндум” былы міліцыянер выклікаў міліцыю
Жыхар адной з кватэр, да якога звярнулася Нікадзімук, спаслаўся на тое, што яму трэба лепш азнаёміцца з прапанаванымі пытаннямі “Народнага рэферэндума”, запрасіў жанчыну ў пакой і зачыніў дзверы. Пасля гэтага гаспадар кватэры назваўся “міліцыянерам на пенсіі” і па тэлефоне выклікаў нарад міліцыі.
07.04.2014 Хоцімск: Грамадскі актывіст просіць міліцыю знайсці паклёпнікаў
Падставай для напісання заявы ў Хоцімскі РАУС паслужылі змешчаныя ў перыяд перадвыбарчай кампаніі па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў і раней на інтэрнэт-рэсурсе voskresinfo.com матэрыялы паклёпніцкага і ганьбячага зместу ў адносінах Валерыя Каранкевіча, зневажаючыя яго гонар і годнасць.
01.04.2014 Калінкавіцкі суд пастанавіў спагнаць з актывіста АГП больш за 2 мільёны рублёў
1 красавіка ў судзе Калінкавіцкага раёна было абвешчана рашэнне па грамадзянскаму зыску супраць актывіста АГП з Калінкавіч Дзяніса Рабянка. Згодна з рашэннем суддзі Кугейка, актывіст АГП павінен выплаціць 2 мільёны 220 тысяч рублёў.