Навіны на тэму: апазіцыя

Віталь Коўш асуджаны на чатыры гады зняволення

23.09.2013 Віталь Коўш асуджаны на чатыры гады зняволення

Суд Брэсцкага раёна паўторна разгледзеў справу грамадскага актывіста і прызнаў яго вінаватым у арганізацыі нелегальнага пераходу праз беларуска-польскую мяжу грамадзянамі Індыі. Суддзя Уладзімір Шаламіцкі абвесціў, што раней вынесенае пакаранне застаецца без зменаў.

Мясцовыя ідолагі праверылі дзейнасць Салігорскага тэлеканала

23.09.2013 Мясцовыя ідолагі праверылі дзейнасць Салігорскага тэлеканала

Салігорскі райвыканкам рэкамендаваў кіраўніцтву Салігорскага тэлеканала стварыць фонд беларускамоўных верашаў і выканаўцаў і ўкулючыць іх у папку віншаванняў. Да таго ж чыноўнікі прызналі, што даваць адказы не на мове завроту з’яўляецца парушэннем дзеючага заканадаўства.

Затрыманні дэлегатаў устаноўчай канферэнцыі па стварэнні каалiцыi "За сумленныя, справядлiвыя выбары для лепшага жыцця" (абнаўляецца)

22.09.2013 Затрыманні дэлегатаў устаноўчай канферэнцыі па стварэнні каалiцыi "За сумленныя, справядлiвыя выбары для лепшага жыцця" (абнаўляецца)

Гомель. У нядзелю, 22 верасня, па дарозе з Гомеля ў Мінск (ад’ехаўшы прыкладна 20 км ад Рэчыцы) быў затрыманы прыватны мікрааўтобус “Фіат” з 8 дэлегатамі ўстаноучай канферэнцыі па стварэнні каалiцыi "За сумленныя, справядлiвыя выбары для лепшага жыцця", дзевяты затрыманы – кіроўца. Барысаў: затрыманы 2 дэлегаты

Брэст: у гарвыканкам пададзены заяўкі на пікеты супраць увядзення выязной пошліны

17.09.2013 Брэст: у гарвыканкам пададзены заяўкі на пікеты супраць увядзення выязной пошліны

Мясцовыя актывісты Аб'яднанай грамадзянскай партыі (АГП) маюць намер зладзіць чатыры пікеты (у тым ліку – у цэнтры горада), каб прыцягнуць увагу грамадскасці да намераў уладаў увесці новай пошліны.

У Магілёве актывісты БСДП хочуць прыцягнуць да адказнасці дэпутатаў парламента

13.09.2013 У Магілёве актывісты БСДП хочуць прыцягнуць да адказнасці дэпутатаў парламента

Пасля таго, як былі высланы калектыўныя звароты на імя чатырох дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў ад Магілёва, двое з іх, Эдуард Сянкевіч і Аляксандр Разганаў, не палічылі патрэбным даць адказ актывістам.

У Слоніме запланаваны пікет супраць забароны пікетаў

10.09.2013 У Слоніме запланаваны пікет супраць забароны пікетаў

Кіраўнік Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл Іван Шэга падаў заяўку ў Слонімскі райвыканкам на правядзенне 28 верасня пікету-пратэсту супраць практыкі забаронаў мясцовымі вертыкальшчыкамі правядзення пікетаў і іншых масавых мерапрыемстваў.

Правядзенне пікету супраць замежных вайсковых баз у Быхаве таксама забаранілі (дакумент)

08.09.2013 Правядзенне пікету супраць замежных вайсковых баз у Быхаве таксама забаранілі (дакумент)

Быхаўскі райвыканкам забараніў правядзенне пікету супраць размяшчэння ў Беларусі замежных вайсковых баз 8 верасня ў мясцовым парку “50 год Перамогі”. Адпаведны адказ з райвыканкаму атрымаў 7 верасня старшыня Быхаўскай раённай арганізацыі Партыі БНФ, пісьменнік і журналіст Сяргей Антонаў.

Віцебскія апазіцыйныя актывісты збіраюць подпісы да пракурора

27.08.2013 Віцебскія апазіцыйныя актывісты збіраюць подпісы да пракурора

"Мы пішам, што былі парушаны правы Ігара Пастнова – гэта і права на незалежнае судовае разбіральніцтва, і права на юрыдычную дапамогу. Бо на судовы працэс яго не прывозілі, не было там і ягонага прадстаўніка, адваката. Парушана, на нашу думку, і права на свабоднае выказванне думак і меркаванняў".

Леанід Аўтухоў звярнуўся да заканадаўцаў не забараняць байкот

27.08.2013 Леанід Аўтухоў звярнуўся да заканадаўцаў не забараняць байкот

"Калі ж у беларускім заканадаўстве з’явіцца адміністрацыйнае пакаранне за агітацыю байкатаваць выбары, то выканаўчая ўлада займее дадатковы рычаг забеспячэння яўкі грамадзян на выбарчыя ўчасткі".

Гомель: міліцыя адмовілася ахоўваць пікет «Справядлівага свету»

27.08.2013 Гомель: міліцыя адмовілася ахоўваць пікет «Справядлівага свету»

Міліцэйскае ведамства патлумачыла, што не можа заключыць дамову ў сувязі з адсутнасцю магчымасці выдзеліць у дадзены перыяд неабходную колькасць супрацоўнікаў са складу органаў унутраных спраў. На пікет былі заяўлены тры чалавекі.

Магілёўскі абласны суд пакінуў Алега Аксёнава на ўліку КДБ

26.08.2013 Магілёўскі абласны суд пакінуў Алега Аксёнава на ўліку КДБ

Актывіст намагаўся праз суд абскардзіць прафілактычную размову, якую праводзілі з ім супрацоўнікі КДБ, сваю пастаноўку на прафілактычны ўлік у дадзенай установе, а таксама антыканстытуцыйнасць артыкула 193.1 Крымінальнага кодэкса “Аб дзейнасці ад імя незарэгістраванай арганізацыі.

Заяўка на пікет супраць размяшчэння замежных вайсковых баз пададзена ў Хоцімску

22.08.2013 Заяўка на пікет супраць размяшчэння замежных вайсковых баз пададзена ў Хоцімску

Хоцімскія актывісты Партыі БНФ 22 жніўня падалі ў мясцовы райвыканкам заяўку на пікет супраць размяшчэння замежных вайсковых баз на тэрыторыі нашай краіны. Пра гэта паведаміў старшыня Хоцімскай раённай арганізацыі Партыі БНФ Валерый Каранкевіч.

У Быхаве збіраюцца пікетаваць супраць размяшчэння замежных вайсковых баз

20.08.2013 У Быхаве збіраюцца пікетаваць супраць размяшчэння замежных вайсковых баз

Старшыня Быхаўскай раённай арганізацыі Партыі БНФ, пісьменнік Сяргей Антонаў 19 жніўня падаў у мясцовы райвыканкам заяўку на правядзенне пікету супраць размяшчэння ў Беларусі замежных вайсковых баз.

Бабруйск: На Віктара Бузінаева доўга і грунтоўна складаюць пратакол

20.08.2013 Бабруйск: На Віктара Бузінаева доўга і грунтоўна складаюць пратакол

Раніцай 20 жніўня старшыню бабруйскай суполкі АГП Віктара Бузінаева выклікалі позвай ва упраўленне ўнутраных спраў. Маёр міліцыі Сяргей Рудзько паведаміў, што на актывіста будзе складацца пратакол аб адміністрацыйным парушэнні.

Бялынічы: пададзена заяўка на пікет супраць замежных вайсковых баз

19.08.2013 Бялынічы: пададзена заяўка на пікет супраць замежных вайсковых баз

Бялыніцкія актывісты Партыі БНФ 19 жніўня падалі ў мясцовы райвыканкам заяўку на правядзенне пікету супраць размяшчэння на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь замежных вайсковых баз і вайсковых аб’ектаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства