Навіны на тэму: апазіцыя
27.05.2013 Моладзевага актывіста забралі ў беларускае войска з расійскага аўтазака
Сябра апазіцыйнай расійскай партыі "Другая Расія" Ігара Шчуку забралі ў войска Беларусі, хоць ён не прыдатны да службы ва Узброеных Сілах.
24.05.2013 Івашкевіч: «Трэба мець такую тактыку, каб не падстаўляць актывістаў»
З актывістам незалежнага прафсаюзу на прадпрыемстве «Граніт» экскаватаршчыкам Леанідам Дубаносавым не працягнуты кантракт. Іншыя актывісты гэтага прафсаюзу, супраць зьяўленьня якога амаль паўтары гады выступае адміністрацыя «Граніта», ужо звольненыя і не здолелі дамагчыся аднаўленьня на працы праз суд.
22.05.2013 Мікалай Аўтуховіч: Чаму апазіцыянеры адкідаюць галоўнае патрабаванне - аб поўнай рэабілітацыі палітвязняў?
Палітвязень у сваім лісце разважае наконт датэрміновага вызвалення з-за кратаў палітычных лідараў і грамадскіх актывістаў.
22.05.2013 У Магілёве членамі Свабоднага прафсаюзу металістаў цікавіцца КДБ
Пра гэта паведамляе мясцовы прафсаюзны лідар Галіна Лісіцына. Пытанні датычыліся дзейнасці прафсаюза, паездкам актывістаў у іншыя месцы, а таксама верагодным пераемнікам Галіны Лісіцынай на пасадзе прафсаюзнага каардынатара ў Магілёве.
21.05.2013 Мытнікі правялі асабісты дагляд ЛГБТ-актывіста
21 мая Аляксея Куліка знялі з цягніка пры перасячэнні ўкраінска-беларускай мяжы на станцыі Церуха. Пры асабістым мытным даглядзе незаконных для перамяшчэння прадметаў знойдзена не было.
21.05.2013 У Магілёве БСДП пачала судзіцца з начальнікам інтэрнатаў “Магілёўаблсельбуда”
Нагодай для гэтага стала публічнае выказванне Паўла Шышова ў СМІ аб тым, што партыя з’яўляецца “бандай”. Павел Шышоў таксама звольніў за палітыку актывіста БСДП Мікалая Залознага. На дадзены момант ён спрабуе выселіць яго з інтэрната.
18.05.2013 Па 2 мільёны штрафаў – за нязгоду з будаўніцтвам АЭС
У Кастрычніцкім райсудзе Віцебску прайшоў разгляд адміністрацыйнай справы, распачатай супраць сябраў КХП-БНФ Яна Дзяржаўцава і Віталя Каваленкі. Суддзя Іна Грабоўская прызнала іх вінаватым на падставе відэароліка з youtube.com.
18.05.2013 Кастусю Смолікаву і Леаніду Аўтухову - па 3 мільёны штрафу
Суддзя Алена Протас прызнала абодвух парушальнікамі заканадаўства аб СМІ. На сябраў Партыі БНФ былі складзены пратаколы за распаўсюд бюлетэня "Магістрат", наклад якога міліцыянты "налічылі" большым за 299 асобнікаў. Але падлік праводзіўся арыгінальым метадам: не асобнікамі, а "вялікімі стосамі" ды "тоўстымі пачакамі".
17.05.2013 Рыгора Грыка ў гарвыканкаме папярэдзілі аб неабходнасці спынення грамадскай дзейнасці
Грамадскга актывіста Рыгора Грыка начальніца ідэалагічнага аддзела Баранавіцкага гарвыканкама Таццяна Жытко запрасіла для размовы. "Фактычна мяне выклікалі, каб пераканаць ў неабходнасці спыніць грамадска-палітычную дзейнасць і, як сказала Таццяна Жытко, каб я “не баламуціў” народ".
17.05.2013 Бабруйск: Грамадскіх актывістак адхілілі ад арганізацыі фестываля
Лідэр мясцовай прафсаюзнай суполкі РЭП Галіна Смірнова і сябра аргкамітэта па стварэнні партыі БХД Таісія Кабанчук расказалі бабруйскім праваабаронцам, што іх адхілілі ад удзелу ў арганізацыі фестываля сям’і з-за іх грамадскай дзейнасці.
15.05.2013 Данія зняла фільм пра беларускі супраціў і Паўла Вінаградава — відэа
Дацкі тэлеканал TV SE зняў дакументальны фільм пра змаганне за дэмакратыю ў «апошняй дыктатуры Еўропы».
15.05.2013 Пракуратура прыкрывае незаконныя дзеянні КДБ
Пракуратура не знайшла парушэнняў у дзеяннях супрацоўнікаў КДБ, якія затрымлівалі клімавіцкага актывіста “Гавары праўду” Аляксандра Балобіна. Ён атрымаў адказ з пракуратуры Магілёўскай вобласці на сваю скаргу на дзеянні супрацоўнікаў Крычаўскага міжрайаддзела КДБ.
13.05.2013 Прызначана дата суду за віцебскі бюлетэнь "Магістрат"
Старшыня абласной арганізацыі Пратыі БНФ Леанід Аўтухоў атрымаў позву ў Кастрычніцкі райсуд на 15 гадзін 17 траўня. Суддзя Алена Протас мае разгледзець міліцэйскі пратакол, складзены на актывіста "за парушэнне заканадаўства аб СМІ". Ён мяркуе, што іх са Смолікавым будуць судзіць разам – як было і мінулы разам.
13.05.2013 Калінкавічы: пракурор праігнараваў заяву актывіста АГП Дзяніса Рабянка
Актывіст АГП Дзяніс Рабянок з Калінкавіч, супраць якога мясцовыя міліцыянты пачалі адміністрацыйную справу, не змог знайсці абароны ў пракуратуры. Дзяніс Рабянок лічыць, што і сам напад, і адміністрацыйная справа супраць яго – гэта спланаваная акцыя.
01.05.2013 Брэст: першамайская дэманстрацыя дазволена ўпершыню за апошнія 11 гадоў (фота)
Упершыню ад 2002-га году ў Брэсце адбылася дазволеная ўладамі першамайская дэманстрацыя, якую ладзілі прадстаўнікі дэмакратычных сіл. Арганізатарамі акцыі былі напярэдадні заключаны дамовы з органамі унутраных спраў, установай аховы здароўя і камунальнымі службамі, што з’яўлялася патрабаваннем гарвыканкаму для дазволу мерапрыемства.