Навіны на тэму: апазіцыя
14.06.2013 У Магілёве суд не задаволіў скаргу актывіста АГП
Сёння, 14 чэрвеня, суд Ленінскага раёна Магілёва разгледзеў скаргу актывіста Аб’яднанай грамадзянскай партыі Міхаіла Шарамета на адмову ў правядзенні пікета ў цэнтры горада. 7-га траўня ў дзень знікнення генерала Юрыя Захаранкі актывісты АГП збіраліся правесці пікет у цэнтры горада каля Дыягнастычнага цэнтра, аднак мясцовыя ўлады забарнілі ім гэта.
13.06.2013 Справу аб паклёпе на БСДП разгледзіць касацыйная інстанцыя
Кіраўніцтва БСДП і сябар партыі Мікалай Залозны падалі касацыйныя скаргі ў Магілёўскі абласны суд на рашэнне суда Ленінскага раёна Магілёва. Сацыял-дэмакраты хочуць, каб рашэнне раённага суда было адменена і справа была накіравана на новы разгляд.
13.06.2013 І штрафы не аспрэчылі, і на працэс Гайдукова не трапілі
Сябар КХП БНФ Ян Дзяржаўцаў і страшыня віцебскай арганізацыі Партыі БНФ Леанід Аўтухоў прыйшлі на разгляд сваіх касацыйных скаргаў у Віцебскі абласны суд. Далей першага паверха іх не пусцілі, бо там пачынаўся закрыты працэс над Андэем Гайдуковым. У задавальненні скаргаў актывістам адмовілі і праз нейкіх 15 хвілін выставілі за дзверы.
13.06.2013 Мікалай Уласевіч накіраваў шостую скаргу ў Вярхоўны суд
Справа датычыць яшчэ выбарчай кампаніі 2012 года, калі Уласевіч быў зарэгістраваны кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. Тады супраць яго была сфабрыкаваная адміністрацыйная справа паводле артыкулу 23.4 Кодэксу аб адміністрацыйных парушэннях – «непадпарадкаванне законнаму патрабаванню службовай асобы».
12.06.2013 Жлобін: пачаўся перагляд справы сябра “Справядлівага свету”
У Жлобінскім раённым судзе адбылося дваццаць другое па ліку судовае паседжанне па справе сябра партыі “Справядлівы свет” Яўгена Басарэўскага. У якасці сведак у суд былі выкліканыя чыноўнікі з Жлобінскага раённага выканаўчага камітэта, а таксама раённага Савета дэпутатаў.
12.06.2013 Гомель: суд падтрымаў пазіцыю гарвыканкаму па забароне мітынгу 1 мая
11 чэрвеня суд Цэнтральнага раёна Гомеля ў асобе Марыны Дамненка разгледзеў скаргу Гомельскай арганізацыі Беларускай партыі левых «Справядлівы свет» на дзеянні гарвыканкаму па забароне мітынгу 1 мая. Беларускія левыя хацелі правесці 1 мая ў абласным цэнтры мітынг для выказвання салідарнасці з працоўнымі.
12.06.2013 Магілёў: Алег Аксёнаў скардзіцца на дзейнасць КДБ у суд
Праз суд актывіст аркамітэта партыі Беларуская Хрысціянская дэмакратыя хоча адмяніць вынесенае яму папярэджанне КДБ, а таксама прызнаць незаконнай і неабгрунтаванай праведзенную з ім супрацоўнікам спецслужбы прафілактычную размову.
10.06.2013 У Магілёве актывісты БСДП сабралі 500 подпісаў у падтрымку Закона “Аб грамадскіх слуханнях”
Усе подпісы былі высланы ў Магілёўскі раённы, гарадскі і абласны Саветы дэпутатаў, а таксама дэпутатам парламента ад Магілёва Эдуарду Сянкевічу, Уладзіміру Васіленку, Ігару Станкевічу і Аляксандру Разганаву.
10.06.2013 Слонім: на Івана Шэгу пачаўся ціск
Яго кантралююць з усіх бакоў і чакаюць, каб найхутчэй выставіць за дзверы. Кантракт у Івана Шэгі заканчваецца 27 чэрвеня. Праўда, яму ўжо прапанавалі месца ў суседнім раёне. Але раптам і адтуль прыйшло паведамленне, што ў паслугах доктара не маюць патрэбы.
07.06.2013 Калінкавічы: суд пакараў актывіста АГП Дзяніса Рабянка штрафам
Па словах Дзяніса Рабянка, для яго стаў «своеасаблівай ілюстрацыяй заганнасці нашай сістэмы». «Я разлічваў вочы ў вочы задаць супрацоўнікам міліцыі ўсе нязручныя пытанні – і пра экспертызу, і пра адмову апытваць сведак, і пра тое, чаму начальнік РАУС не стаў разглядаць маю скаргу. Але мільцыянтаў нават у суд не выклікалі".
06.06.2013 Рагачоў: Дзянісу Дашкевічу не вяртаюць пнеўматычны пісталет, канфіскаваны КДБ
Грамадскаму актывісту, каардынатару аргкамітэта па стварэнні партыі БХД (Рагачоў) Дзянісу Дашкевічу ўжо амаль два з паловай гады не вяртаюць пнеўматычны пісталет, канфіскаваны супрацоўнікамі рагачоўскага КДБ падчас апошняй прэзідэнцкай кампаніі.
05.06.2013 Слонім: за доктара Івана Шэгу сабрана больш за 800 подпісаў
Актыўна ідзе збор подпісаў сярод жыхароў Слоніма ў абарону доктара-траўматолага Івана Шэгі. Ужо сабрана больш за 800 подпісаў. Грамадскія актывісты плануюць сабраць значна болей подпісаў за тое, каб доктара пакінулі на працы ў Слонімскай ЦРБ.
03.06.2013 Брэст: Камітэт ААН прызнаў парушэнне права на свабоду і асабістую недатыкальнасць Жаны Коўш
Камітэт па правах чалавека ААН прыняў рашэнне па скарзе брэсцкай актывісткі руху “За Свабоду” Жаны Коўш. У рашэнні гаворыцца пра выяўленныя парушэнні права на свабоду і асабістую недатыкальнасць у адносінах да прадстаўніцы грамадскага аб’яднання падчас яе затрымання.
03.06.2013 Слонім: скасаваны працягнуты месяц таму кантракт з доктарам Іванам Шэгам (дакументы)
Слонімцы Віктар Марчык і Іван Бедка падалі заяўку ў Слонімскі райвыканкам на дазвол аб правядзенні 27 чэрвеня ў цэнтры Слоніма пікета ў абарону вядомага слонімскага доктар траўматолага-артапеда і грамадскага актывіста Івана Шэгі.
31.05.2013 У Магілёве суд не знайшоў таго, хто абазваў БСДП “бандай”
Сёння, 31 траўня, скончыўся судовы працэс, ініцыятарам якога была БСДП і яе сябра Мікалай Залозны. Пасля чатырох судовых пасяджэнняў суд Ленінскага раёна Магілёва ў асобе суддзі Андрэя Юрчанкі не здолеў устанавіць асобу, якая здзейсніла паклёп на адну з настарэйшых беларускіх партый.