Навіны на тэму: апазіцыя
03.09.2012 На “Беларусь-1” распавялі пра штрафы за байкот
Інфармацыя пра тое, што ў некаторых краінах выбаршчыкаў штрафуюць за байкот, была падводкай да таго, што выбары ў Беларусі пройдуць 23 верасня, а заклікі да байкоту не адпавядаюць духу выбарчай кампаніі. Наконт заклікаў да байкоту таксама выказаўся Лукашэнка: “Калі гэта была б сапраўдная апазіцыя, яна змагалася б да канца. Таму я часта кажу, што гэта не апазіцыя, а проста пятая калона”.
31.07.2012 Міхалевіча выключылі з цэнтральнай базы Інтэрпола
Гэта вынікае з адказу Інтэрпола на зварот палітыка ў гэтую міжнародную арганізацыю.
27.07.2012 У Магілёве звольнілі з працы аўтара здымкаў пра расталы маргарын
Уладзімір працаваў простым грузчыкам на магілёўскім хлебзаводзе №4. За сваю актыўную грамадзянскую пазіцыю і палітычную дзейнасць актывіст меў некалькі размоваў з адказным за ідэалогію на заводзе сп. Драздом, які прапаноўваў яму альбо стаць на шлях ісціны, альбо звольніцца па ўласнаму жаданню.
25.07.2012 На магілёўскага актывіста Партыі БНФ Уладзіміра Трызунова ўзмацніўся ціск
Ён працуе на хлебзаводзе №4 простым грузчыкам, аднак яму ўжо неаднаразова прапаноўвалі звольніцца з працы. Уладзімір Трызуноў адзначае, што сёння з ім адбылася чарговая дзіўная гісторыя, якая можа мець для яго вельмі сур’яёзныя наступствы.
24.07.2012 Уса аштрафавалі на 2 мільёны за «заклікі да эканамічных санкцый»
Мяркуючы па ўсім, Ленінскі суд завочна вынес прысуд Усу.
20.07.2012 Мікола Уласевіч праз суд патрабуе вяртання забраных на мяжы рэчаў
Яшчэ 10 красавіка бягучага году на мяжы ў пункце пропуску “Катлоўка” ягоны аўтамабіль быў пастаўлены ў адмысловы бокс на агляд. У выніку больш чым трохгадзіннага ператрусу былі забраныя асабістыя рэчы і матэрыялы, якія не вяртаюць дагэтуль.
20.07.2012 Касацыйная скарга сябра слонімскай суполкі БХД не задаволеная
Пасля таго, як суд Слонімскага раёна 12 чэрвеня аштрафаваў сябра слонімскай суполкі БХД Вольгу Пансевіч на 2 мільёны 500 тысяч рублёў за тое, што яна нібыта не падпарадкавалася міліцыі і нецэнзурна лаялася, актывістка падала касацыйную скаргу ў Гродзенскі абласны суд.
14.07.2012 Афіцыйнае папярэджанне за расцяжку "Свабоду Статкевічу!"
Яўгена Парчынскага, актывіста з Наваполацку, выклікалі ў міліцыю, каб вынесці папярэджанне пра адказнасць за правядзенне несанкцыянаваных акцый. Гэта здарылася пасля таго, як у інтэрнэце з'явіліся звесткі пра тое, што ў горадзе вісела расцяжка "Свабоду Статкевічу!"
10.07.2012 Мікалай Уласевіч абскарджвае красавіцкі ператрус
Уласевіч у сваёй заяве ў суд звяртае ўвагу на сістэмны незаконны пераслед яго асобы з боку мясцовай міліцыі, просіць прызнаць дзеянні Астравецкага РАУС і пракурора Астравецкага раёну па правядзенні агляду дома незаконнымі і неабгрунтаванымі.
05.07.2012 Партыя БНФ вылучыла ў акруговыя выбарчыя камісіі 57 сябраў
Як паведамляе прэс-служба, Соймам Партыі БНФ, які адбыўся 23 чэрвеня, было вылучана 57 сябраў партыі ў акруговыя выбарчыя камісіі. З іх па Віцебскай вобласці - 9, па Магілёўскай - 9, па Гомельскай - 4, па Брэсцкай - 7, па Гродзенскай - 9, па Менскай - 7 і па горадзе Менску - 12 чалавек.
04.07.2012 Слонімскую актывістку БХД зноў аштрафавалі
У Слоніме позна ўвечары 3 ліпеня каля мясцовага райвыканкаму была ў чарговы раз затрымана сябра Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Вольга Пансевіч. Дзяўчыну абвінавацілі ў непадпарадкаванні патрабаванням міліцыянтаў. А раніцай 4 ліпеня над ёй адбыўся суд, дзе яе аштрафавалі на 2,4 мільёны рублёў.
29.06.2012 У Варшаве абмеркавалі лёс беларускіх палітуцекачоў
28 чэрвеня прадстаўнікі міжнароднага Цэнтра "Супрацоўніцтва без межаў", "Звязу на карысць дэмакратыі ў Беларусі" і "Еўрапейскай Беларусі" і сустрэліся з кіраўніком дэпартамента па справах замежнікаў Міністэрства ўнутраных спраў Польшчы Рафалам Рагалай.
27.06.2012 Дзяржаўны журналіст пра апазіцыю: «опы», «кодла», «адшчапенцы»
На сайце рагачоўскай раённай газеты «Свабоднае слова» з'явіўся артыкул «Сабака брэша – караван ідзе» за подпісам галоўнага рэдактара. Аўтар не саромеецца ў выразах і ацэнках датычна мясцовых актывістаў дэмакратычнага руху.
25.06.2012 Невядомыя ўзламалі электронную пошту і твітар Віталя Рымашэўскага
Невядомыя ўзламалі электронную пошту, адрас якой быў змешчаны на сайце Rymasheuski.org, і твітар сустаршыні Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Віталя Рымашэўскага, якія былі створаныя падчас правядзення прэзідэнцкай кампаніі 2010 года і напрацягу доўгага часу не выкарыстоўваліся.
19.06.2012 Баранавічы: шостая запар забарона пікета
Рыгор Грык 18 чэрвеня атрымаў ліст за подпісам намесніка старшыні Баранавіцкага гарвыканкама Дз. Касцюкевіча, у якім паведамляецца, што гарвыканкам не дае згоды на правядзенне пікета 24 чэрвеня ў старым парку горада пад лозунгам “Спыніць рэпрэсіўныя дзеянні ўладаў і чыноўнікаў”.