Навіны на тэму: апазіцыя
06.12.2012 Брэст: пададзены заяўкі на пікеты ў падтрымку малага памежнага руху паміж Беларуссю і Польшчай
Заяўнікі пікетаў маюць намер сабраць подпісы сярод жыхароў Брэста пад зваротам, дзе ўтрымлівваецца заклік паскорыць рэалізацыю пагаднення з Польшчай аб малым памежным руху. Пасля сабраныя подпісы будуць перададзены дэпутатам, што прадстаўляюць у беларускім парламенце тэрыторыі, на які мусіць распаўсюджвацца малы памежны рух.
29.11.2012 Яўген Басарэўскі: “Я гатовы да любога прысуду”
Сябра партыі “Справядлівы свет” Яўген Басарэўскі ўжо больш за два гады знаходзіцца пад следствам. Былога намесніка старшыні гарвыканкама і экс-кіраўніка Жлобінскага цэнтра камунальнай уласнасці абвінавачваюць ва ўзложыванні службовымі паўнамоцтвамі.
21.11.2012 Актывісту мяняюць змену – у Івацэвічы едзе Лукашэнка
Слесару “Водаканала” Івацэвіцкай жыллёва-камунальнай гаспадаркі Станіславу Халадовічу патэлефанаваў начальнік участка Ўладзімір Дзягцярык і паведаміў, што ягоная працоўная змена пераносіцца з чацвярга на пятніцу. Калі Халадовіч спытаў, па якой прычыне, начальнік адказаў, што сам мусіць здагадацца.
06.11.2012 Слонім: за бясплатныя кансультацыі патрабуюць плаціць падаткі
Слонімскага доктара, актывіста Партыі БНФ Івана Шэгу выклікалі ў мясцовую інспекцыю па падатках і зборах па Слонімскаму раёну, дзе яму выказалі заўвагі наконт таго, што ён не адлічае падаткаў за дзейнасць недзяржаўнай асветніцка-кансультатыўнай установы “Шэгамедкансульт”.
04.11.2012 Ціск на наваполацкага актывіста Сяргея Малашэнка
Прыхільніку стварэння партыі БХД напярэдадні ўстаноўчага з'езду грамадскай арганізацыі "Маладыя Хрысціянскія Дэмакраты" пашкодзілі машыну. Невядомыя людзі прыходзілі і на працу да ягонага бацькі. "Пыталіся, ці садзіць мяне ў турму", -- распавёў актывіст.
02.11.2012 Віцебск: Рашэнне гарвыканкаму немагчыма выканаць
Сябар віцебскай гарадской арганізацыі КХП БНФ падаваў заяўку на правядзенне шэсця і пікету 7 лістапада. "Згодна з рашэннем гарвыканкаму, мы мусім яшчэ і прыкласці дамовы на абслугоўванне імпрэзы з рознымі службамі. Але зрабіць гэта аказалася немагчымым", -- кажа Ян Дзяржаўцаў.
31.10.2012 Жлобін: суд над сябрам “Справядлівага свету”
Агулам суд над Яўгенам Басарэўскім ідзе з 2010 года, калі актывіст спрабаваў вылучыцца ў якасці кандыдата ў дэпутаты на выбарах у мясцовыя саветы. Сам Яўген Басарэўскі адзначаў, што да яго неаднаразова падыходзілі чыноўнікі з райвыканкаму і прапаноўвалі зняцца з выбараў, каб не ствараць сабе праблем. Але актывіст адмовіўся зрабіць гэта.
30.10.2012 40 дзён назад не стала Крысціны Шацікавай
Грамадская актывістка з Магілёва пайшла з жыцця пасля працяглай хваробы. У яе быў рак лёгкіх. Нягледзячы на хваробу, яна да апошняга змагалася за жыццё, дапамагала людзям і бараніла іхныя правы.
25.10.2012 Маладым Хрысціянскім Дэмакратам адмовілі ва ўсіх памяшканнях для з'езду
Аргкамітэту па стварэнні грамадскага аб'яднання "Маладыя Хрысціянскія Дэмакраты" адмовілі ва ўсіх 14-і памяшканнях, на якія МХД падавала заўякі для правядзенне свайго ўстаноўчага зьезду 3 лістапада.
20.10.2012 Аляксей Паўлоўскі не абараніў свой гонар і дзелавую рэпутацыю праз суд
Суддзя Ленінскага раёна Магілёва Галіна Кужалева не задаволіла пазоў актывіста незалежнага прафсаюза РЭП у дачыненні да дэпутата Палаты прадстаўнікоў, пракурора Магілёўскай вобласці Эдуарда Сянкевіча.
17.10.2012 Рагачоў: Дзяніс Дашкевіч просіць прыцягнуць да адказнасці за паклёп рэдактара раёнкі
Нагадаем, раённая газета арганізавала траўлю актывіста, у некалькіх артыкулах, размешчаных на сайце выдання, Дзяніса Дашкевіча невядомы аўтар называе і клоунам, і «оппікам», і злачынцам, прычым адкрыта здзекуецца і пагражае, што актывіст «сядзе ў турму надоўга».
05.10.2012 Абласны суд не задаволіў скаргу партыі БНФ аб нерэгістрацыі
Гродзенскі абласны суд не задаволіў скаргу партыі БНФ аб нерэгістрацыі абласной арганізацыі Упраўленнем юстыцыі Гродзенскага аблвыканкама. Суддзя Зоя Нікольская не знайшла антызаконных дзеянняў у рашэнні рэгіструючага органа і адмовіла абласной арганізацыі ў магчымасці легальнай дзейнасці на тэрыторыі Прынёмання.
05.10.2012 Сацыяльныя педагогі цікавяцца ўмовамі пражывання дзяцей Дзяніса Садоўскага
Прычына - частыя затрыманні адказнага сакратара Беларускай Хрысціянскай дэмакратыі. Актывіст лічыць, што такім чынам улады спрабуюць націснуць на яго і ягоную сям'ю.
10.09.2012 Міколу Уласевічу не далі выступіць на эканамічным форуме
Кандыдату ў дэпутаты, грамадскаму актывісту з Астравеччыны Міколу Уласевічу не далі выступіць на эканамічным форуме “Паўночны вектар Гарадзеншчыны 2012”, які адбыўся у Астраўцы 8 верасня. Згодна з правіламі, за дзень да форуму Уласевіч падаў адпаведную заяўку ў аргкамітэт.
03.09.2012 Бабруйск: Галіну Смірнову папярэдзілі ў КДБ
Галіна Смрнова: "Большую частку часу мы прысвяцілі размовам наконт майго ўдзелу ў акцыях. Таксама Павел Сілкоў даў азнаёміцца з паперай, сэнс якой быў у тым, каб папярэдзіць мяне аб адказнасці па артыкулу 342 Крымінальнага кодэксу – “арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, ці актыўны удзел у іх”.