Навіны на тэму: апазіцыя
08.06.2012 Барысаў: 6 ліпеня адбудзецца суд па пазове актывіста АГП супраць райвыканкама
Паседжанне па пазове аб неправамернасці забароны на правядзенне пікету «За сумленныя выбары супраць Лукашэнкі» пройдзе 6 ліпеня у 16.00 пад старшынствам суддзі Барысаўскага раённага суду Наталлі Селавец. Пазоў падаваў старшыня Барысаўскай гарадской арганізацыі АГП Міхаіл Васільеў.
08.06.2012 Баранавіцкага актывіста Рыгора Грыка звальняюць з працы
Сёння актывіст з Баранавічаў Рыгор Грык атрымаў пісьмовае паведамленне аб тым, што з ім не будзе працягнуты кантракт. Дзеля гэтага да яго дадому прыехалі інжынер аддзелу мэнеджмента персанала аўтаагрэгатнага заводу Ала Ткачова і інжынер аддзелу арганізацыі працы і заработнай платы Вольга Мініч, бо Рыгор Грык знаходзіцца на бальнічным.
08.06.2012 Рада інтэлігенцыі абмеркавала пытанні выбараў з актывістамі Светлагорску
Праблемы ўдзелу ў выбарах 2012 года ў Палату прадстаўнікоў абмеркавалі ў Светлагорску прадстаўнікі Рады беларускай інтэлігенцыі і мясцовыя палітычныя актывісты. У сустрэчы бралі ўдзел мясцовыя актывісты Аб’яднанай грамадзянскай партыі, Партыі БНф, партыі “Справядлівы свет” і грамадзянскай кампаніі “Гавары праўду!”.
07.06.2012 У Брэсце прапануюць весці “кнігі памяці” парушэнняў заканадаўства і свавольства ўладаў
З такой ініцыятывай выступіў брэсцкі сябра нацыянальнага камітэта Аб'яднанай грамадзянскай партыі Мікалай Коўш. “У нашай краіне ўзмацняюцца рэпрэсіі супраць іншадумцаў: іх звальняюць з працы, прыцягваюць па сфальсіфікаваных абвінавачваннях да крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці", - кажа апазіцыйны палітык.
06.06.2012 Барысаў: актывіст АГП падаў у суд на Барысаўскі райвыканкам
Старшыня Барысаўскай гарадской арганізацыі Аб'яднанай грамадзянскай партыі Міхаіл Васільеў падаў пазоў у суд на Барысаўскі райвыканкам у сувязі з забаронай на правядзенне пікетаў “За сумленныя выбары без Лукашэнкі”. У Барысаве падавалася 4 заяўкі на правядзенне 15 мая пікетаў, і на ўсе атрыманыя адмовы.
05.06.2012 Актывістку "Нашага дома" Таццяну Якаўлеву адпусцілі
Супрацоўнікі міліцыі былі відавочна расчараваныя. У грамадскай актывісткі не аказалася ніякай выбухоўкі. Больш за тое, яна не мела з сабой нават ні аднаго рыбалоўнага кручка.
05.06.2012 Гомельскі абласны суд не задаволіў скаргу Уладзіміра Няпомняшчых
Гомельскі абласны суд 5 чэрвеня разгледзеў скаргу сябра АГП і Руху «За свабоду!», пенсіянера МУС Уладзіміра Няпомняшчых на рашэнне суда Цэнтральнага раёна Гомеля. Пастанову раённага суда абласная інстанцыя пакінула без зменаў, а скаргу – без задавальнення.
05.06.2012 Слонім: суд над сябрам БХД Вольгай Пансевіч перанесены
Нагадаем, што 21 красавіка да яе падышлі супрацоўнікі патрульна-паставой службы і прапанавалі паехаць з імі ў аддзел. Жанчына адмовілася. Тады яны сілай яе скруцілі і запіхнулі ў машыну, пры гэтым наносілі ўдары рукамі і нагамі, надзелі кайданкі і завезлі ў аддзел. Там змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання.
05.06.2012 У Брэсце з’явіліся ўлёткі, якія нагадваюць пра выбары
4 чэрвеня актывісты “Маладых дэмакратаў” распаўсюдзілі ў Брэсце ўлёткі, прысвечаныя выбарам у Палату прадстаўнікоў РБ, якія маюць адбыцца восенню гэтага года. Улёткі ўтрымлівалі наступны тэкст: “Мы верым у НЛА, вампіраў, дзеда Мароза і выбары 2012”, а таксама партрэт Бураціна – казачнага персанажа, які часта сутыкаўся з падманам.
04.06.2012 Скаргу наконт забароненага пікета ў Брэсце не задаволілі
4 чэрвеня Брэсцкі абласны суд разгледзеў касацыйную скаргу актывіста Беларускай партыі левых “Справядлівы свет” і сябра прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці Аляксандра Дзенісенкі на рашэнне суда Ленінскага раёна абласнога цэнтра.
02.06.2012 Суд над Міхаілам Пашкевічам (фота суддзі)
1 чэрвеня суддзя суда Ірына Алісейка прысудзіла Міхаілу Пашкевічу 7 сутак арышту. Па дадзеных мясцовых праваабаронцаў, І. Алісейка не ўпершыню выносіць прысуд па справе, звязанай з грамадскай дзейнасцю: яшчэ ў 2001 – 2008 гг. яна прызнала вінаватымі 15 грамадзкіх, партыйных і прафсаюзных актывістаў.
02.06.2012 У Слоніме будуць судзіць сябра БХД Вольгу Пансевіч
"Супрацоўнікі міліцыі сілай мяне скруцілі і запіхнулі ў машыну, пры гэтым наносілі ўдары рукамі і нагамі, надзелі кайданкі і завезлі ў аддзел. Там змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання. У ізалятары трымалі трое сутак, збівалі, ставілі ў позу “ластаўка”.
30.05.2012 У Оршы забаронена 14 пікетаў за свабодныя выбары
Аршанскі гарвыканкам, захоўваючы вернасць традыцыям, адмовіў актывістам АГП у дазволе на правядзенне 31 мая пікетаў за свабодныя выбары. Па ўсіх 14-і заяўках атрыманы адмоўны адказ. Прычыны для адмоваў традыцыйныя - адсутнасць дамоваў з міліцыяй на ахову, медыцынскае абслугоўванне і прыборку смецця.
29.05.2012 Гарадзенскае аддзяленне Партыі БНФ зноў спрабуе зарэгістравацца
Тры гады таму была ўжо спроба зарэгістраваць абласную структуру Партыі БНФ, але яна скончылася няўдачай. Чыноўнікі не зарэгістравалі арганізацыю паводле надуманай бюракратычнай прычыны – шрыфт, якім былі выкананы дакументы, быў 12-га памеру, а не 14-га.
29.05.2012 У Гародні супрацоўнікі КДБ пачалі прафілактыку сярод актывістаў
Як паведаміў удзельнік апошняга “Чарнобыльскага шляху” у сталіцы Беларусі Аляксей Гардзейчык, яго выклікаюць 29 траўня ў абласное ўпраўленне КДБ па вуліцы Тэльмана для ўзяцця тлумачэння. Канкрэтную прычыну гэтага выкліку яму не паведамілі.