Навіны на тэму: апазіцыя
28.05.2012 Падпалкоўнік Пракуда: баранавіцкіх актывістаў затрымлівалі “законна”
Рыгор Грык атрымаў пісьмовы адказ з Баранавіцкага аддзялення ўнутраных спраў на транспарце за подпісам падпалкоўніка Пракуды В.І. Нагадаем, 1 мая актывіст збіраўся ехаць у Мінск па асабістай справе, але быў затрыманы па падазрэнні наяўнасці выбуховых рэчываў.
26.05.2012 Мікалай Уласевіч судзіцца за стрэльбу
25 траўня ў судзе Смаргонскага раёна быў пачаты разгляд скаргі грамадскага актывіста Мікалая Уласевіча на дзеянні капітана міліцыі Астравецкага РАУС В. Герасіма, які прыняў рашэнне пра ануляванне дазволу на права захоўвання Уласевічам паляўнічай стрэльбы.
18.05.2012 Магілёўскія актывісты збіраюцца праводзіць “малочныя пікеты”
Такім чынам яны пратэстуюць супраць спецыяльных дадаткаў у выглядзе кальцыя і іншых вітамінаў у малочную прадукцыю прадпрыемства “Бабушкіна крынка”. Ініцыятарам падачы заявак на пікеты з’яўляецца Магілёўская абласная арганізацыя Аб’яднанай грамадзянскай партыі.
18.05.2012 Бабруйск: “Ананімная” міліцыянтка прыйшла па ананімцы, дасланай ідэолагу
На працу да Валерыя Мікітка, які быў адным з заяўнікаў на правядзенне пікета за свабодныя выбары, завітала супрацоўніца міліцыі. Яна размаўляла з акітывістам АГП у кабінеце яго начальства. Міліцыянтка, якая адмовілася назваць сваё імя, паведаміла, што завітала па загаду намесніка галоўнага бабруйскага ідэолага – Аляксандра Чарніна.
15.05.2012 Барысаў: за адмовай на правядзенне пікету прыйшлося пахадзіць
Толькі сёння адзін з чатырох заяўнікаў пікетаў “За сумленныя выбары без Лукашэнкі” у Барысаве актывіст АГП Вячаслаў Бараноўскі здолеў атрымаць на рукі выканкамаўскую забарону на правядзенне акцыі, якая як раз на сённяшні вечар і была запланавана.
15.05.2012 Вывесіўшага ў Віцебску сцяг вінавацяць у нанясенні матэрыяльнай шкоды
Пра з'яўленне сцяга на даху інтэрната медыцынскага універсітэту апыталі віцебскую актывістку "Еўрапейскай Беларусі" Алену Семенчукову. Супрацоўнікі міліцыі сказалі дзяўчыне, што завялі справу паводле гэтага інцыдэнту, бо на даху інтэрната нібыта былі пашкоджаныя нейкія трубы, пра што маецца адпаведны акт. І цяпер трэба знайсці таго, хто нанёс матэрыяльную шкоду.
15.05.2012 У Брэсце пра рэферэндум нагадалі бел-чырвона-белымі стужкамі
Мясцовыя прадстаўнікі дэмакратычнай супольнасці 14 мая раздавалі ўладальнікам аўтамабіляў стужкі нацыянальнага колеру, каб у 17-ю гадавіну рэферэндума нагадаць, пры якіх умовах герб “Пагоня” і бел-чырвона-белы сцяг былі пазбаўленыя дзяржаўнага статусу.
14.05.2012 Пікет “За сумленныя выбары без Лукашэнкі!” забаронены ў Магілёве
Актывісты Аб’яднанай грамадзянскай партыі хацелі праводзіць пікет на пляцоўцы каля дыягнастычнага цэнтра ў цэнтры горада, аднак улады ім гэтага не дазволілі. Лідэр магілёўскага АГП Уладзімір Шанцаў кажа, што адмова ў правядзенні пікета ўладай з’яўляецца амаральным учынкам.
14.05.2012 Барысаў: Пікеты «За сумленныя выбары без Лукашэнкі» забаронены
Трое з чатырох заяўнікаў пікетаў «За сумленныя выбары без Лукашэнкі» у Барысаве атрымалі пісьмовыя адмовы на правядзенне акцый з мясцовага райвыканкама. Пікеты планавалася правесці 15 траўня.
14.05.2012 Брэсцкія ўлады забаранілі ўсе пікеты “За сумленныя выбары без Лукашэнкі”
Пяць акцый былі заяўлены на 15 мая мясцовымі актывістамі Аб'яднанай грамадзянскай партыі, каб прыцягнуць увагу жыхароў горада да адсутнасці ў краіне свабодных і сумленных выбараў, а таксама праінфармаваць пра пачатак кампаніі АГП пад той жа назвай, што і згаданыя пікеты.
13.05.2012 Бабруйск: Пікет за свабодныя выбары не дазволілі
Не паленаваліся бабруйскія чыноўнікі і азнаёміцца з працоўным графікам аднаго з заяўнікаў – Валерыя Мікітка: “Па наяўнай інфармацыі Вы па графіку ў гэты дзень працуеце і з прычыны гэтага не зможаце прысутнічаць на масавым мерапрыемстве, чым парушыце першы абзац свайго абавязацельства (пастаянна прысутнічаць на масавым мерапрыемстве)”.
11.05.2012 Улады адмаўляюць гомельскім дэмакратам у правядзенні пікетаў
Прадстаўнікі гомельскіх дэмакратычных сіл атрымліваюць адмовы з гарвыканкаму на заяўкі аб правядзенні пікетаў «За сумленныя выбары без Лукашэнкі». 24 актывісты з Гомеля і яшчэ 7 – з раённых цэнтраў накіроўвалі заяўкі аб правядзенні пікетаў у сваіх мясцовасцях.
11.05.2012 Баранавіцкі актывіст скардзіцца на пракурораў Лукашэнку
Баранавіцкі грамадскі актывіст Рыгор Грык 11 мая накіраваў скаргу А. Лукашэнку на дзеянні Генеральнага пракурора, пракурораў г.Баранавічы і Брэсцкай вобласці. Генеральны пракурор не стаў разгдядаць справу Грыка па сутнасці, а накіраваў яе да разгляду тым жа пракурорам, на якіх і скардзіўся заяўнік.
11.05.2012 Ад віцебскай актывісткі-прадпрымальніцы патрабуюць справаздачы па прыбытках за 10 гадоў
Ірына Яскевіч атрымала загад раённай падатковай інспекцыі: прадставіць дэкларацыю пра прыбыткі за 10 апошніх гадоў. Спадарыня Ірына апытала калег па прадпрымальніцкай справе і высветліла, што падобных праверак не ўчынялі яшчэ нікому.
10.05.2012 Віцебскі апазіцыянер атрымаў падзяку з прэзідэнцкай адміністрацыі
Падзяку “за праяву актыўнай грамадзянскай пазыцыі па павышэнні статусу беларускай мовы” сябар КХП БНФ Ян Дзяржаўцаў атрымаў у лісце за подпісам начальніка галоўнага ўпраўлення па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб Станіслава Буко.