Навіны на тэму: акцыі
12.09.2021 Далучайся да кампаніі #FreeViasna і падтрымай зняволеных праваабаронцаў
17 верасня распачынаецца міжнародная кампанія салідарнасці ў падтрымку зняволеных праваабаронцаў “Вясны” - #FreeViasna.
27.02.2021 Тыдзень нулявой дыскрымінацыі #zerodiscriminationweek 1-8 сакавіка 2021
1 сакавіка свет адзначае Zero Discrimination Day, альбо Дзень нулявой дыскрымінацыі, — штогадовы дзень, які ініцыяваны ААН і накіраваны на павышэнне роўнасці ўсіх людзей перад законам і на практыцы.
22.02.2021 Amnesty International распавядае, як рэпрэсіі пагражаюць культурнаму жыццю Беларусі
Бурнае культурнае жыццё Беларусі задыхаецца ва ўмовах жорсткага пераследу іншадумцаў - улады адвольна затрымліваюць і катуюць музыкаў, пісьменнікаў, мастакоў і актораў, а іншых звальняюць з працы, заявіла Amnesty International.
16.01.2021 «Вясна» і БХК звярнуліся да спецдакладчыкаў ААН з нагоды запісу маналогу Карпянкова
Праваабарончы цэнтр "Вясна" і Беларускі Хельсінкскі Камітэт (БХК) звярнуліся да Спецыяльных дакладчыкаў Камітэта па правах чалавека ААН, Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека і Спецдакладчыцы па Беларусі Анаіс Марын па прычыне з'яўлення ў інтэрнэце аўдыёзапісу, на якім цяперашні намеснік МУС Мікалай Карпянкоў, які раней займаў пасаду начальніка ГУБАЗіК МУС, паведамляе падначаленым аб планах па ўзмацненні жорсткасці дзеянняў у дачыненні да мірных пратэстоўцаў.
17.12.2020 Amnesty International запусціла акцыю тэрміновай дапамогі палітвязню Вячаславу Рагашчуку
Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International запусціла акцыю тэрміновай дапамогі пацярпеламу ад катаванняў палітычнаму зняволенаму Вячелаву Рагашчука, які ўтрымліваецца ў СІЗА-6 У Баранавічах у рамках крымінальнай справы аб масавых беспарадках у Пінску ўжо больш за чатыры месяцы.
30.11.2020 Палітвязні атрымаюць больш за 90 паштовак ад беларусаў Канады
Беларусы Канады падпісалі палітзняволеным больш за 90 паштовак, а валанцёрская служба ПЦ "Вясна" адправіла іх адрасатам.
29.11.2020 Затрыманні 29 лістапада на акцыях пратэсту
Праваабарончы цэнтр "Вясна" збірае інфармацыю пра затрыманых у гэты дзень на акцыі ў Мінску на Маршы, а таксама ў іншых гарадах Беларусі на рэгіянальных акцыях.
21.11.2020 У Мазыры адбываюцца затрыманні работнікаў НПЗ і ўдзельнікаў акцыі памяці Рамана Бандарэнкі
20 і 21 лістапада ў Мазыскі РАУС выклікалі і потым адтуль не выпусцілі самае малае 8 чалавек, паведамляе праваабарончы сайт palesse.press.
21.11.2020 Amnesty International абвясціла "Марафон лістоў" у падтрымку Марфы Рабковай
Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International абвясціла акцыю "Марафон лістоў" у падтрымку праваабаронцы "Вясны", палітычнай зняволенай і вязніцы сумлення Марфы Рабковай.
15.11.2020 Затрыманні на акцыях пратэсту 15 лістапада
У нядзелю 15 лістапада ў Беларусі праходзяць новыя акцыі пратэсту. У Мінску пачаліся затрыманні ў раёне Пушкінскай і Прытыцкага, дзе збіраліся мірныя дэманстранты.
08.11.2020 Восьмага лістапада ў Беларусі затрыманыя больш за тысячу чалавек
У нядзелю восьмага лістапада ў Беларусі працягнуліся затрыманні на мірных акцыях пратэсту.
28.10.2020 Amnesty International сабрала 191 тысячу подпісаў пад заклікам да ўладаў Беларусі спыніць падаўленне мірных акцый пратэсту
Amnesty International праінфармавала беларускія ўлады, што арганізацыя сабрала каля 191 тысячы подпісаў пад петыцыяй, якая заклікае пакласці канец падаўленню мірных пратэстаў і прыцягнуць да адказнасці за злоўжыванні з боку міліцыі.
25.10.2020 Спіс затрыманых на акцыях 25 кастрычніка
На 25 кастрычніка па ўсёй краіне былі анансаваныя акцыі пратэсту, якія маюць назву "Народны ўльтыматум". Праваабарончы цэнтр "Вясна" збірае інфармацыю пра затрыманых у гэты дзень па ўсёй Беларусі.
23.10.2020 У Празе стартавала кампанія #BelarusHeroes, прысвечаная беларускім палітвязням
Твары беларускіх палітвязняў Ігара Лосіка, Марфы Рабковай і Марыі Калеснікавай з'явіліся на магістральных вуліцах Прагі на вялікіх білбордах з тэгам #Belarus Heroes.
17.10.2020 Жаночы марш у Мінску і затрыманні студэнтаў
Сёння, 17 кастрычніка, у Беларусі анансаваныя Маршы маладосці і Жаночы марш.