Навіны на тэму: выбары-2008

21.08.2008 Светлагорск: “Ціхая” кампанія без роднай мовы"

За першы месяц выбарчай кампаніі абласная газета “Гомельская праўда” зрабіла 10 публікацыяў па тэме выбараў. 2 з іх – афіцыйныя дакументы, а 8 – матэрыялы тлумачальнага характару: інтэрв’ю, артыкулы, нататкі, а яшчэ – крытыка ў адрас магчымых апазіцыйных кандыдатаў. Аб гэтым паведаміў В. Болбас, сябра Партыі БНФ. Заснавальнікамі такіх газет, як “Гомельская праўда”, з’яўляюцца абласны Савет дэпутатаў і выканаўчы камітэт вобласці.

21.08.2008 Ціск аказваўся і на тых, хто збіраў подпісы, і на тых, хто падпісваўся

Добруш.20 жніўня галоўны доктар Добрушскай раённай бальніцы Ала Маскаленка выклікала да сабе на прыватную гутарку супрацоўніц гэтай жа ўстановы. Гэтыя 6 маладых медсясцёр паставілі свае подпісы за вылучэнне Адама Варанца кандыдатам у дэпутаты па Гомельскай-Сельскай акрузе № 37(Адам Воронец з'яўляецца вылучэнцам па адзіным спісе АДС).

21.08.2008 Бабруйскія СМІ працягваюць піяр у адзін бок, а незалежныя кандыдаты пішуць скаргі

Пасля таго, як акруговыя выбарчыя камісіі скончылі прымаць дакументы для рэгістрацыі кандыдатамі ў дэпутаты, эстафету піяра праўладных кандыдатаў перахапіла газета “Вечерний Бобруйск”. У матэрыяле пад назвай “Выдвижение кандидатов в Палату представителей закончилось” узгадваюцца толькі чатыры прозвішчы – Уладзіміра Карпяка, Анатоля Глаза, Алены Шамаль і Аляксандра Казлова.

21.08.2008 Кіраўніку гарадзенскага БНФ ўчынілі асабісты дагляд

Перасякаючы беларуска-украінскую мяжу, сябра некалькіх ініцыятыўных групаў па зборы подпісаў, актыўны ўдзельнік выбарчага працэсу на Гарадзеншчыне, кіраўнік абласной філіі БНФ Сяргей Мальчык патрапіў пад пільную ўвагу памежных і мытных службаў Беларусі.

21.08.2008 ...Каб не было магчымасці сфальсіфікаваць вынікі выбараў

Вельмі добра, што на старонках "Народнай волі" актыўна абмяркоўваюцца пытанні, звязаныя з тым, як падчас парламенцкіх выбараў не дапусціць парушэнняў заканадаўства, прынцыпаў дэмакратыі, свабоднага волевыяўлення выбаршчыкаў. Я, напрыклад, згодзен з Казімірам Ляшчынскім, які прапанаваў апазіцыі арганізаваць кругласутачнае дзяжурства на пунктах датэрміновага галасавання. Сапраўды, іх трэба "аблажыць" так, каб, як кажа чытач, мыш не праскочыла.

21.08.2008 Міліцыя спрабуе ўварвацца ў кватэру актывіста

Супрацоўнікі міліцыі спрабуюць уварвацца ў кватэру кіраўніка магілёўскага штаба аргкамітэту сацыял-дэмакратычнай партыі “Народная грамада” Аляксандра Ірхо.

20.08.2008 Рэгістрацыя вылучэнцаў ад Партыі БНФ пад пагрозай

9 жніўня ў 17:45 ў сядзібу Партыі БНФ прыйшоў начальнік аддзела грамадскіх аб'яднанняў Упраўлення грамадскіх аб'яднанняў Міністэрства юстыцыі спадар Печкуроў з лістом, у якім утрымлівалася патрабаванне да 11 гадзін раніцы 20 жніўня прадаставіць у Мінюст арыгіналы альбо завераныя копіі дакументаў аб вылучэнні партыяй кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў.

20.08.2008 Полацк: Яшчэ не кандыдат, а ўжо на хвалях-FM

У газеце “Полацкі веснік” ад 19 жніўня на першай старонцы змешчана рэкламная аб’ява наступнага зместу: “Уважаемые жители Полоцка и Полоцкого района! В пятницу, 22 августа, в 12.00 в эфире радиостанции “Европа Плюс Полоцк” слушайте программу “Гость” с участием заместителя председателя Витебского облисполкома Петра Владимировича ЮЖИКА”.

20.08.2008 Прэтэндэнты на акругах вызначаныя: рэгіёны падводзяць вынікі

Быхаў. На Быхаўскай выбарчай акрузе №82 пройдуць безальтэрнатыўныя выбары.

19.08.2008 “Выбарчую кампанію можна завяршаць”

Праваабаронцы, якія ўдзельнічаюць у назіраньні за выбарамі, сёньня падзяліліся з журналістамі першымі ацэнкамі выбарчай кампаніі ў Беларусі. Першыя этапы выбарчай кампаніі ў Беларусі многія праваабаронцы, якія вядуць назіраньне за выбарамі, ацэньваюць крытычна. Праваабаронца Валянцін Стэфановіч адзначыў, што прысутнасьць у складзе выбарчых камісій толькі 0,07% прадстаўнікоў дэмакратычных сіл — нават меншая, чым на былых парлямэнцкіх выбарах, якія ў дэмакратычным сьвеце не былі прызнаныя справядлівымі. Да гэтага праваабаронца дадае, што большасьць сяброў камісій — тыя самыя людзі, якія праводзілі выбары 2004 году.

19.08.2008 Камісіі створаныя задоўга да 13 жніўня

Участковыя выбарчыя камісіі ў многіх выпадках створаныя задоўга да заканадаўчага тэрміну – 13 жніўня. Пра гэта сведчыць выпадак, пра які распавёў старшыня Беларускага Хельсінскага камітэта Алег Гулак.

19.08.2008 Асвятленне выбараў застаецца «традыцыйным»

«Дзяржаўныя медыя працягваюць асвятляць выбарчы працэс паводле надзвычай спрошчанай схемы, гэта значыць, не надаючы ніякай ўвагі іншым (акрамя ЦВК і прэзідэнта) суб’ектам», — адзначаецца ў чарговым бюлетэні БАЖ «Асвятленне парламенцкіх выбараў 2008 г. у беларускіх СМІ», які сёння прэзентаваў медыяэксперт Алесь Анціпенка.

19.08.2008 Незалежныя кандыдаты аб’ядноўваюцца ў Гродна

Незалежныя кандыдаты ў беларускі парламент па Гродзенскай-Занёманскай акрузе аб’ядноўваюць свае намаганні ў барацьбе за дэпутацкі мандат. Аляксандр Васільеў і Сяргей Кузьмянок дамовіліся сёння аб супольных дзеяннях падчас агітацыйнай кампаніі.

19.08.2008 Праваабаронца: “Выбары ўжо прадказальныя”

Беларускія праваабаронцы падзяліліся з журналістамі сваімі высновамі з назіраньня за першымі этапамі выбарчага працэсу ў Беларусі: фармаваньнем участковых выбарчых камісій, вылучэньнем кандыдатаў і зборам подпісаў за іх.

19.08.2008 Гарадзеншчына: Кандыдату ў дэпутаты не далі магчымасці зарэгістравацца

Учора кандыдат на дэпутацкі мандат па Наваградскай выбарчай акрузе Юры Істомін не змог падаць сабраныя за яго подпісы на рэгістрацыю.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства