Навіны на тэму: выбары-2008

07.07.2008 28 дэмакратаў заявілі аб сваім удзеле ў парламенцкіх выбарах у Магілёўскай вобласці

Аб гэтым стала вядома ў выніку размовы з кіраўніком выбарчага штабу па Магілёўскай вобласьці Юры Новікавым.

07.07.2008 На Берасьцейшчыне выбарчыя акругі зьмянялі, як хацелі

Пасьля выхаду Указа прэзідэнта аб выбарах з’явілася пастанова Цэнтрвыбаркама №16 ад 25.06.2008 года “Аб стварэньні выбарчых акругаў па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь чацьвёртага скліканьня”. Згодна з пастановай у некаторых акругах Берасцейшчыны зьмяніліся тэрыторыі, назвы і колькасьць выбаршчыкаў. Зьмены зробленыя па прадстаўленьню Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта.

07.07.2008 Магілёўская вобласць: значна змянілася нарэзка выбарчых акругаў

У параўнаньні з падзелам тэрыторыяў на выбарах у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу 2004 года сёлетняя нарэзка акругаў па Магілёўскай вобласці значна зьмянілася. Асобныя раёны былі “адарваныя” і далучаныя да іншых, а Кіраўскі ўвогуле атрымаўся падзеленым паміж Бабруйскай сельскай і Асіповіцкай выбарчымі акругамі. Гэта выклікала пэўную неразбярыху сярод асобаў, якія ў бліжэйшым будучым зьбіраюцца прыняць удзел у выбарах.

07.07.2008 Бабруйск: за ўдзел у выбарах звальняюць з працы?

Бабруйчанку Таісію Кабанчук, якая збіраецца балатавацца ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу ад Асіповіцкай выбарчай акругі, зьбіраюцца звольніць з працы. Жанчына лічыць, што гэта звязана з яе рашэннем прыняць удзел у выбарах.

02.07.2008 Барысаў: Працягваецца вылучэньне ў акруговыя камісіі

Сёньня, 2 ліпеня, прадстаўнік Аб'яднанай грамадзянскай партыі перадаў у Менскі аблвыканкам пратаколы збору Палітрады АГП аб вылучэньні прадстаўнікоў партыі ў акружныя выбарчыя камісіі. У прыватнасьці, для ўдзелу ў працы Барысаўскай гарадской акруговай камісіі №62 па правядзеньні парламенцкіх выбараў вылучаны старшыня Менскай абласной арганізацыі АГП барысаўчанін Леў Марголін.

02.07.2008 Апытаньне пра фальсіфікацыю

Што можна зрабіць, каб парламенцкія выбары прайшлі без фальсіфікацый вынікаў галасавання? На гэтае пытанне “Народная воля” папрасіла адказаць самых розных людзей Беларусі.

02.07.2008 АДС вылучылі 76 кандыдатаў у склад акруговых выбарчых камісій

Па стане на 1 ліпеня суб'екты Аб'яднаных дэмакратычных сіл вылучылі 76 кандыдатаў у склад акруговых выбарчых камісій.

02.07.2008 Гомель: Збор подпісаў выбаршчыкаў як дадатковы аргумент за ўключэньне ў акруговыя камісіі

3 ліпеня ў Гомелі стартуе кампанія па зборы подпісаў за вылучэньне прадстаўнікоў АДС у склад акруговых выбарчых камісій па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу РБ чацьвёртага скліканьня.

02.07.2008 Ад Віцебскай вобласьці ў парламенце стане на два дэпутаты меньш

У газэце "Савецкая Беларусь" (№ 117 ад 26.06.2008 г.) была апублікавана пастанова Цэнтравыбаркаму № 16 ад 25 чэрвеня гэтага года "Аб стварэньні выбарчых акругаў па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь чацьвёртага скліканьня" з адпаведным дадаткам межаў выбарчых акругаў.

01.07.2008 Парламенцкія выбары. Падзеі і абагульненьні

24 чэрвеня Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 344 "Аб прызначэньні выбараў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь чацьвёртага скліканьня". Паводле гэтага дакумента парламенцкія выбары ў краіне пройдуць 28 верасьня. Беларускія праваабаронцы абвясьцілі пра намер праводзіць маніторынг маючых адбыцца выбараў, і будуць кожны тыдзень абагульняць падзеі, звязаныя з выбарчай кампаніяй.

01.07.2008 Справаздача перад выбаршчыкамі ці заўчасная агітацыя?

Рэгіянальныя дзяржаўныя выданні пачалі друкаваць матэрыялы пра заслугі народных абраннікаў

01.07.2008 Выбары ў Беларусі пад пільным вокам

Ацэначная місія экспэртаў БДІПЧ (Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека) АБСЭ рэкамэндуе дзяржавам-удзельніцам АБСЭ накіраваць на парлямэнцкія выбары ў Беларусь паўнавартасную назіральную місію. Такая рэкамэндацыя стала вынікам працы ў Беларусі 9-12 чэрвеня ацэначнай місіі Бюро. Чакаецца, што яе справаздача неўзабаве зьявіцца на афіцыйным сайце.

01.07.2008 У Магілёўскай вобласці тэрыторыі некаторых выбарчых акруг зьменены больш чым на 50 працэнтаў

Самыя вялікія змены закранулі Крычаўскую і Быхаўскую выбарчыя акругі. Былая Касцюковіцкая выбарчая акруга была цалкам падзелена паміж суседнімі выбарчымі акругамі. Новай асобнай выбарчай акругай была вылучана Асіповіцкая выбарчая акруга. Адрозненні паміж самай вялікай Магілёўскай-Ленінскай выбарчай акругай №84 і самай маленькай Бабруйскай-Ленінскай выбарчай акругай №78 складаюць 14,5%.

01.07.2008 Звольнілі за намер балатавацца ў кандыдаты

Кіраўнік Кобрынскага аддзяленьня Партыі БНФ. Актывіст Руху “За свабоду” Аляксандр Мех звольнены з пасады інжынера Упраўленьня магістральных газаправодаў ААТ “Белтрансгаз”.

30.06.2008 Суткі і “базавыя” Міхаіла Пашкевіча. І ня толькі яго.

Сёньня ў судзе Кастрычніцкага раёну Менску адбыўся разгляд адміністратыўнае справы намесьніка старшыні арганізацыі “Маладыя дэмакраты” (моладзевае крыло Аб’яднанай грамадзянскай партыі) Міхаіла Пашкевіча, затрыманага на сталічным чыгуначным вакзале ўвечары мінулае суботы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства