Навіны на тэму: выбары-2008

10.07.2008 Яшчэ адна выбарчая кампанія на Беларусі

«Выбарчая» кампанія па выбарах у «савет рэспублікі» пачынаецца 14 ліпеня, паведаміў сакратар ЦВК Мікалай Лазавік.

10.07.2008 У Воршы з'явіліся інфармацыйныя матэрыялы з заклікам да байкоту выбараў

У Воршы на цэнтральных вуліцах з'явіліся ўлёткі, што заклікаюць да байкоту маючых адбыцца выбараў у Палату Прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу. Як вядома, з палітычных сілаў у сучаснай Беларусі ідэю байкоту выбараў падтрымлівае толькі Кансерватыўна-хрысьціянская партыя БНФ. Астатнія палітычныя партыі ідэю байкоту не падзяляюць.

10.07.2008 Дэмакратычныя партыі Берайсьцейшчыны вызначаюцца са сваімі прэтэндэнтамі ў кандыдаты

На пленуме абкама ПКБ, які прайшоў у Берасьці, вырашана забясьпечыць шырокую падтрымку чатырох прэтэндэнтаў ад абласной арганізацыі Партыі камуністаў Беларускай.

10.07.2008 Беларусь афіцыйна запрасіла БДІПЧ на выбары

Міністэрства замежных справаў Беларусі ўвечары 9 ліпеня накіравала афіцыйнае запрашэньне прадстаўнікам АБСЭ ўдзельнічаць у назіраньні за выбарамі ў Палату прадстаўнікоў. Пра гэта карэспандэнту “Свабоды” паведамілі у МЗС.

09.07.2008 Брэсцкія апазіцыянеры звярнуліся да ўладаў з просьбай

Лідэры брэсцкіх абласных структур чатырох апазіцыйных палітычных партый звярнуліся да мясцовых уладаў з просьбай запрасіць іх прадстаўнікоў на сумеснае пасяджэнне Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта і прэзідыума абласнога савета дэпутатаў, на якім будзе абмяркоўвацца пытанне фарміравання акруговых камісій па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў.

09.07.2008 Гомель: колькасьць выбаршчыкаў Мазырскай акругі на 26% перавышае сярэднюю колькасьць

Колькасьць выбаршчыкаў Мазырскай выбарчай акругі № 42 складае 80 722, што перавышае сярэднюю колькасьць выбаршчыкаў, якая прыходзіцца на выбарчую акругу па Рэспубліцы Беларусь, на 26% і тым самым супярэчыць ч. 6 арт. 15 Выбарчага кодэксу РБ.

09.07.2008 У Аршанскім рэгіёне прадстаўнікі апазіцыйных партыяў вылучаюцца ў акруговыя камісіі шляхам збору подпісаў

На паседжаньні Аршанскай рэгіянальнай Рады кааліцыі Аб'яднаных дэмакратычных сілаў былі падведзеныя вынікі вылучэньня кандыдатаў у склад акруговых камісіяў шляхам збору подпісаў па выбарах у Палату Прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь. Паводле нормаў Выбарчага Кодэксу для вылучэньня грамадзяніна неабходна сабраць не меньш за 100 подпісаў.

08.07.2008 Гародня: апазіцыйныя палітычныя партыі вылучылі сваіх прадстаўнікоў у акруговыя выбарчыя камісіі

Ад партыі БНФ па Гродзенскай-Занёманскай выбарчый акрузе № 49 вылучаны Васіль Корабаў, а па Гродзенскай-Цэнтральнай выбарчый акрузе № 50 - Анатоль Хацько; ад партыі АГП па Гродзенскай-Паўночнай выбарчый акрузе № 51 вылучаны Дзьмітрый Слуцкі, па Гродзенскай-Сельскай выбарчый акрузе № 52- Аляксандар Пагуляеў, ад ПКБ па Дзятлаўскай выбарчый акрузе № - 55 Павел Самадзееў, па Шчучынскай выбарчый акрузе № 60 Алег Раманаў.

08.07.2008 Гародня: На вылучэнца ў акруговую выбарчую камісію пачаўся ціск з боку міліцыі

Сёньня, 8 ліпеня, да сябра партыі АГП Мікалая Уласевіча, які вылучаны сваёй партыяй прадстаўніком у Івейскую Акруговую выбарчую камісію № 53, прыйшлі міліцыянты. Іх нібыта цікавіла, дзе ён знаходзіўся падчас выбуху ў Мінску на святкаваньні Дня Незалежнасьці. На самой справе М. Уласевіча у дзень трагедыі у сталіцы ўвогуле не было.

08.07.2008 Салігорск: колькасьць выбаршчыкаў зьменшылася

Пастановай Цэнтрвыбаркаму ад 25 чэрвеня 2008 года № 16 у Салігорскім рэгіёне сфармаваны дзьве выбарчыя акругі. Гэта Салігорская гарадская выбарчая акруга № 75, якая ўключае ў сябе амаль усю тэрыторыю горада з колькасьцю выбаршчыкаў 67 531 чалавек, і Салігорская сельская выбарчая акруга № 76, што ўключае ў сябе тэрыторыю Капыльскага раёну, усе сельскія населеныя пункты Салігорскага раёну і частку горада Салігорска з лікам выбаршчыкаў 68 425 чалавек.

08.07.2008 Дэмакраты заяўляюць пра ўзмацненне ціску на актывістаў

Аб'яднаныя дэмакратычныя сілы заяўляюць пра ўзмацненне ціску на актывістаў напярэдадні парламенцкіх выбараў. Пра гэта на прэс-канферэнцыі ў Мінску заявілі лідэры партый, якія ўваходзяць у АДС

07.07.2008 Першыя крокі да непрызнання выбараў

Аб’яднаныя дэмакратычныя сілы заявілі пра пачатак ціску з боку ўладаў у дачыненні да актывістаў, якія пажадалі ўдзельнічаць у парламенцкай выбарчай кампаніі ў якасці кандыдатаў у дэпутаты альбо назіральнікаў.

07.07.2008 Улады пагражаюць сваякам удзельнікаў выбарчае кампаніі

Сёньня пад час прэсавай канфэрэнцыі, якая адбылася ў сядзібе Партыі БНФ, лідэры Аб’яднаных дэмакратычных сілаў распавялі пра факты ўціску рэгіянальных уладаў на актывістаў, якія маюць намер узяць актыўны ўдзел у кампаніі па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі.

07.07.2008 В. Вячорка: Выбары ўжо не могуць быць прызнаныя ні свабоднымі, ні сумленнымі

Ужо зараз можна казаць пра тое, што выбары ў Палату прадстаўнікоў не адпавядаюць агульнаеўрапейскім стандартам, і не могуць быць прызнаныя ні сабоднымі, ні сумленнымі. Пра гэта 7-га чэрвеня падчас прэс-канферэнцыі ў Мінску заявіў першы намеснік старшыні Партыі БНФ Вінцук Вячорка:

07.07.2008 Працягваецца вылучэньне кандыдатаў у склад акруговых выбарчых камісіяў на Барысаўшчыне

Яшчэ два прадстаўнікі Аб'яднаных дэмакратычных сілаў у Барысаўскім рэгіёне, Зьміцер Бабіцкі й Алег Мацкевіч, прадпрымаюць спробы патрапіць у склад акруговых выбарчых камісіяў, адпаведна №№62 і 63. Абодва зьбіраюцца вылучацца шляхам збору подпісаў жыхароў выбарчых акругаў. Для гэтага неабходна сабраць не меней ста подпісаў, паведамляе кампанія па маніторынгу выбараў ("Праваабаронцы за свабодныя выбары").

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства