Навіны на тэму: правы працоўных
12.09.2013 Рашэнне суда: Леаніда Дубаносава звольнілі з парушэннем закону, але на працы не адновяць
З рашэння суда вынікае, што Дубаносава звольнілі з працы з парушэннем заканадаўства (за што вынесена прыватнае вызначэнне) і ён мае падставы патрабаваць кампенсацыю нанесенай маральнай шкоды. Акрамя таго, адміністрацыя “Граніта” мусіць сплаціць прафсаюзнаму актывісту матэрыяльную дапамагу памерам 1 мільён рублёў.
11.09.2013 Працягваецца суд па факце звальнення Леаніда Дубаносава
Суд па справе звальнення актывіста незалежнага прафсаюза Леаніда Дубаносава з “Граніта” зацягваюць невыпадкова, перакананыя паплечнікі.
04.09.2013 Наталлі Ільініч адмовілі ў працы ў Талькаўскай школе
Сёлета у Талькаўскай СШ вызвалілася месца настаўніка гісторыі, былога выкладчыка перавялі працаваць у аддзел ідэалогіі. Даведаўшыся пра гэта, Наталля Ільініч, якая раней і працавала настаўнікам у гэтай школе, падала заяву на працу. Аднак з аддзела адукацыі спачатку прыйшоў адказ, што такой вакансіі няма. А пасля стала вядома, што на гэтае месца ўзялі іншага чалавека.
02.09.2013 Адміністрацыя Беларуськалія цісне на прафсаюзы
Незадаволенасць сваім сацыяльна-эканамічным станам работнікі калійнага гіганта пачалі выяўляць яшчэ некалькі меяцаў назад. Свежая статыстыка Белстата пацвердзіла - сярэдні заробак па Салігорскім раёне ў чэрвені знізіўся амаль на 50 даляраў.
27.08.2013 Паскардзілася ў Міністэрства адукацыі — страціла працу
Настаўніца з Горацкага раёну Жана Шчарбініна, якая паскардзілася ў Міністэрства адукацыі на адміністрацыю Аўсянкаўскай сярэдняй школы, напісала заяву на звальненне.
22.08.2013 Індывідуальныя прадпрымальнікі аб'явілі страйк
Сёння, 27 чэрвеня, у Беларусі абвешчаная забастоўка індывідуальных прадпрымальнікаў. Калі беларускія ўлады не прыслухаюцца да іх патрабаванняў, камерсанты не выключаюць магчымасці правядзення маршу пратэсту.
18.08.2013 Прафсаюз РЭП плануе правесці ў Гомелі вулічнае шэсце супраць зніжэння выплат па «бальнічных»
Прадстаўнік незалежнага прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) па Гомельскай вобласці Віктар Казлоў і член Савета прафсаюза, праваабаронца Анатоль Паплаўны падалі ў Гомельскі гарвыканкам заяўку на правядзенне вулічнага шэсця.
01.08.2013 Бабруйск: звольнены сябра Свабоднага прафсаюза Беларускага
31 ліпеня на бабруйскім заводзе трактарных дэталяў і агрэгатаў быў звольнены Дзмітрый Курмаз, наладчык аўтаматычных ліній і агрэгатных станкоў 5 разраду. Ён працаваў на прадыпрыемстве з 2007 года, і ад таго часу не меў дысцыплінарных спагнанняў. Звольнены рабочы ўпэўнены, што ад яго пазбавіліся, бо ён з’яўляецца сябрам завадской пярвічкі СПБ.
28.07.2013 Слонім: актывіст вымушаны звольніцца пад прэсінгам дырэктара
Са Слонімскай птушкафабрыкі быў звольнены на падставе п. 4 арт. 42 Працоўнага кодэкса РБ за сістэматычнае парушэнне працоўнай дысцыпліны працаўнік аховы фабрыкі, адзін з актывістаў Слонімскага аб'яднання дэмакратычных сіл Віктар Марчык. Суд пастанавіў аднавіць яго на працоўным месцы. Але прапрацаваць ўдалося нядоўга.
25.07.2013 Бабруйск: Адміністрацыя завода і афіцыйны прафсаюз супраць Міхаіла Кавалькова
На бабруйскім заводзе трактарных дэталяў і агрэгатаў зноў з’явіліся лістоўкі, накіраваныя супраць Міхаіла Кавалькова, старшыні завадской пярвічкі Свабоднага прафсаюза Беларускага. На гэты раз пад тэкстам з назвай “Кумир, которого нет” пазначана падвоенае аўтарства: “Адміністрацыя” і “Прафсаюзны камітэт АСМ”.
25.07.2013 Быхаўскія ўлады ладзяць чарговы “добраахвотны” суботнік
Быхаўскі райвыканкам аб’явіў аб правядзенні чаргова “добраахвотнага” раённага суботніка “ў мэтах паляпшэння арганізацыі вольнага часу дзяцей і моладзі, а таксама падрыхтоўкі правядзення Дня беларускай пісьменасці”.
24.07.2013 Жлобін: праваабаронца падаў касацыйную скаргу
Гомельскі праваабаронца Леанід Судаленка падаў касацыйную скаргу ў Гомельскі абласны суд на адмову ў задавольненні зыску на карысць работніцы Беларускага металургічнага завода (БМЗ) Марыі Міраеўскай, якая спрабавала спагнаць з прадпрыемства пенсію больш чым за чатыры гады.
13.07.2013 Слонім: суд аднавіў супрацоўніка птушкафабрыкі на працоўным месцы
"Я спадзяваўся, што мне акажа дапамогу прафсаюз, які дзейнічае на птушкафабрыцы, але памыліўся. Як аказалася, гэты прафсаюз абараняе не рабочага, а наймальніка. Таму я вырашыў звярнуцца ў Беларускі незалежны прафсаюз, і з яго боку мне была аказана кваліфікаваная дапамога. Дзякуючы гэтаму я здолеў дамагчыся справядлівасці ".
12.07.2013 Жлобін: памылка прызнана, а судовы іск не задаволены
Суддзя Жлобінскага раённага суда Сняжана Галавенчык адмовіла ў задавальненні іску праваабаронцы Леаніда Судаленкі на карысць работніцы Беларускага металургічнага завода (БМЗ) Марыі Міраеўскай з патрабаваннем спагнаць з яе працадаўцы пенсію больш чым за чатыры гады.
10.07.2013 Прайшло першае судовае паседжанне па справе звольненага “гранітаўца” Леаніда Дубаносава
У судзе Лунінецкага раёна адбылося папярэдняе паседжанне па іску былога рабочага прадпрыемства “Граніт”, актывіста Беларускага незалежнага прафсаюза Леаніда Дубаносава аб прызнанні яго звальнення незаконным і ўзнаўленні на працы.