Навіны на тэму: правы працоўных

Лідар БКДП патрабуе ад міністра працы і сацабароны тэрмінова разабрацца ў канфліктнай сітуацыі на Мазырскім НПЗ

15.10.2013 Лідар БКДП патрабуе ад міністра працы і сацабароны тэрмінова разабрацца ў канфліктнай сітуацыі на Мазырскім НПЗ

Старшыня Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў (БКДП) Аляксандр Ярашук накіраваў зварот міністру працы і сацыяльнай абароны Марыяне Шчоткінай у сувязі з галадоўкай прафсаюзных актывістаў на Мазырскім нафтаперапрацоўчым заводзе.

Леаніда Дубаносава не хочуць браць на “Граніт” ні на якую пасаду

13.10.2013 Леаніда Дубаносава не хочуць браць на “Граніт” ні на якую пасаду

Сябра Беларускага незалежнага прафсаюза Леанід Дубаносаў падкрэслівае, што на “Граніце” зараз адчуваецца недахоп рабочых кадраў, таму адмову ў працаўладкаванні ён адназначна расцэньвае, як дыскрымінацыю ў сувязі з удзелам у незалежным прафсаюзным руху.

Бабруйск: Гарвыканкам адмовіў прафсаюзнікам у рэгістрацыі

09.10.2013 Бабруйск: Гарвыканкам адмовіў прафсаюзнікам у рэгістрацыі

Старшыня бабруйскай суполкі прафсаюза РЭП Галіна Смірнова паведаміла, што мясцовыя ўлады адмовілі ёй у рэгістрацыі суполкі.

Гомель: незалежны прафсаюз РЭП дапамог звольніцца прадаўцу, на якую хацелі “павесіць” недастачу

04.10.2013 Гомель: незалежны прафсаюз РЭП дапамог звольніцца прадаўцу, на якую хацелі “павесіць” недастачу

Да прававога інспектара прафсаюза РЭП па Гомельскай вобласці Леаніда Судаленкі шмат разоў звярталіся пакрыўджаныя працадаўцам прадаўцы, на якіх кіраўніцтва гандлёвых прадпрыемстваў горада ўскладала адказнасць за недастачы.

У Магілёве актывісткам незалежнага прафсаюза РЭП адмоўлена ў правядзенні пікета

03.10.2013 У Магілёве актывісткам незалежнага прафсаюза РЭП адмоўлена ў правядзенні пікета

Жанчыны хацелі пратэставаць супраць дзеянняў адвакаткі Наталлі Захарчанкі і рашэння суддзі суда Ленінскага раёна Галіны Тарасавай з нагоды высялення іх з інтэрнату ААТ “Будаўнічы трэст №12” без прадастаўлення іншага памяшкання для пражывання.

Баранавічы: гарвыканкам забараніў пікет да Міжнароднага дня за годную працу і адпаведны заробак

03.10.2013 Баранавічы: гарвыканкам забараніў пікет да Міжнароднага дня за годную працу і адпаведны заробак

Баранавіцкі гарвыканкам забараніў пікет да Міжнароднага дня за годную працу і адпаведны заробак. Гэта стала вядома з ліста за подпісам намесніка старшыні гарвыканкама Дз. Касцюкевіча, які атрымаў актывіст гарадскога прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасці Рыгор Грык.

Віцебская крама "не мае патрэбы ў паслугах" сябра партыі БНФ

02.10.2013 Віцебская крама "не мае патрэбы ў паслугах" сябра партыі БНФ

Пра гісторыю свайго звальнення распавёў сябар Партыі БНФ Аляксандр Ільінец, які працаваў у краме №139 гандлёвай сеткі "Веста". Паводле ягоных словаў, актывісту прапанавалі развітацца з працай "па-добраму", пасля тэлефоннага званка дырэктарцы крамы.

02.10.2013 Работнікаў культуры скароцяць на чвэрць

Калегія Міністэрства культуры прыняла рашэньне № 189 ад 25 верасьня 2013 года правесьці скарачэньне колькасьці работнікаў установаў культуры.

Актывіст незалежнай прафсаюзнай суполкі скардзіцца ў Брэсцкі абласны суд

27.09.2013 Актывіст незалежнай прафсаюзнай суполкі скардзіцца ў Брэсцкі абласны суд

Леанід Дубаносаў не згодны з рашэннем суда Лунінецкага раёна, які прызнаў законным ягонае звальненне з прадпрыемства “Граніт”, і не выявіў факту дыскрымінацыі па прафсаюзнай прыналежнасці.

Бабруйск: Пазоў сябраў СПБ не задаволены

19.09.2013 Бабруйск: Пазоў сябраў СПБ не задаволены

Пазоўнікі - сябры пярвічкі Свабоднага прафсаюза Беларускага на заводзе Трактарных дэталяў і агрэгатаў (ТДіА), адказчыкі – прадстаўнікі адміністрацыі прадпрыемства. Нагадаем, гэта было трэцяе судовае пасяджэнне, на якім рабочыя цэха № 2 спрабавалі дамагчыся выплаты квартальнай прэміі за высокую культуру вытворчасці.

Бабруйск: сябры СПБ судзяцца з адміністрацыяй завода за нявыплату прэмій

18.09.2013 Бабруйск: сябры СПБ судзяцца з адміністрацыяй завода за нявыплату прэмій

17 верасня суд Бабруйскага раёна працягнуў разгляд справы аб нявыплаце грашовых прэмій сябрам пярвічкі СПБ на заводзе Трактарных дэталяў і агрэгатаў. Працоўныя дамагаюцца выплаты квартальнай прэміі – за высокую культуру вытворчасці. Яе, як сцвярджаюць пазоўнікі, не атрымалі толькі сябры СПБ.

Да звольненага слонімскага доктара Шэгі — чэргі пацыентаў на кансультацыю

17.09.2013 Да звольненага слонімскага доктара Шэгі — чэргі пацыентаў на кансультацыю

Слонімскі доктар-траўматолаг Іван Шэга, якому не працягнулі кантракт у паліклініцы нібыта з прычыны пенсійнага веку, адчыніў у Слоніме грамадскую прыёмную «Шэгамедкансультант» і прымае наведнікаў бясплатна. Чарга да яго распісаная на тыдзень наперад.

Бабруйск: 17 верасня суд працягне разглядаць пазоў СПБ

16.09.2013 Бабруйск: 17 верасня суд працягне разглядаць пазоў СПБ

10 працоўных завода ТДіА дамагаюцца выплат квартальных прэмій. Пазоўнікі сцвярджаюць, што іх пазбавілі бонусаў праз прыналежнасць да незалежнага прафсаюза. Cудовае пасяджэнне 17 верасня пачнецца ў 14:00.

Руслан Мірзоеў: «Пасьля „відосаў“ мяне нідзе не бяруць на працу»

13.09.2013 Руслан Мірзоеў: «Пасьля „відосаў“ мяне нідзе не бяруць на працу»

Руслан Мірзоеў пацьвердзіў карэспандэнту Свабоды, што супраць яго завялі крымінальную справу, і адказаў на пытаньні.

На некаторых прадпрыемствах Гомельскай вобласці яшчэ не аддалі заробак за ліпень

12.09.2013 На некаторых прадпрыемствах Гомельскай вобласці яшчэ не аддалі заробак за ліпень

На нарадзе ў старшыні Гомельскага аблвыканкаму была агучана інфармацыя, што ў рэгіёне тры прадпрыемствы да гэтага часу не выплацілі працаўнікам заробак за ліпень. Без заробку засталіся супрацоўнікі Гомельскага камбінату будаўнічых канструкцый, Жыткавіцкі камбінат бытавога абслугоўвання і Лоеўскі аграсервіс.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства