Навіны на тэму: правы працоўных

Звольнены віцебскі лекар публічна звярнуўся да кіраўніка вобласці

21.12.2012 Звольнены віцебскі лекар публічна звярнуўся да кіраўніка вобласці

Атрымаўшы дакумент пра звальненне, Ігар Пастноў запісаў відэазварот да Аляксандра Косінца. Але ў ім няма просьбы пра заступніцтва ці чагосці падобнага: звольнены лекар гаворыць пра бяспраўе медычных работнікаў, якіх можна выгнаць "як сабаку".

Рубінаў: У дэкрэце № 9 няма ні парушэнні Канстытуцыі, ні элементаў прыгоннага права

21.12.2012 Рубінаў: У дэкрэце № 9 няма ні парушэнні Канстытуцыі, ні элементаў прыгоннага права

20 снежня члены Савета Рэспублікі прынялі да ведама неадназначна ўспрыняты ў грамадстве дэкрэт кіраўніка дзяржавы № 9 ад 7 снежня 2012 года «Аб дадатковых мерах па развіццю дрэваапрацоўчай прамысловасці». За прагаласавалі 51 з 53 дэпутатаў, якія прысутнічалі ў зале парламентарыяў, двое не галасавалі.

Салігорск: праз лукашэнкаўскі загад разбураюць сістэму аздараўлення ў дзіцячым цэнтры

19.12.2012 Салігорск: праз лукашэнкаўскі загад разбураюць сістэму аздараўлення ў дзіцячым цэнтры

Сёлетні прыезд Аляксандра Лукашэнкі ў сталіцу шахцёроў перакуліў звыклае жыццё работнікаў салігорскага Дзіцячага рэабілітацыйна-аздараўленчага цэнтру "Зялёны бор”. І пакуль зусім не ў лепшы бок.

Шлындзікаў: «У мой час дырэктары пярэчылі і Кебічу, і Шушкевічу»

18.12.2012 Шлындзікаў: «У мой час дырэктары пярэчылі і Кебічу, і Шушкевічу»

Васіль Шлындзікаў быў дырэктарам заводу «Ўдарнік», генэральным дырэктарам навукова-вытворчага аб’яднаньня «Дармаш», прэзыдэнтам акцыянэрнага таварыства «Амкадор». Яго кіраўніцтва гэтымі прадпрыемствамі прыпадала і на часы Савецкага Саюзу, і — Рэспублікі Беларусь.

Дэпутаты ўхвалілі забарону на звальненьне

18.12.2012 Дэпутаты ўхвалілі забарону на звальненьне

17 сьнежня дэпутаты Палаты прадстаўнікоў прынялі да ведама прэзыдэнцкі дэкрэт ад 7 сьнежня 2012 году «Аб дадатковых захадах па разьвіцьці дрэваапрацоўчай прамысловасьці». За гэта прагаласавалі 102 дэпутаты, супраць галасаваў адзін дэпутата, два не галасавалі.

Рабочым – прымусовую працу, афіцыйным прафсаюзам – забавы

17.12.2012 Рабочым – прымусовую працу, афіцыйным прафсаюзам – забавы

На сайце Гомельскага абласнога аб'яднання прафсаюзаў дарма можна шукаць нейкі каментар з нагоды Дэкрэта №9. Але ёсць інфармацыя, чым занятыя прафсаюзныя лідэры: пагутарылі «аб парадку дакументальнага афармлення і падаткаабкладання навагодніх падарункаў», «абмяняліся вопытам па арганізацыі і правядзенню культурна-масавых мерапрыемстваў».

Юрысты рыхтуюць прававую ацэнку Дэкрэта №9

17.12.2012 Юрысты рыхтуюць прававую ацэнку Дэкрэта №9

Прававы інспектар прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасці па Брэсцкай вобласці і праваабаронца Ўладзімір Малей разам з іншымі юрыстамі прафсаюза рыхтуе дакумент, у якім будзе дадзена прававая ацэнка Дэкрэта Аляксандра Лукашэнка № 9 ад 7 снежня 2012 года “Аб дадатковых мерах па развіцці дрэваапрацоўваючай прамысловасці”.

Адміністрацыя прадпрыемства “Граніт” працягвае ціск на незалежны прафсаюз

17.12.2012 Адміністрацыя прадпрыемства “Граніт” працягвае ціск на незалежны прафсаюз

Гэтым разам кіраўніцтва прадпрыемства, што месціцца ў Мікашэвічах, шукае прычыны, каб пакараць казначэя суполкі гэтага прафсаюзу Анатоля Літвінку. Паводле словаў актывіста, амаль штодня прадстаўнікі адміністрацыі “Граніту” патрабуюць ад яго тлумачальныя, на падставе якіх робяцца заўвагі, што вельмі хутка могуць быць падставай для звальнення.

Дэкрэт №9 супярэчыць Канстытуцыі, лічыць Леанід Судаленка

17.12.2012 Дэкрэт №9 супярэчыць Канстытуцыі, лічыць Леанід Судаленка

"Нават пры цяперашняй сітуацыі работнік часам быў вымушаны здзяйсняць прагул, калі яму прапаноўвалі больш высокааплочваемую працу, а наймальнік не жадаў губляць каштоўнага кадра. Цяпер жа работнік, рызыкнуўшы заключыць кантракт з такой фармулёўкай, ніколі не зможа даведацца дату яго заканчэння", - тлумачыць прававы інспектар.

14.12.2012 Са «Шкловалакна» звальняюць незалежных прафсаюзьнікаў

Паводле калектыўнай дамовы наймальнік мусіць запытаць дазволу на звальненьне ў прафсаюзнай структуры. Свабодны прафсаюз не дае звольніць сваіх лідэраў.

Відэаінжынерам СТВ, што страйкавалі, прапанавалі стаць штатнымі супрацоўнікамі

13.12.2012 Відэаінжынерам СТВ, што страйкавалі, прапанавалі стаць штатнымі супрацоўнікамі

Інжынеры відэамантажу ЗАТ "Сталічнае тэлебачанне", баставалі ў пятніцу 7 снежня. Да гэтага часу яны чакаюць зрухаў з заработнай платай.

Суд віну работніка не прызнаў, але прэміяльныя не вярнуў

12.12.2012 Суд віну работніка не прызнаў, але прэміяльныя не вярнуў

Суд Маскоўскага раёна Брэста, разгледзеўшы зыск машыніста аміячна-халадзільных установак ААТ “Савушкін прадукт” Уладзіміра Андрашчука, прыняў палавінчатае рашэнне.

10.12.2012 Улёткі «За адмену прыгоннага права» - на будынку «Барысаўдрэва» і вакол

У мінулыя выхадныя беларускія нацыянал-бальшавікі правялі інфармацыйна-агітацыйны рэйд па Барысаве. Менавіта гэты населены пункт нядаўна стаў сумна знакаміты падчас візіту Лукашэнкі.

БНФ: Дэкрэт Лукашэнкі аб «прыгонным праве» — небяспечны прэцэдэнт

08.12.2012 БНФ: Дэкрэт Лукашэнкі аб «прыгонным праве» — небяспечны прэцэдэнт

Дэкрэт № 9 «Аб дадатковых мерах па развіцці дрэваапрацоўчай прамысловасці» стварае небяспечны прэцэдэнт парушэння правоў працоўных, замацаваных на міжнародна-прававым і канстытуцыйным узроўнях. Пра гэта гаворыцца ў заяве, прынятай 8 снежня соймам Партыі БНФ у Мінску.

Відэаінжынеры тэлеканала СТВ абвясцілі забастоўку. У эфір не выйшлі навіны спорту

08.12.2012 Відэаінжынеры тэлеканала СТВ абвясцілі забастоўку. У эфір не выйшлі навіны спорту

У пятніцу, 7 снежня, большая частка відэаінжынераў ЗАТ «Сталічнае тэлебачанне» не выйшла на працу. Па гэтай прычыне на тэлеканале СТВ пасля інфармацыйных праграм «24 гадзіны» (навіны дня) у 13.30 і 16.30 не выйшлі блокі навін спорту.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства