Навіны на тэму: правы працоўных
19.10.2012 Няўгодных пачалі звальняць “па стану здароўя”
На Берасцейшчыне выкарыстаны новы спосаб пазбавіцца няўгоднага работніка, які працуе па дамове бестэрміновага найму, -- звальненне “па стану здароўя”. Так здарылася з Сяргеем Івановым, былым слесарам Берасцейскага галоўнага спецыялізаванага канструктарскага бюро па комплексу абсталявання для мікраклімата.
19.10.2012 Мастака Гуліна звольнілі з БНТУ за неканвенцыйнае мастацтва
Фармальна, як паведаміў у сябе ў Фэйсбуку Гулін, яму давялося напісаць заяву "па ўласным жаданні».
18.10.2012 Пётр Басейка ў Хоцімскім раёне працы так і не знайшоў
Грамадскі актывіст з Хоцімска Пётр Басейка, якога звольнілі з працы ў Хоцімскім жылкамгасе 25 жніўня гэтага года “у сувязі з сканчэннем тэрміну працоўнай дамовы” за актыўны ўдзел у перадвыбарчай кампаніі кандыдата ад кампаніі “Гавары праўду” па Крычаўскай выбарчай акрузе № 83 Валерыя Каранкевіча, 16 кастрычніка быў вымушаны з’ехаць працаваць у Расію.
17.10.2012 Прафсаюзнаму актывісту адмовілі ў працаўладкаванні
Аляксей Паўлоўскі сутыкнуўся з працоўнай дыскрымінацыяй. “21 верасня я па накіраванні ад Магілёўскага цэнтра занятасці пайшоў працаўладкоўвацца на Магілёўскі домабудаўнічы камбінат мулярам, аднак там мяне на працу не ўзялі. Спаслаліся на тое, што “калектыў нязгодзен”.
15.10.2012 Бабруйск: прафсаюзнаму лідэру выдалі новы пропуск
Пытанне з пропускам на тэрыторыю завода ТДіА (трактарных дэталяў і агрэгатаў) у чарговы раз вырашылася ў Міхаіла Кавалькова. Нагадаем, што лідэр суполкі Свабоднага прафсаюза беларускага ўжо неаднаразова трапляў у сітуацыі, калі яго пропуск “ламаўся” ці блакаваўся.
15.10.2012 Слонім: за зварот у інспекцыю па ахове працы працоўнаму зменшылі заробак
Слесар Слонімскай камвольна-прадзільнай фабрыкі (КПФ) Міхаіл Сошка звярнуўся ў раённую інспекцыю па ахове працы з заявай, у якой паведаміў, што яго і яшчэ 5 чалавек з цэху пара-сілавой гаспадаркі прадпрыемства прымушаюць выконваць не сваю, ды яшчэ небяспечную для жыцця і фабрыкі працу.
09.10.2012 У Магілёве актывіст БСДП (Г) абскарджвае сваё звальненне праз суд
Адпаведны пазоў Мікалай Залозны падаў у суд Ленінскага раёна горада. Актывіст Грамады праз суд хоча аднавіцца на працы і спагнаць са свайго былога працадаўцы “Магілёўаблсельбуда” сярэдні заробак за час вымушанага прагулу.
09.10.2012 Івацэвіцкі назіральнік за выбарамі застанецца без працы
Слесар райводаканала Івацэвіцкай жыллёва-камунальнай гаспадаркі Станіслаў Халадовіч, які быў назіральнікам падчас парламенцкіх выбараў, атрымаў на рукі папярэджанне аб тым, што з ім з 7 лістапада не будзе працягнуты працоўны кантракт. Тым часам, як на водаканале не хапае ажно 40 работнікаў.
08.10.2012 Выкладчыка Гродзенскага ўніверсітэта звальняюць за казку пра Пагоню?
Імя новай магчымай ахвяры «зачысткі» ў гродзенскім універсітэце імя Янкі Купалы ўжо вядомае. Гэта беларускамоўны выкладчык Ігар Кузьмініч, які да верасня 2012 г. быў намеснікам старшыні юрыдычнага факультэта.
08.10.2012 Бабруйск: Міхаіл Кавалькоў зноў не можа патрапіць на завод ТДіА
Лідэр Свабоднага прафсаюза беларускага адзначае, што апошнім часам на прадпрыемстве зноў узмацніўся ціск на сябраў незалежнага прафсаюза. Ім не хочуць павышаць разрады і заробкі, працягваць працоўныя кантракты.
05.10.2012 Гарадзенскія гісторыкі Краўцэвіч і Смалянчук напісалі адкрыты ліст у абарону звольненага Андрэя Чарнякевіча
Дактары гістарычных навук Аляксандр Краўцэвіч і Алесь Смалянчук выступілі з адкрытым лістом да міністра адукацыі Сяргея Маскевіча і кіраўніцтва Гарадзенскага ўніверсітэта, у якім патрабуюць аднаўлення на працы дацэнта, кандыдата гістарычных навук Андрэя Чарнякевіча, звольненага пасля выхаду кнігі «Гродназнаўства».
11.09.2012 Алег Стахаевіч адсудзіў у «Граніта» 865 тысяч рублёў
Лунінецкі суд пастанавіў спагнаць на карысьць кіраўніка суполкі незалежнага прафсаюзу Алега Стахаевіча 865 тысяч рублёў зь мікашэвіцкага прадпрыемства «Граніт».
11.09.2012 У Магілёве звольнены з працы актывіст БСДП (Г) Мікалай Залозны
Як паведамляў ранней Мікалай Залозны, на працы на яго аказваўся ціск за ўдзел у ініцыятыўнай групе кандыдата ў дэпутаты ад Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) і актывіста кампаніі “Гавары праўду” Леаніда Падбярэцкага.
29.08.2012 Актывіста ініцыятыўнай групы дэмакратычнага кандыдата звольнілі з працы
Пётр Басейка, які працаваў вартаўніком у Хоцімскім жылкамгасе, а ў час выбарчай кампаніі ўзначаліў штаб кандыдата ад партыі БНФ, актывіста кампаніі “Гавары праўду” з Хоцімска Валерыя Каранкевіча, лічыць, што з ім не працягнулі працоўны кантракт толькі з-за яго актыўнай грамадска-палітычнай дзейнасці.
29.08.2012 Баранавічы: Рыгор Грык дамогся толькі невялікай кампенсацыі за звальненне
Паводле рашэння Баранавіцкага гарадскога суда ад 28 жніўня, адміністрацыя аўтаагрэгатнага завода павінна сплаціць звольненаму Рыгору Грыку 500 тысяч рублёў кампенсацыі маральнай шкоды (ён патрабаваў кампенсацыю ў пяць мільёнаў рублёў) ды 300 тысяч рублёў судовых выдаткаў. Суд не аднавіў грамадскага актывіста на працы.