Навіны на тэму: правы працоўных

Маці палітвязьня Аляксандра Францкевіча вымусілі звольніцца з працы

29.08.2012 Маці палітвязьня Аляксандра Францкевіча вымусілі звольніцца з працы

Паўтары гады Тацяна Алегаўна Францкевіч адпрацавала прыбіральшчыцай тэрыторыі ў Наваполацкім УП “Вадаканал”. Праца, вядома, не престыжная, да таго ж і заробак далёкі ад дэкларуемага кіраўніком Беларусі сярэдняга ўзроўню аплаты працы.

Патэнцыйнага кандыдата ад БНФ папрасілі звольніцца з працы

17.08.2012 Патэнцыйнага кандыдата ад БНФ папрасілі звольніцца з працы

Сябра Сойму і сябра Рады Менскай гарадской арганізацыі Партыі БНФ Яўген Рыбакоў, вылучаны кандыдатам ў дэпутаты, страціў працу, паведамляе прэсавая служба партыі.

Страшэнная безгаспадарчасць на Слонімскай птушкафабрыцы (відэа)

14.08.2012 Страшэнная безгаспадарчасць на Слонімскай птушкафабрыцы (відэа)

Рабочы Слонімскай птушкафабрыкі Віктар Марчык даслаў матэрыял, у якім распавядае, якім чынам кіраўніцтва фабрыкі распраўляецца з працоўнымі, а таксама відэа страшэннай безгаспадарчасці, якая пануе на прадпрыемстве.

10.08.2012 З «Пінскдрэва» звольнілі ініцыятара пратэсту рабочых

Дзмітрый Кудранок, які ачоліў пратэст рабочых на прадпрыемстве «Пінскдрэў», звольнены з працы.

08.08.2012 Скайп і паштовую скрыню прафсаюза РЭП узламалі

У пятніцу, 3 жніўня, замежныя калегі прафсаюза РЭП выявілі, што ад імя актывістаў прафсаюза адказваюць іншыя людзі.

У Магілёве застаўся без працы актывіст Партыі БНФ Уладзімір Трызуноў

31.07.2012 У Магілёве застаўся без працы актывіст Партыі БНФ Уладзімір Трызуноў

Ён працаваў грузчыкам на хлебазаводзе. Як сцвярджае актывіст, звольнілі яго за тое, што ён сфатаграфаваў, а потым апублікаваў у інтэрнэце фота, на якім бачна, як захоўваюцца на прадпрыемстве прадукты, з якіх пякуць прысмакі. Фармальная прычына звальнення Трызунова - прагул.

Брэсцкі абласны суд таксама падтрымаў кіраўніцтва “Граніту”

30.07.2012 Брэсцкі абласны суд таксама падтрымаў кіраўніцтва “Граніту”

У непрацягненні працоўнага кантракта з Мікалаем Карышавым абласны суд, як і раённы, не ўбачыў ніякіх парушэнняў з боку адміністрацыі прадпрыемства. Грамадскі актывіст мае намер працягнуць сваё змаганне ў вышэйстаячых судовых органах.

У Магілёве звольнілі з працы аўтара здымкаў пра расталы маргарын

27.07.2012 У Магілёве звольнілі з працы аўтара здымкаў пра расталы маргарын

Уладзімір працаваў простым грузчыкам на магілёўскім хлебзаводзе №4. За сваю актыўную грамадзянскую пазіцыю і палітычную дзейнасць актывіст меў некалькі размоваў з адказным за ідэалогію на заводзе сп. Драздом, які прапаноўваў яму альбо стаць на шлях ісціны, альбо звольніцца па ўласнаму жаданню.

На магілёўскага актывіста Партыі БНФ Уладзіміра Трызунова ўзмацніўся ціск

25.07.2012 На магілёўскага актывіста Партыі БНФ Уладзіміра Трызунова ўзмацніўся ціск

Ён працуе на хлебзаводзе №4 простым грузчыкам, аднак яму ўжо неаднаразова прапаноўвалі звольніцца з працы. Уладзімір Трызуноў адзначае, што сёння з ім адбылася чарговая дзіўная гісторыя, якая можа мець для яго вельмі сур’яёзныя наступствы.

Пратэстуюць рабочыя "Гродна Азот"

23.07.2012 Пратэстуюць рабочыя "Гродна Азот"

Адміністрацыя ААТ «Гродна Азот» папярэдзіла рабочых аб пазбаўленні ільгот і даплат за шкодныя ўмовы працы. Нязгодным з новымі правіламі пагражае звальненне.

Суд адмовіў прафсаюзнаму актывісту “Граніта” у аднаўленні на працы

19.07.2012 Суд адмовіў прафсаюзнаму актывісту “Граніта” у аднаўленні на працы

Намеснік старшыні суполкі незалежнага прафсаюзу прадпрыемства “Граніт” Мікалай Карышаў спрабаваў праз суд аспрэчыць факт свайго звальнення і дамагчыся выплаты грашовай кампенсацыі.

Бабруйскія забастоўшчыкі збіраюцца судзіцца са СМІ

16.07.2012 Бабруйскія забастоўшчыкі збіраюцца судзіцца са СМІ

Гісторыя з “італьянскай забастоўкай” на бабруйскім прадпрыемстве дасюль не скончылася. На сайце завода трактарных дэталяў і агрэгатаў з’явіўся атрыкул пад назвай “Об информационной ситуации сложившейся вокруг РУП БЗТДиА”. У ім гаворыцца, што адна з брыгад завода збіраецца судзіцца з “асобнымі інтэрнэт-рэсурсамі” з-за няправільна пададзенай інфармацыі.

Супрацоўнікі ААТ «Гроднажылбуд» страйкуюць, патрабуючы павялічыць заробак

13.07.2012 Супрацоўнікі ААТ «Гроднажылбуд» страйкуюць, патрабуючы павялічыць заробак

Сёння з 7 гадзін раніцы спыніліся некаторыя цэхі на будаўнічым прадпрыемстве «Гроднажылбуд». Людзі, якія атрымалі ўчора заробак, адмовіліся працаваць і запатрабавалі павысіць аклады.

Круглянская актывістка выступае супраць прымусовай працы

04.07.2012 Круглянская актывістка выступае супраць прымусовай працы

“Да мяне звярнуліся за дапамогай цэлы шэраг супрацоўнікаў бюджэтнай сферы, якія скардзіліся на тое, што іх пастаянна адпраўляюць на разнастайныя брудныя работы, пры гэтым ніякай згоды ніхто ў іх не пытаецца, – распавядае Зінаіда Мілешчанка. –У арганізацыях нават створаны адмысловыя графікі выдзялення людзей на гэтыя прымусовыя работы".

Праваабаронцу выдалілі з суду па справе звольненага актывіста “Граніта”

04.07.2012 Праваабаронцу выдалілі з суду па справе звольненага актывіста “Граніта”

У Лунінцы распачаўся судовы працэс паводле заявы намесніка старшыні суполкі незалежнага прафсаюза прадпрыемства “Граніт” Мікалая Карышава, які дамагаецца аднаўленя на працы. Падчас паседжання з’явіліся новыя факты ў справе пра звальненне Карышава, таму судовае разбіральніцтва па аднаўленню яго на працы перанесена на 17 ліпеня.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства