Навіны на тэму: правы працоўных

25.04.2011 Натальля Ільлініч шукае праўды ў абласным судзе

25 красавіка ў судзе Менскай вобласьці адбудзецца разгляд касацыйнай скаргі настаўніцы гісторыі зь вёскі Талька Пухавіцкага раёну Натальлі Ільлініч. Настаўніца вышэйшай катэгорыі просіць перагледзець рашэньне суду Пухавіцкага раёну, які падтрымаў рашэньне адміністрацыі талькаўскай сярэдняй школы пра яе звальненьне. Адначасна працягваецца акцыя грамадзкай салідарнасьці ў падтрымку Натальлі Ільлініч.

У Магілёве будаўнікоў выганяюць на суботнік

14.04.2011 У Магілёве будаўнікоў выганяюць на суботнік

Рабочых магілёўскіх будаўнічых арганізацый “Будаўнічы трэста №12” і “Прамжылбуд” пад прымусам выганяюць на “добраахвотны” агульнарэспубліканскі суботнік. Тыя, хто не выйдзе на працу 16 красавіка, каб папрацаваць на сваіх працоўных месцах, а таксама прыбраць горад ад смецця – могуць не далічыцца 50% свайго заробку.

Адгалоскі выбараў у Гомелі: удзельніца агітацыйнай кампаніі Някляева засталася без працы

12.04.2011 Адгалоскі выбараў у Гомелі: удзельніца агітацыйнай кампаніі Някляева засталася без працы

Падчас апошніх прэзідэнцкіх выбараў жыхарка Гомеля Вольга Лямцава прымала актыўны ўдзел у агітацыйных пікетах за Уладзіміра Някляева, распаўсюджвала ўлеткі, стаяла на пікетах, прымала ўдзел у назіранні. Яе дзейнасць не засталася па-за ўвагай начальства на працы.

07.04.2011 Андрэй Бажко дамогся свайго

Прадпрымальнік з Горак Андрэй Бажко патрабаваў выплаты заробленага ад перасоўнай механізаванай калоны №1 райцэнтру. Андрэй абвясціў галадоўку і стаў з плакатам ля ўваходу ў дзяржаўнае прадпрыемства.

Звольнены пасля выбараў актывіст працы ў Кіраўску так і не знайшоў

01.04.2011 Звольнены пасля выбараў актывіст працы ў Кіраўску так і не знайшоў

На гэтым тыдні Аляксандра Барана, актывіста ініцыятыўнай групы кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Някляева, напаткала яшчэ адна непрыемнасць: 28 сакавіка ўрачэбная камісія ў горадзе Бабруйску пазбавіла яго трэццяй групы інваліднасці. Зараз ён застаўся практычна без сродкаў да існавання.

29.03.2011 Стартавала кампанія дапамогі Натальлі Ільлініч

Былая настаўніца гісторыі Талькаўскай сярэдняй школы Натальля Ільлініч зьвярнулася з касацыйнай скаргай у суд Менскай вобласьці з просьбай адмяніць рашэньне суду Пухавіцкага раёну і аднавіць яе на працы. У раённым судзе яна спрабавала аспрэчыць рашэньне адміністрацыі школы не працягваць зь ёй працоўны кантракт. Грамадзкія актывісты са Слуцку заклікалі падтрымаць Натальлю Ільлініч.

21.03.2011 Наталья Ільініч зноў звяртаецца ў суд

Звольненая з працы настаўніца гісторыі Талькаўскай сярэдняй школы Наталля Ільініч рыхтуе касацыйную скаргу ў Мінскі абласны суд на рашэнне Пухавіцкага раённага суда, які адмовіў у патрабаванні аднавіць яе на працы.

 Ірына Панкавец застаецца «хранічна беспрацоўнай»

15.03.2011 Ірына Панкавец застаецца «хранічна беспрацоўнай»

Ірына Панкавец, маці рэдактара аддзела палітыкі газеты «Наша Нiва» Дзмітрыя Панкаўца, ужо трэці месяц не можа знайсці працу. Звольнілі яе з Старабарысаўскай АСШ пасля дзесяці сутак адсідкі за ўдзел у мірнай акцыі ў Мінску 19 снежня мінулага года.

10.03.2011 Суд адмовіў настаўніцы Наталлі Ільініч у аднаўленні на працы

Суддзя Пухавіцкага раённага суда Святлана Акуліч вырашыла, што звальненне з працы Наталлі Ільініч адпавядае заканадаўству.

10.03.2011 Справа настаўніцы Ільініч працягнецца 10 сакавіка

Настаўніца гісторыі Талькаўскай сярэдняй школы Наталлі Ільініч спрабуе праз суд вярнуць сабе працу ў школе. Суд Пухавіцкага раёна ўчора разглядаў яе справу.

Настаўніца Ільініч будзе дамагацца аднаўлення на працы праз суд

08.02.2011 Настаўніца Ільініч будзе дамагацца аднаўлення на працы праз суд

Настаўніца гісторыі Талькаўскай сярэдняй школы Наталля Ільініч, з якой дырэктар школы не працягнула працоўны кантракт, падрыхтавала іскавую заяву ў суд Пухавіцкага раёна. Наталля Ільініч упэўніная, што яе пазбаўляюць працы за грамадска-палітычную актыўнасць і просіць суд абавязаць адміністрацыю школы заключыць з ёй працоўную дамову, прызнаўшы ў адносінах да яе дыскрымінацыйны падыход па матывах палітычных пераканняў.

Адгалоскі выбараў: звольнены дацэнт Магілёўскага дзяржуніверсітэта харчавання

08.02.2011 Адгалоскі выбараў: звольнены дацэнт Магілёўскага дзяржуніверсітэта харчавання

Пётр Мігурскі, дацэнт Магілёўскага дзяржаўнага універсітэта харчавання, кандыдат эканамічных навук, ад пачатку лютага з'яўляецца беспрацоўным. Падчас нядаўняй выбарчай кампаніі актывіст руху БНФ «Адраджэньне» з’яўляўся даверанай асобай кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Някляева. Неўзабаве выкладчык быў пастаўлены перад выбарам: "альбо мы працуем у вну, альбо займаемся палітыкай".

27.01.2011 Выкладчыка БНТУ звольнілі за ўдзел у акцыі пратэсту 19 снежня

Дацэнта кафедры фізвыхавання, заслужанага трэнера Беларусі Андрэя Вількіна звольнілі з БНТУ за ўдзел у мірнай акцыі пратэсту 19 снежня ў Мінску.

26.01.2011 Звольнілі настаўніцу Наталлю Ільініч з Талькі

Спадарыня Ільніч прычыну бачыць у леташніх прэтэнзіях да яе начальніка ўпраўлення адукацыяй Мінаблвыканкама Таісы Данілевіч. Год таму чыноўніца патрабавала ў шэрагу настаўнікаў, якія з’яўляюцца сябрамі апазіцыйных партый, выйсці з іх. І пагражала звальненнем.

19.01.2011 Звольнена з працы маці журналіста "Нашай нівы"

Спадарыня Ірына, маці журналіста "Нашай нівы" Зьмітра Панкаўца, разам зь сястрой журналіста была затрымана 19 сьнежня падчас акцыі на плошчы і адбыла 10-суткавы арышт.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства