Навіны на тэму: правы працоўных
25.07.2011 Брэсцкі абласны суд не задаволіў скаргу Алеся Леўчука
Суд пакінуў без зменаў рашэнне, прынятае на карысць газеты "Знамя Юности".
25.07.2011 “Супрацоўнік МУС не мусіць думаць інакш, як улада”
Пасля таго, як Максім Плятнёў, супрацоўнік Дэпартаменту аховы МУС РБ Ленінскага раёну Гародні, сказаў свайму начальству, што ён найперш грамадзянін сваёй краіны і мае права на ўласную думку, яму проста прапанавалі звольніцца па згодзе бакоў. Так яшчэ адзін гарадзенец стаў беспрацоўным.
21.07.2011 З-за затрымання на 8 сутак Анатоля Сыцько звольнілі з МАЗа
З-за затрымання на 8 сутак, Анатоля Сыцько звольнілі з МАЗа, паставіўшы ультыматум: «Ці сам пішаш заяву, або звальняем паводле артыкулу, а прычыну апошняга лёгка знойдзем».
18.07.2011 У Наваполацку аштрафаванага за “маўклівую сераду” хочуць звольніць з працы
Сёння раніцай Алег Крайко, які працуе грузчыкам на заводзе “Палімір”, быў выкліканы да начальніка цэха Аляксандра Мурыгіна, дзе напісаў заяву пра тое, што не будзе ўдзельнічаць у падобнага кшталту мерапрыемствах. Аднак начальнік сказаў, што дырэктар завода Алег Жэбін усё адно будзе настойваць на яго звальненні.
13.07.2011 Віцебскага сябру БХД звольнілі з "Белвеста" за акцыі па серадах
З сябрам аргкамітэту БХД Зміцерам Літвіном з Віцебска не працягнуты кантракт на прадпрыемстве "Белвест". Прычынай звальнення сталі размовы Зміцера са сваімі супрацоўнікамі і запрашэнне далучыцца да маўклівых акцыяў па серадах. Пра прэс-службе БХД гэта паведаміла віцебская абласная каардынатарка БХД Таццяна Севярынец:
11.07.2011 З “Нафтана” прымусова звольнены грамадзскі актывіст Яўген Канстанцінаў
У выніку перасьледу з боку праваахоўных органаў грамадзкі актывіст з Наваполацку Яўген Канстанцінаў быў звольнены з працы ў “Нафтане”.
08.07.2011 Спіс актывістаў Гомельскага рэгіёну, пакараных за ўдзел у народных акцыях
Праваабаронцы Гомельшыны склалі спіс дэмакратычных актывістаў рэгіёну, якія трапілі пад пераслед з боку ўладаў
29.06.2011 Гомельская Вясна будзе абараняць ахвяр народнай рэвалюцыі
Стала вядома пра пераслед чарговага ўдзельніка гомельскай Плошчы. Капітан міліцыі Цэнтральнага РАУС Гомеля Раман Сагаль склаў супраць Руслана Чуешкова два адміністрацыйныя пратаколы, згодна з якіх малады чалавек абвінавачваецца ў непадпарадкаванні законным патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі і парушэнні парадку правядзення масавых мерапрыемстваў.
28.06.2011 У Магілёве звальняюць прафсаюзнага актывіста
У Магілёве адміністрацыя вагонабудаўнічага заводу спыняе працоўныя адносіны з актывістам незалежнага прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасьці (РЭП) Валадаром Цурпанавым.
28.06.2011 На заводзе процьма прагульшчыкаў, а звальняюць актывіста…
Адразу ў некалькіх рэгіёнах адміністрацыі прадпрыемстваў пазбаўляюць працы грамадзкіх актывістаў. Улада не даруе ім актыўны ўдзел у мінулай выбарчай кампаніі на баку апазыцыі. Канкрэтныя прыклады выгнаньня з працы людзей, якія маюць апазыцыйныя погляды, падаюць карэспандэнты «Свабоды».
24.06.2011 Актывісту БХД пагражаюць звальненнем за ўдзел у акцыях пратэсту
Кобрынскага актывіста аргкамітэту па стварэнні партыі "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя" Станіслава Кучынскага, затрыманага 22 чэрвеня за ўдзел у акцыі маўклівага пратэсту, пагражаюць звольніць, калі ён працягне пратэставаць.
15.06.2011 Анатоля Шумчанку выклікаюць у пракуратуру
Як стала вядома "Беларускаму партызану", аднаго з лідэраў прадпрымальніцкага руху старшыню РГА "Перспектыва" Анатоля Шумчанку выклікаюць сёння да 12 гадзін ў пракуратуру Ленінскага раёна.
02.06.2011 Дачку экс-кандыдата ў прэзідэнты звольнілі з працы
З Кацярынай Кастусёвай, якая працавала настаўніцай музыкі, не працягнулі працоўны кантракт.
27.04.2011 Дарафеева такі наогул звольнілі з АНТ
Мне было прапанавана напісаць заяву аб звальненьні. Я напісаў, — пракаментаваў Сяргей Дарафееў навіна аб сваім звальненьні з тэлеканала АНТ.
25.04.2011 Натальля Ільлініч працягвае змаганьне за месца настаўніцы
Калегія Менскага абласнога суду адмовіла ў аднаўленьні на працы былой настаўніцы зь вёскі Талька Пухавіцкага раёну Натальлі Ільлініч. Выкладчыца гісторыі вышэйшай катэгорыі прасіла прызнаць незаконным рашэньне суду Пухавіцкага раёну, які падтрымаў адміністрацыю Талькаўскай школы ў справе яе звальненьня.