Навіны на тэму: ЕС-Беларусь
25.02.2013 Беларус-эколаг, якога не пусцілі ў Літву, выйграў справу ў віленскім судзе
У панядзелак Віленскі акруговы адміністрацыйны суд ануляваў рашэнне Дэпартамента міграцыі, якія забараніў уезд у Літву грамадзяніну Беларусі Мікалаю Уласевічу -- актывісту руху супраць АЭС.
21.02.2013 Круглы стол па сітуацыі ў Беларусі пройдзе ў Вене ў рамках мерапрыемстваў сесіі ПА АБСЕ
Круглы стол па сітуацыі ў Беларусі пройдзе 22 лютага ў Вене ў рамках мерапрыемстваў зімовай сесіі Парламенцкай асамблеі АБСЕ.
15.02.2013 У Вене праходзіць канферэнцыя АБСЕ “Інтэрнэт-2013: фармаванне палітыкі па абароне свабоды СМІ"
З Беларусі запрошаныя прадстаўнік Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры Прэзідэнце РБ Уладзімір Рабаволаў, заснавальнік TUT.by Юрый Зісер і галоўная рэдактарка "Хартыі-97" Наталля Радзіна.
12.02.2013 Камісар Савета Еўропы: Беларускія праваабаронцы маюць патрэбу ў падтрымцы
12 лютага Камісар Савета Еўропы па правах чалавека сп. Нілс Муйжніекс выступіў з заявай у падтрымку беларускіх праваабаронцаў, заклікаючы ўсе краіны Савета Еўропы быць больш актыўнымі і больш лагічнымі ў сваёй палітыцы ў дадзеным напрамку.
08.02.2013 На саміце ЕС не будзе абмяркоўвацца пытанне аб статусе Уладзіміра Макея
Удзельнікі двухдзённага саміту Еўрапейскага савета, які адкрыўся ў Бруселі 7 лютага, не будуць абмяркоўваць беларускае пытанне і статус міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея. Пра гэта БелаПАН паведаміла Мая Качыянчыч, прэс-сакратар вярхоўнага прадстаўніка ЕС па знешняй палітыцы і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан.
06.02.2013 Беларускія ўлады не выканалі ніводнага рашэння Камітэта ААН па правах чалавека.
Беларускія ўлады не выканалі ніводнага рашэння Камітэта ААН па правах чалавека.
31.01.2013 ПАСЕ асудзіла сітуацыю са свабодай СМІ ў Беларусі
Тым часам рэйтынг Беларусі ў індэксе “Рэпарцёраў без межаў” узняўся на 11 месцаў. Чаму так адбываецца?
18.01.2013 Выставу пра БНР у Празе адчынілі. У Менск – не пусьцілі
У памяшканьні Нацыянальнай бібліятэкі ў Празе адчынілася выстава «Невядомая Беларуская Народная Рэспубліка»
18.01.2013 Мікола Уласевіч атрымаў літоўскую візу
Каардынатар Беларускай антыядзернай кампаніі Мікола Уласевіч атрымаў візу ў Літву з правам з 9 студзеня наведваць гэтую краіну. Разам з візай яму былі прынесены прабачэнні за мінулагоднюю забарону на ўезд у Літву, дзе ў гэты час праводзіўся рэферэндум па пытанні будаўніцтва атамнай электрастанцыі.
18.01.2013 Пракуратура Стакгольма: Справа аб "плюшавым дэсанце" не мае прамога дачынення да шведскай юстыцыі, бо інцыдэнт адбыўся за мяжой
Як паведаміла агенцтва Франс Прэс, Швецыя не атрымлівала з Літвы просьбу пераняць справу аб незаконным перасячэнні беларускай мяжы лёгкаматорным самалётам пад кіраўніцтвам шведскіх пілотаў, з борта якога над тэрыторыяй Беларусі яны скінулі сотні плюшавых мядзведзяў з лозунгамі, што заклікаюць да свабоды слова.
16.01.2013 Генпракуратура Літвы прапаноўвае Швецыі працягнуць расследаванне справы аб "плюшавым дэсанце"
Як заявіла літоўская Генпракуратура, у краіне праведзены ўсе магчымыя дзеянні ў рамках крымінальнага працэсу, а далейшае крымінальны пераслед магчымы толькі ў Швецыі.
15.01.2013 Вечарына памяці шчырага сябра беларусаў (+фота)
Дэмакратычная грамадскасць 14 студзеня ў Менску адзначыла дзень памяці вядомага чэхаславацкага дысідэнта - сімвала “аксамітнай рэвалюцыі”, першага прэзідэнта незалежнай Чэхіі Вацлава Гавела.
11.01.2013 Лінкявічус: Палітвязні — перашкода ў адносінах Літвы з Беларуссю
"На пытанне, што важней: правы чалавека ці грузы ў Клайпедзе, — мы не павінны так схематычна ставіцца да сітуацыі. Усё важна", - адзначыў новы міністр замежных спраў Літвы.
10.01.2013 Сустрэча «Усходняга партнёрства» ў Вільні - без уладаў Беларусі
Не запрашаць прадстаўнікоў беларускіх уладаў на саміт «Усходняга партнёрства» і Еўразвязу, які мае адбыцца ў Вільні, заклікае кіраўнік амерыканскай няўрадавай арганізацыі Freedom House.
03.01.2013 У Чэхіі афіцыйна зарэгістраваны Беларускі дом
Рашэнне аб стварэнні Беларускага дома ў Празе было прынята ў лістападзе 2012 года па выніках першага пасяджэння беларускіх арганізацый, зарэгістраваных у Чэхіі.