Навіны на тэму: ЕС-Беларусь

05.07.2011 Дакладчык ПАРЭ асудзіў рэпрэсіі ў Беларусі

Андрэс Хэркель, дакладчык Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы, асудзіў "новую хвалю рэпрэсій у дачыненьні да людзей, якія выступілі зь мірным пратэстам, журналістаў і праваабаронцаў" у Беларусі.

05.07.2011 Старшыня Еўрапарламента заклікае вызваліць усіх затрыманых 3 ліпеня

З такім заклікам да беларускіх уладаў Ежы Бузэк выступіў 4 ліпеня на адкрыцці сесіі Еўрапарламента.

01.07.2011 Дзяржміністар МЗС Нямеччыны заклікае вызваліць усіх затрыманых

Дзяржміністар ў МЗС Нямеччыны Вернер Хойер скрытыкаваў дзеяньні беларускіх уладаў падчас мірных акцый пратэсту ў Менску і іншых гарадах.

Канферэнцыя міжнародных НДА занепакоеная абмежаваннямі свабоды асацыяцыяў у Беларусі

27.06.2011 Канферэнцыя міжнародных НДА занепакоеная абмежаваннямі свабоды асацыяцыяў у Беларусі

22 чэрвеня ў Страсбургу (Францыя) на сесіі Канферэнцыі міжнародных НДА Савета Еўропы была прынятая Рэзалюцыя аб свабодзе асацыяцый у Рэспубліцы Беларусь. Праект рэзалюцыі быў вылучаны прадстаўнікамі міжнароднага Моладзевага Праваабарончага Руху і Беларускага Хельсінскага Камітэта.

Сітуацыю ў Беларусі абмеркавалі ў камітэце ПАРЭ

22.06.2011 Сітуацыю ў Беларусі абмеркавалі ў камітэце ПАРЭ

20 чэрвеня ў Камітэце ПАРЭ па палітычных пытаньнях прайшоў "абмен думкамі" па сітуацыі ў Беларусі.

02.06.2011 Праваабаронцы: У Беларусь трэба запрасіць спецдакладчыка ААН па катаваннях

Еўрапарламент наведала беларуская дэлегацыя, у якую ўваходзяць прадстаўнікі праваабарончых арганізацый, Дар'я Корсак, жонка палітвязня Аляксандра Атрошчанкава, а таксама нядаўнія палітвязні Наста Палажанка, Андрэй Дзмітрыеў, Алесь Міхалевіч і Віталь Рымашэўскі. Яны правялі ў Бруселі шэраг сустрэч з прадстаўнікамі розных палітычных структур, у тым ліку з сябрамі найбуйнейшай парламенцкай фракцыі — Еўрапейскай народнай партыі.

01.06.2011 Эўрадэпутаты будуць пісаць лісты вязьням Плошчы

Дэпутаты Эўрапарлямэнту дашлюць паштоўкі ў месцы пазбаўленьня волі і папярэдняга зьняволеньня, дзе ўтрымліваюцца ўдзельнікі Плошчы.

01.06.2011 ПАРЭ асудзіла палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі

"У сувязі з цкаваньнем палітычных апанэнтаў і палітычнымі судамі над імі, а таксама працягам абмежаваньняў у галіне свабоды слова і сходаў – сытуацыя з правамі чалавека ў Беларусі пагаршаецца і застаецца крыніцай моцнай занепакоенасьці". З такой заявай выступіла сёньня дакладчык па Беларусі Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы (ПАРЭ) Сініка Хурскайнэн.

13.05.2011 Еўрапарламент прыняў рэзалюцыю па Беларусі

Еўрапарламент заклікаў Еўракамісію, Савет ЕС і краіны — партнёры Еўрасаюза «пашырыць абмежавальныя меры да беларускага рэжыму, у тым ліку ўвесці кропкавыя эканамічныя санкцыі да прадпрыемстваў, што належаць дзяржаве». Пра гэта гаворыцца ў рэзалюцыі аб сітуацыі ў Беларусі, якая прынята 12 мая на сесіі ў Страсбургу. Тэкст дакумента апублікаваны на афіцыйным сайце Еўрапарламента.

13.05.2011 Еўрадэпутаты заклікалі Еўракамісію і Савет ЕС увесці эканамічныя санкцыі

12 траўня абсалютная большасць прысутных на пленарнай сесіі ў Страсбуры еўрадэпутатаў прынялі чарговую рэзалюцыю па Беларусі. Еўрапарламент зноў заклікаў Еўракамісію, Савет ЕС і Высокага прадстаўніка па замежнай палітыцы "пашырыць абмежавальныя захады супраць беларускага рэжыму, уключна з увядзеннем кропкавых эканамічных санкцый".

29.04.2011 Марэк Мігальскі ўзяў шэфства над Зміцерам Бандарэнкам

Марэк Мігальскі, дэпутат у Еўрапейскі Парламент і член-намеснік Дэлегацыі па суадносінах Беларусь - ЕС у рамках кампаніі праваабарончай арганізацыі Libereco ўзяў шэфства над Зміцерам Бандарэнкам.

Камітэт па палітычных справах ПАСЕ: “Абставіны расследавання “масавых беспарадкаў” выклікаюць сур’ёзную занепакоенасць”

18.04.2011 Камітэт па палітычных справах ПАСЕ: “Абставіны расследавання “масавых беспарадкаў” выклікаюць сур’ёзную занепакоенасць”

12 красавіка Камітэт па палітычных справах Парламенцкай Асабмлеі Савета Еўропы распаўсюдзіў інфармацыйную запіску адносна паслявыбарчай сітуацыі ў Беларусі.

Прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці заклікалі Савет Еўропы заняць больш актыўную пазіцыю ў дачыненні да сітуацыі ў Беларусі

14.04.2011 Прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці заклікалі Савет Еўропы заняць больш актыўную пазіцыю ў дачыненні да сітуацыі ў Беларусі

12 красавіка на пасяджэнні Камітэта па палітычных пытаннях Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы адбыўся «абмен думкамі» па сітуацыі ў Беларусі.

13.04.2011 ЭЗ не прыняў «ніякіх афіцыйных рашэньняў» па Беларусі

Рада Эўразьвязу на паседжаньні ў Люксэмбургу 12 красавіка не прыняла "ніякіх фармальных рашэньняў" адносна Беларусі, паведаміла агенцтву БелаПАН Мая Кацыянчыч, прэсавы сакратар вярхоўнага прадстаўніка ЭЗ па замежных справах і палітыцы бясьпекі Кэтрын Эштан.

15.02.2011 Генсакратар Рады Еўропы заклікаў Беларусь тэрмінова ўвесці мараторый на смяротную кару

Генеральны сакратар Рады Еўропы Турб’ёрн Ягланд заклікае Беларусь тэрмінова ўвесці мараторый на смяротную кару. Адпаведную заяву распаўсюдзіла 15 лютага прэс-служба Рады Еўропы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства