Навіны на тэму: ЕС-Беларусь
01.09.2011 Форум Грамадзянскай супольнасьці “Усходняга партнёрства” выступіў у абарону Бяляцкага
Форум грамадзянскай супольнасьці праграмы “Усходняга партнёрства” прыняў адмысловую заяву з нагоды крымінальнага пераследу старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алеся Бяляцкага. Заяву падпісалі больш за 50 грамадзскіх актывістаў, прадстаўнікоў грамадзскіх арганізацый.
23.08.2011 Шведскі еўрадэпутат Оле Шмідт патрабуе вызвалення Алеся Бяляцкага
Дэпутат Еўрапейскага Парламента Оле Шмідт звярнуўся да Генеральнага пракурора Беларусі з адкрытым лістом, патрабуючы неадкладнага вызвалення старшыні ПЦ “Вясна” Алеся Бяляцкага.
12.08.2011 Марэк Мігальскі: рашэнне польскага чыноўніка падрывае ідэю салідарнасці
Дэпутат Еўрапарламенту і намесьнік Дэлегацыі па суадносінах Беларусь – Еўразвяз Марэк Мігальскі правёў у Катавіцах прэсавую канферэнцыю з нагоды арышта правабаронцы Алеся Бяляцкага. “Рашэнне польскага чыноўніка падрывае ідэю салідарнасці, падрывае нашу нацыянальную марку”, - сказаў еўрадэпутат.
11.08.2011 Амбасадар Нямеччыны пабываў з візітам у “Вясне”
11 жніўня Крыстаф Вайль, Надзвычайны і паўнамоцны амбасадар Федэратыўнай Рэспублікі Германія ў Беларусі, наведаў офіс “Вясны”. Спадар Вайль выказаў словы падтрымкі сям’і, родным Алеся Бяляцкага і калегам з праваабарончага цэнтру.
06.08.2011 ЕС заклікаў беларускія ўлады растлумачыць прычыны затрымання Алеся Бяляцкага
Вярхоўны прадстаўнік ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан заклікала беларускія ўлады неадкладна растлумачыць прычыны затрымання праваабаронцы Алеся Бяляцкага. Пра гэта гаворыцца ў заяве Эштан, размешчанай на сайце Еўрапейскай службы знешнепалітычнай дзейнасці.
05.08.2011 Мінюст Літвы хоча апраўдацца за Бяляцкага
Як паведаміў Радыё Свабода прэсавы сакратар міністэрства юстыцыі Літвы Томас Чэпелеўскіс, сёньня ў 14 гадзін паводле мясцовага часу адбудзецца прэсавая канфэрэнцыя намесьніка міністра юстыцыі, прысьвечаная справе Алеся Беляцкага і абвінавачваньням на адрас літоўскіх дзяржаўных інстытуцый у рассакрэчваньні ягоных рахункаў.
05.08.2011 Марэк Мігальскі накіраваў запыт па справе Бяляцкага ў Еўракамісію
Услед за асуджальнай заявай старшыні Еўрапарламента Ежы Бузака па справе арышту Алеся Бяляцкага, у Бруселі прадпрымаюцца далейшыя крокі ў гэтай справе на узроўні Еўракамісіі, перадае Радыё Рацыя.
05.08.2011 МЗС Літвы не прымала ўдзел у рассакрэчванні банкаўскіх рахункаў Бяляцкага
Міністэрства замежных спраў Літвы не прымала ўдзел у рассакрэчванні банкаўскіх рахункаў кіраўніка Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алеся Бяляцкага – пра гэта Радыё Рацыя заявіў прэс-сакратар літоўскага МЗС Мідаўгас Лашас.
05.08.2011 Старшыня Еўрапарламента заклікаў вызваліць Алеся Бяляцкага
Старшыня Еўрапарламента заклікаў беларускія ўлады вызваліць Алеся Бяляцкага. Зварот Ежы Бузэка быў апублікаваны ў лічаныя гадзіны пасля затрымання беларускага праваабаронцы. Ён выказвае здзіўленне з прычыны новага ціску на Праваабарончы цэнтр “Вясна” і асабіста на кіраўніка цэнтра Алеся Бяляцкага.
29.07.2011 Сітуацыя з Дзмітрыем Бандарэнкам можа паўплываць на пашырэнне санкцый ЕС
Сітуацыя са зняволеным Дзмітрыем Бандарэнкам, каардынатарам грамадзянскай кампаніі "Еўрапейская Беларусь", можа паўплываць на рашэнне Савета ЕС аб пашырэнні эканамічных санкцый адносна Беларусі, заявіў кіраўнік дэлегацыі Еўрапарламента па адносінах з Беларуссю Яцак Пратасевіч.
27.07.2011 Дэпутат Еўрапейскага Парламенту Марэк Мігальскі - неўязны ў Беларусь
Пра тое, што сп. Марэку Мігальскаму забаронены ўезд у нашу краіну, “Вясне” стала вядома 27 ліпеня са словаў начальніка Аддзела па грамадзянству і міграцыі Кастрычніцкага РУУС г. Мінска. Візіт еўрадэпутата ў Беларусь быў запланаваны на жнівень. Сам Марэк Мігальскі ў інтэрв’ю Радыё Рацыя заявіў, што ў жніўні ён усё роўна збіраецца ў Беларусь.
26.07.2011 Заява дэпутата Еўрапарламента Марэка Мігальскага з нагоды аперацыі Змітра Бандарэнкі
Дэпутат Еўрапарламента Марэк Мігальскі выступіў з заявай з нагоды маючай адбыцца аперацыі на пазваночнік асуджанаму да турэмнага зняволення каардынатару «Еўрапейскай Беларусі» Змітру Бандарэнку.
25.07.2011 Ежы Бузэк: абыходжанне з Бандарэнкам - агіднае і бесчалавечнае
Кіраўнік Еўрапарламента Ежы Бузэк асудзіў дзеянні беларускіх уладаў у дачыненні да палітвязня.
20.07.2011 Новы сайт пра палітвязьняў Беларусі
Распачаў працу новы інтэрнэт-сайт, прысьвечаны палітычным зьняволеным у Беларусі. Стваральнікі старонкі актыўна працуюць над распаўсюдам інфармацыі пра беларускіх палітзьняволеных, падымаюць гэтую тэму сярод дэпутатаў Еўрапейскага парламенту ды ў іншых міжнародных структурах.
13.07.2011 У Брусэлі абмеркавалі сытуацыю з правамі чалавека ў Беларусі
Сёньня ў Брусэлі на супольным пасяджэньні камітэтаў Эўразьвязу па міжнародных пытаньнях і па пытаньнях правоў чалавека ішла гаворка аб сытуацыі ў Беларусі. На паседжаньні прысутнічаў Алесь Бяляцкі, старшыня беларускага праваабарончага цэнтру «Вясна».