Навіны на тэму: пенітэнцыярная сістэма
10.04.2012 Палітвязьня Дзядка перавялі ў Шклоўскую калёнію
Маці Мікалая Дзядка патэлефанавала ў Магілёўскую калёнію № 15, каб удакладніць дату кароткатэрміновага спатканьня з сынам, але ёй сказалі, што 6 красавіка палітвязьня этапавалі ў Шклоўскую ІК-17.
15.03.2012 Іван Шыла патрабуе закрыць Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў у Мінску
Актывіст міжнароднай маладзёжнай арганізацыі "Малады фронт" (Чэхія) Іван Шыла патрабуе закрыць Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў (ЦІП) на вуліцы Акрэсціна ў Мінску да прывядзення яго ў адпаведнасць з патрабаваннямі заканадаўства.
01.03.2012 Ад Івана Шылы даходзяць не ўсе лісты
Адносна стану свайго здароўя ў апошняй сваёй вестцы маладзён паведаміў, што алергія, якая пачала абвастрацца напачатку зняволення, пасьля прыёму лекаў прайшла. “У камеры цёпла. З першых дзён давалі спальнік. Два разы хадзіў на шпацыр,” - піша зняволенны актывіст Маладога Фронту.
24.12.2011 Сустрэцца з бацькам Алесь Бяляцкі не паспеў...
24 снежня на 83-годдзе пайшоў з жыцця Бяляцкі Віктар Усцінавіч, бацька асуджанага праваабаронцы Алеся Бяляцкага. Дыягназ - рак лёгкага - дактары паставілі ў верасні, ужо пасля арышту Алеся. Было вядома, што Віктару Усцінавічу жыць засталося няшмат. У апошні час, калі стан здароўя хворага значна пагоршыўся, родныя прыклалі ўсе намаганні, каб атрымаць дазвол на сустрэчу бацькі з сынам, каб яны змаглі пабачыцца... і развітацца яшчэ пры жыцці Калегі і сябры выказваюць спачуванні родным Алеся Бяляцкага з прычыны смерці бацькі
01.12.2011 Суд над Аляксандрам Крутым пачнецца 6 снежня
Суд над Аляксандрам Крутым, які прадстаўляў на пачатковым этапе працэсу па тэракце ў мінскім метро інтарэсы пацярпелай дачкі Інэсы, пачнецца 6 снежня. Слуханні будуць праходзіць у судзе Маскоўскага раёна Мінска.
24.11.2011 Саннікаў у калоніі пад Віцебскам. Адваката зноў не пусцілі
Адвакат не змог сёння сустрэцца з Андрэем Саннікавым ў калоніі «Віцьба-3». Па словах начальніка калоніі, з якім змог пагаварыць адвакат, кандыдат у прэзідэнты Андрэй Саннікаў на два тыдні змешчаны ў так званы карантын і сустрэча з адвакатам немагчымая.
21.11.2011 Палітвязень Мікалай Аўтуховіч змешчаны ў штрафны ізалятар
Адміністрацыя Івацэвіцкай калоніі працягвае аказваць ціск на асуджанага ваўкавыскага прадпрымальніка Мікалая Аўтуховіча.16 лістапада нібыта за непадпарадкаванне ён быў змешчаны ў штрафны ізалятар. На знак пратэсту Мікалай Аўтуховіч абвясціў галадоўку.
17.11.2011 Адваката Саннікава спрабавалі не дапусціць у будынак Дэпартаменту выканання пакаранняў
Праваабронца Барыс Бухель адзначае, што спачатку адваката ўвогуле не пускалі на ганак будынка. “Гэта працягвалася каля 30 хвілін. Марыну Кавалеўскую па-просту не пускалі ўнутр будынка. У яе ўзялі скаргу з нагоды нядопуску ў турму да Андрэя Саннікава, аднак адмаўляліся адразу ставіць на копіі скаргі рэгістрацыйны нумар".
16.11.2011 Саннікава таемна перавялі ў іншую калонію
Сёння ў Бабруйскай калоніі павінна была адбыцца сустрэча экс-кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава з яго адвакатам Андрэем Варвашэвічам. Тым не менш, спатканне не адбылося. У калоніі Варшэвічу сказалі, што Саннікава перавялі ў іншае месцы.
15.11.2011 Яўгена Васьковіча ў калоніі пакаралі 30 днямі карцару
Бабруйскі сябар аргкамітэта па стварэнні партыі "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя" Яўген Васьковіч, асуджаны да сямі гадоў пазбаўлення волі, з 19. Кастрычніка знаходзіцца ў карцары турмы № 4 горада Магілёва.
24.10.2011 Хто чытае ў Шклоўскай калоніі свабодную прэсу?
Грамадская актывістка кампаніі “Наш дом” Крысціна Шацікава спрабуе даведацца ў начальніка калоніі спадара Ярмаліцкага, куды падзеліся газеты і часопісы, на якія былі падпісаныя выпушчаныя са Шклоўскай выпраўленчай калоніі №17 палітвязні.
21.10.2011 Пракуратура заявіла, што вязняў Глыбоцкай турмы збівалі законна
Па даручэнні Генеральнай пракуратуры Беларусі следчым аддзелам пракуратуры Віцебскай вобласці праведзена праверка фактаў прымянення фізічнай сілы да вязняў турмы ў Глыбокім, пра якія шырока паведамлялася ў інтэрнэце. Факты пацвердзіліся, але дзеянні турэмнай аховы прызнаны правамернымі.
21.10.2011 Асуджаны па справе анархістаў Мікалай Дзядок не пакідаў выпраўленчую калонію №15
Пра гэта сёння паведаміла адміністрацыя калоніі актывістцы кампаніі «Наш Дом» Крысціне Шацікавай. Нагадаем, што актывісты высылалі грашовы перавод у памеры 100 тысяч рублёў Мікалаю Дзядку, аднак учора Крысціна Шацікава атрымала ўведамленне, у якім было пазначана, што перавод не дайшоў да адрасата ў сувязі з адсутнасцю (вызваленнем) адрасата.
09.09.2011 Праваабаронцы чакаюць сустрэчы з начальнікам Шклоўскай калёніі
Магілёўскія праваабаронцы Крысьціна Шацікава й Барыс Бухель намагаюцца трапіць на прыём да начальніка Шклоўскай калёніі № 17.
02.09.2011 Узаконенае рабства
Альбо Чаму зняволеныя ў беларускіх турмах прыраўнены да жабракоў?.. Артыкул Віталя Гарбузава пра ўмовы ўтрымання ў месцах пазбаўлення волі.