Навіны на тэму: выбары-2010

23.04.2010 Магілёў: Ад жыльцоў інтэрнатаў патрабуюць прагаласаваць датэрмінова

У інтэрнатах Завода “Хімвалакно”, якія знаходзяцца на праспекце Шмідта ў будынках №3а і №5а, ад жыльцоў патрабуюць прагаласаваць датэрмінова.

23.04.2010 Бабруйск: За датэрміновае галасаванне агітуюць у тралейбусах

У Бабруйску датэрміновае галасаванне стала галоўнай тэмай тыдня. Пра гэта пішуць у газетах, кажуць па мясцовым тэлебачанні, паведамляюць у плакатах. Але ідэолагам і гэтага аказалася мала - яны прапанавалі круціць аўдыёзапісы з заклікам да гараджанаў прагаласаваць датэрмінова ў грамадскім транспарце.

23.04.2010 Менск: Затрыманыя распаўсюднікі агітацыйных улётак Вінцука Вячоркі

Літаральна некалькі хвілінаў таму ў Савецкім раёне сталіцы супрацоўнікі міліцыі затрымалі двух актывістаў, якія распаўсюджвалі ўлёткі за кандыдата па выбарчай акрузе № 43 Вінцука Вячорку. Затрыманыя - лідэр “Моладзі БНФ” Андрусь Крэчка і актывіст арганізацыі Антось Койпіш.

23.04.2010 Cалігорск: ЖЭС заклікаў сустрэцца з праўладным кандыдатам

Нягледзячы на намаганні супрацоўнікаў камунальнай гаспадаркі, перадвыбарчае мерапрыемства кандыдата наведалі толькі прадстаўнікі штаба яго канкурэнта Аляксея Валабуева. Заінчкоўскі адказаў на некаторыя пытанні актывістаў. У тым ліку, і пра ролю адміністрацыйнага рэсурсу ў яго агітацыйнай кампаніі.

Гародня: Мясцовае прадстаўніцтва МТС турбуецца пра датэрміновае галасаванне?

23.04.2010 Гародня: Мясцовае прадстаўніцтва МТС турбуецца пра датэрміновае галасаванне?

Гарадзенскія абаненты мабільнага аператара МТС сёння, 23 красавіка, пачалі атрымліваць СМС-паведамленні пра датэрміновае галасаванне. Напачатку ўзнікла пытанне: навошта камерцыйнай структуры ўмешвацца ў выбарчы працэс? Але ў хуткім часе высветлілася, што замоўцам масавай СМС-рассылкі з’яўляецца Гарадзенскі аблвыканкам.

23.04.2010 Салігорск: Прагаласаваў датэрмінова – менш працуеш

Адміністрацыі трох буйнейшых гарадзкіх прадпрыемстваў: “Беларуськалій”, “Будтрэст №3” і “Шахтаспецбуд” распарадзіліся забяспечыць яўку на датэрміновае галасаванне ў межах 50%. Пра гэта паведамілі супрацоўнікі прадпрыемстваў. У якасці бонуса супрацоўнікаў раней адпускаюць з працы.

Менск: Участковыя выбаркамы адмаўляюць у інфармацыі нават сябрам вышэйстаячых камісій

23.04.2010 Менск: Участковыя выбаркамы адмаўляюць у інфармацыі нават сябрам вышэйстаячых камісій

22 красавіка адбылося паседжанне Менскай гарадской выбарчай камісіі. Пасля таго, як на паседжанні засталося 8 чалавек (то бок, без неабходнага кворуму), адбылося абмеркаванне інцыдэнта, які здарыўся у адной з участковых камісіяў на выбарчай акрузе №30 ў Фрунзенскім раёне.

23.04.2010 Гарадзеншчына: КДБ працягвае ператрусы ў кватэрах незалежных кандыдатаў

У Бярозаўцы (Лідскі раён) у кватэры кандыдата ў дэпутаты Лідскага раённага і Бярозаўскага гарадскога саветаў дэпутатаў, прадстаўніка Руху “За Свабоду” Сяргея Трахімчыка супрацоўнікамі КДБ быў праведзены ператрус, афіцыйна звязаны з крымінальнай справай, заведзенай на іншага кандыдата ў дэпутаты Алеся Зарэмбюка з Мастоў.

23.04.2010 Баранавічы: Для праўладных кандыдатаў закон не пісаны

Праўладныя кандыдаты працягваюць парушаць рашэнне Баранавіцкага гарвыканкама ад 12.02.2010г. № 379 аб месцах для агітацыі. Гэтыя кандыдаты ў дэпутаты ідуць на парушэнні закону, каб толькі размясціць свае інфармацыйныя матэрыялы ў шматлюдных месцах.

23.04.2010 Орша: Назіральніка ад БХК выставілі з камісіі

Аршанская гарадская тэрытарыяльная камісія па выбарах адмовіла назіральніку Сяргею Трафімаву ў праве прысутнічаць на паседжаннях камісіі. Як распавёў сам Сяргей Анатолевіч, ён быў вылучаны назіральнікам ад Рады РПГА “Беларускі Хельсінкскі камітэт”. У такой якасці яго акрэдытавалі ў камісіі і ён браў удзел ва ўсіх яе паседжаннях пачынаючы з канца студзеня.

“Датэрміновы” аўрал апанаваў сталічныя вну

23.04.2010 “Датэрміновы” аўрал апанаваў сталічныя вну

Сёння, 23 красавіка, а 15-ай гадзіне адбудзецца тэрміновая нарада рэктараў вышэйшых навучальных установаў Менску, якую збірае міністр адукацыі Беларусі Аляксандр Радзькоў. Да 14-ай гадзіны ўсе 100% студэнтаў, якія пражываюць у інтэрнатах, павінны прагаласаваць. Пра такую ўстаноўку “зверху” паведаміў выкладчык адной са сталічных вну.

23.04.2010 Свіслацкі раён: За праўладнага кандыдата агітуюць у працоўны час

У Свіслацкім раёне апошнія дні актыўна ладзяцца сустрэчы з кандыдатам Ільём Епіфанавым, начальнікам абласнога ўпраўлення аховы здароўя Гарадзенскага аблвыканкаму. Прычым гэтыя сустрэчы адбываюцца ў працоўны час і ў месцах, якія не прадугледжаныя для сустрэч кандыдатаў з выбаршчыкамі (такія месцы дакладна вызначаны мясцовай адміністрацыяй).

23.04.2010 Віцебшчына: Магчымасці для агітацыі -- розныя

Кандыдаты ў дэпутаты працягваюць весці агітацыйную кампанію. У кожнага з іх атрымліваецца гэта з розным поспехам і залежыць ад таго, каго і як падтрымліваюць улады. Тыя кандыдаты, да якіх улады ставяцца добразычліва, маюць дадатковы агітацыйны рэсурс - мясцовыя дзяржаўныя газеты.

23.04.2010 Магілёў: Кандыдатам занялася падаткавая інспекцыя

22 красавіка кандыдат у дэпутаты ў гарадскі Савет дэпутатаў па Крупскай выбарчай акрузе №7 і адначасова лідэр магілёўскага аргкамітэта БСДП (Народная Грамада) Аляксандр Ірхо атрымаў позву ў падаткавую інспекцыю.

23.04.2010 Мазыр: Кандыдат застаўся без агітацыйнай прадукцыі

Гарантаванае законам права вырабіць агітацыйную друкаваную прадукцыю для кандыдата ад Партыі БНФ – засталося толькі артыкулам у Выбарчым кодэксе, які не мае нічога агульнага з рэальным ходам выбарчай кампаніі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства