Навіны на тэму: выбары-2010

24.04.2010 Мазыр: Датэрміновае галасаванне – па-за межамі здаровага сэнсу

У Мазыры за 23 красавіка на выбарчым участку №40, які месціцца ў сярэдняй школе № 6, прагаласавала 489 выбаршчыкаў. Раней на гэтым участку дзяжурылі давераныя асобы кандыдата ў дэпутаты Мазырскага райсавета С. Лапуста, сябра АГП. У іх прысутнасці колькасць прагаласаваўшых была ў межах 9 – 10 чалавек. А ў гэты дзень давераная асоба кандыдата затрымалася на працы – і напрыканцы дня да яго ведама была даведзена гэтая рэкордная лічба прагаласаваўшых выбаршчыкаў.

Гародня: Над кожнай камісіяй стаіць куратар з гарвыканкаму?

24.04.2010 Гародня: Над кожнай камісіяй стаіць куратар з гарвыканкаму?

Як удалося высветліць грамадскаму праваабаронцу Раману Юргелю, за кожнай гарадской акруговай і участковай камісіяй па выбарах мясцовых Саветаў дэпутатаў замацаваны куратар з гарадскога выканаўчага камітэту.

24.04.2010 Аршанскі раён: Сустрэчу прызначылі і... сарвалі

У Аршанскім рэгіёне апазіцыйныя кандыдаты ў дэпутаты сутыкаюцца з процідзеяннем улад. Метады гэтага самога процідзеяння з часам становяцца ўсё больш тонкімі і ўдасканаленымі.

Баранавічы: За тры дні датэрмінова прагаласавалі 15% выбаршчыкаў

24.04.2010 Баранавічы: За тры дні датэрмінова прагаласавалі 15% выбаршчыкаў

Паводле інфармацыі на сайце недзяржаўнай газеты “Intex-press”, у першы дзень датэрміновага галасавання ў Баранавічах прагаласавала каля 3 700 выбаршчыкаў. А пасля трох дзён гэтая лічба дасягнула 18 500 чалавек. Працэнт прагаласаваўшых у горадзе дзіўным чынам адпавядае агульнаму па рэспубліцы – 15%.

24.04.2010 Брэст: Улётка кандыдата нагадвае каштарыс на выкананне будаўнічых прац

У агітацыйнай улётцы кандыдат у дэпутаты пазначае: “Прадпрыемства “Аплот землякі” прапануе вам каркасна-шчытавое будаўніцтва, экалагічна чыстае, параўнальна таннае. Тэрмін выканання прац ад 3-х тыдняў да 4-х месяцаў пад ключ: лазня, лецішча ад 250 у.а. за кв.м." і г.д.

Жлобінскі раён: Колькасць атрыманых бюлетэняў выбаркам у акце запісаў алоўкам

24.04.2010 Жлобінскі раён: Колькасць атрыманых бюлетэняў выбаркам у акце запісаў алоўкам

- Колькасць бланкаў бюлетэняў па выбарах у раённы Савет запісана чарнілам. У райсавет там балатуецца адзін кандыдат - ад улады. А ў такім самым акце па выбарах у Гомельскі абласны Савет колькасць бланкаў бюлетэняў запісана алоўкам, што дазваляе змяніць лічбы. У абласны Савет там балатуюцца два кандыдаты, адзін з іх - Яўген Басарэўскі з нашай партыі, - гаворыць В. Рыбчанка, кіраўнік Жлобінскай раённай арганізацыі партыі "Справядлівы свет".

Мазыр: Затрыманне кандыдата Францішка Вячоркі

24.04.2010 Мазыр: Затрыманне кандыдата Францішка Вячоркі

23 красавіка каля ДК “40 год Кастрычніка” быў затрыманы і дастаўлены ў Мазырскі ГРАЎС кандыдат у дэпутаты па Станцыйнай выбарчай акрузе № 25 у Мазырскі райсавет Францішак Вячорка.

24.04.2010 Бераставіцкі раён: Умоваў для агітацыйнай кампаніі не было

Прадстаўніку партыі БСДП (Грамада) Алегу Рамашкевічу, кандыдату ў дэпутататы Бераствіцкага раённага савету, а таксама ў дэпутаты Гарадзенскага абласнога савету па Бераставіцкай выбарчай акрузе №18 мясцовая адміністрацыя і міліцыя апошнім тыднем актыўна заміналі весці агітацыйную кампанію.

24.04.2010 Магілёў: “Індывідуальны” план для праўладных кандыдатаў

Праўладныя кандыдаты паказалі сваю актыўнасць у выбарчай гонцы пасля указанняў старшыні Магілёўскага аблвыканкама Пятра Рудніка.

24.04.2010 Віцебск: Задзейнічаны грамадскі дзяржрэсурс

Прадзяржаўныя грамадскія аб'яднанні г.Віцебска правялі сумесную сустрэчу ў падтрымку маючых адбыцца 25 красавіка выбараў. У мерапрыемстве ўдзельнічалі гарадская арганізацыя БРСМ, савет ветэранаў, гарадскі савет жанчын, федэрацыя прафсаюзаў, маладзёжнае грамадскае аб'яднанне «Спадчына», а таксама гарадская арганізацыя Камуністычнай партыі Беларусі.

24.04.2010 Брэсцкая гарадская камісія не ўказала адукацыю незалежнага кандыдата

У біяграфічных дадзеных незалежнага кандыдата Шутавай Вольгі не пазначана яе адукацыя, нягледзячы на тое, што ў яе біяграфічных дадзеных, выкладзеных у анкеце, ёсць запіс: «Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт ім. А.С.Пушкіна. Нададзена квалфікацыя настаўнік расейскай мовы і літаратуры».

23.04.2010 Міншчына: Загадка малых гарадоў?

Газета менскай абласной вертыкалі “Мінская праўда” паведаміла, што сярод тых, хто ў ліку першых прыйшоў аддаць свой голас за выбранніка, пераважна людзі пажылога веку.

23.04.2010 Асіповічы: Хочаш працаваць - галасуй датэрмінова!

Уся праца па рэалізацыі плану датэрміновага галасавання даручаная майстрам цэхаў... Людзей адпускаюць на паўгадзіны раней з працы з настойлівай просьбай прагаласаваць датэрмінова. Таму, хто адмаўляецца ісці, пагражаюць не падаўжэннем кантракту.

Гомель: Праз Цэнтрвыбаркам кандытат дамогся вывешвання на ўчастках пратаколаў датэрміновага галасавання

23.04.2010 Гомель: Праз Цэнтрвыбаркам кандытат дамогся вывешвання на ўчастках пратаколаў датэрміновага галасавання

Толькі праз чатыры дні ад пачатку датэрміновага галасавання кандыдат у дэпутаты абласнога савета па Юбілейнай акрузе ў Гомелі, каардынатар па стварэнні партыі БХД Яўген Якавенка дамогся вывешвання на ўчастках пратаколаў датэрміновага галасавання.

23.04.2010 Салігорск: На некаторых участках - чэргі на датэрміновае галасаванне

За тры дні датэрміновага галасавання на ўчастку №13 прагаласавала 400 чалавек. Як сведчаць назіральнікі штаба незалежнага кандыдата Аляксея Валабуева, які вылучаецца на гэтым участку, тут утвараюцца чэргі. Галасуюць жыхары інтэрнатаў, студэнты і працоўныя.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства