Навіны на тэму: выбары-2010

Магілёў: Праваабаронцу Аляксею Колчыну адмовілі ў інфармацыі

16.03.2010 Магілёў: Праваабаронцу Аляксею Колчыну адмовілі ў інфармацыі

16 сакавіка праваабаронца Аляксей Колчын, які з’яўляецца назіральнікам ад ГА “Магілёўскі праваабарончы цэнтр” у Магілёўскай гарадской выбарчай камісіі, звярнуўся да дзяжурных сябраў гэтай камісіі з просьбай прадаставіць яму інфармацыю аб прэтэндэнтах, якія падалі свае дакументы для рэгістрацыі ў якасці кандыдатаў у дэпутаты.

Мазыр: Праваабаронца прапануе мясцовым уладам садзейнічанне ў навучанні сябраў участковых камісіяў

16.03.2010 Мазыр: Праваабаронца прапануе мясцовым уладам садзейнічанне ў навучанні сябраў участковых камісіяў

Семінар-вучоба са старшынямі, намеснікамі старшыняў і сакратарамі ўчастковых выбарчых камісіяў па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў адбылася ў Мазыры. Навучанне і азнаямленне з выбарчым заканадаўствам, а таксама са зменамі ў ім для іншых, шэраговых, сябраў камісіі не плануецца.

16.03.2010 Кіраўскі раён: Райвыканкам вызначыўся з месцамі для агітацыі

Кандыдатам у дэпутаты забараняецца праводзіць мерапрыемствы традыцыйна ў найбольш шматлюдных месцах. У Кіраўску гэта цэнтральная плошча, гарадскі парк, рынак, а таксама вялікія вуліцы. У раёне – тэрыторыі побач з адміністратыўнымі будынкамі, цэнтрамі культуры і буйнымі гандлёвымі аб’ектамі.

16.03.2010 Гародня: грамадзяне скардзяцца ў суд на парушэнне сваіх выбарчых правоў

Грамадзяне звяртаюць увагу суду на тое, што адміністрацыя Кастрычніцкага раёну на паседжанні і адразу пасля яго не прадставіла інфармацыі па складзе канкрэтнай участковай камісіі. Такім чынам у іх не было ніякай магчымасці матывавана абскарджваць рашэнне адміністрацыі па фармаванні камісій цягам трох дзён і тым самым рэалізаваць сваё законнае права на абскарджванне.

16.03.2010 Мінск: БСДП (Г) абяцае сюрпрызы

Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) пры падрыхтоўцы да выбараў у мясцовыя Саветы 26-га склікання працуе па сваім асабістым сцэнары і збіраецца здзівіць выбаршчыкаў нестандартнымі формамі агітацыі.

Брэст: Назіральнік сутыкнуўся з непразрыстасцю працы камісіі

15.03.2010 Брэст: Назіральнік сутыкнуўся з непразрыстасцю працы камісіі

Праваабаронца Уладзімір Вялічкін, які з’яўляецца назіральнікам у Брэсцкай гарадской выбарчай камісіі, звярнуўся да дзяжурных сябраў гэтай камісіі з просьбай паглядзець пратаколы паседжанняў.

15.03.2010 Полацк: Беларусізацыя асобна ўзятай акругі?

Полацкія прадстаўнікі Беларускай партыі левых “Справядлівы свет” вымушаны былі пры падачы заяваў перапісваць анкеты. Прадстаўнікі камісіі заявілі, што анкеты магчымых кандыдатаў павінны быць запоўненыя па-беларуску.

15.03.2010 "Праваабаронцы за свабодныя выбары". Фарміраванне ўчастковых выбарчых камісій

Фарміраванне ўчастковых выбарчых камісій характарызавалася меншай празрыстасцю, чым фарміраванне тэрытарыяльных і акруговых камісій. Пасяджэння мясцовых адміністрацый праходзілі пераважна закрыта і таемна.

15.03.2010 Лоеў: Сустрэцца кандыдатам з выбаршчыкамі можна нават у будынку мясцовага РАУС

Лоеўскі райвыканкам вызначыў месцы для правядзення агітацыі за кандыдатаў у дэпутаты. Рашэннне выканкаму было размешчана ў раеннай газеце «Лоеўскі край».

15.03.2010 Орша: Гуманітарная місія “Чырвонага крыжа” ва ўчастковых камісіях горада

Прадстаўнікі “Чырвонага крыжа” ёсць у большай палове ўсіх камісій. Адкуль у арганізацыі, мэты і задачы якой не маюць нічога агульнага з выбарчым працэсам, столькі ахвотных уключыцца ў выбаркамы?

15.03.2010 Склад участковых камісій на Полаччыне рэальна не змяніўся

У раёнках Полаччыны апублікаваны склад участковых выбарчых камісій. Склад іх за мінулыя два гады (з выбараў у Палату прадстаўнікоў у 2008) змяніўся нязначна.

15.03.2010 Беспрэцэдэнтны выпадак у Свіслачы: зацверджаныя ў камісіі сябры БСДГ выведзены з іх складу

Незалежныя назіральнікі дапускаюць версію, што такі абсурд мог здарыцца ў выніку таго, што калі стала вядома пра рашэнне Свіслацкай адміністрацыі, у справу маглі ўмяшацца абласныя ўлады ці нейкія іншыя службы. У выніку адбылася “элегантная зачыстка” прадстаўнікоў мясцовай дэмакратычнай супольнасці.

Баранавіцкая пракуратура заняла пазіцыю “паштальёна”

15.03.2010 Баранавіцкая пракуратура заняла пазіцыю “паштальёна”

Пракуратура г. Баранавічы заняла пазіцыю “паштальёна”, пераадрасоўваючы заявы грамадзянаў на парушэнне выбарчага закону ў іншыя інстанцыі, не даючы ацэнку па сутнасці.

15.03.2010 Віцебшчына: 12 вылучэнцаў ад апазіцыйных партый ва ўчастковых камісіях на ўсю вобласць

На сайце Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта апублікаваны афіцыйныя дадзеныя пра склады ўчастковых выбарчых камісій па Віцебскай вобласці.

15.03.2010 Магілёў: Прычын не ўключаць дэмакратаў ва ўчастковыя камісіі не было

Колькасны склад любой камісіі горада Магілёва не з’яўляецца максімальным. Гэта сведчыць пра тое, што ў раённых адміністрацый не было ніякіх падставаў адмаўляць прадстаўнікам дэмакратычных сілаў у жаданні іх увайсці ў склад гэтых камісій.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства