Навіны на тэму: выбары-2010
18.03.2010 Жлобін: Агітацыя “супраць” ужо ідзе
Як паведаміў Валерый Рыбчанка са Жлобіна, улады распачалі агітацыю супраць яго кандыдатуры на выбарах у мясцовыя Саветы. Валерый Рыбчанка вылучаны кандыдатам у дэпутаты Жлобінскага раённага і Гомельскага абласнога Саветаў, але яшчэ не зарэгістраваны ў якасці кандыдата.
17.03.2010 Барысаў: Рэгістрацыя як чарговы экзамен па “лібералізацыі”
Па меншай меры пяцёра патэнцыйных кандыдатаў на дэпутацкае месца ў Барысаўскім райсавеце прадстаўляюць дэмакратычную апазіцыю. Гэта сябры Аб'яднанай грамадзянскай партыі Алег Лыско, Міхаіл Васільеў і Сяргей Фірага, а таксама сябра Партыі БНФ Зміцер Бабіцкі.
17.03.2010 За 5 хвілін зацвердзілі, а за 7 дзён не змаглі надрукаваць
Назіральнік Сяргей Гоўша накіраваў пракурору горада Баранавічы заяву, у якой паведамляе, што сёння, 17 сакавіка, мінула акурат сем дзён, як гарвыканкам зацвердзіў склад участковых выбаркамаў, а іх спісы дагэтуль у дзяржаўнай газеце “Наш край” не з’явіліся.
17.03.2010 У Віцебскай вобласці каля 90% акругаў будуць безальтэрнатыўнымі
У Віцебскай вобласці павінна быць абрана 3 530 дэпутатаў у мясцовыя прадстаўнічыя органы ўлады. Дакументы для рэгістрацыі кандыдатамі падалі 3 820 чалавек, гэта значыць на кожны дэпутацкі мандат на цяперашні момант прыходзіцца 1,09 прэтэндэнта. Ужо да рэгістрацыі кандыдатаў можна казаць пра тое, што, сама меней, у 90% выбарчых акругаў выбары будуць безальтэрнатыўнымі.
17.03.2010 Магілёўшчына. Вылучана 5 858 прэтэндэнтаў у кандыдаты
Шляхам збору подпісаў вылучана 3 795 чалавек, працоўнымі калектывамі – 2 054. Вылучэнцамі ад палітычных партый з’яўляюцца 60 чалавек.
17.03.2010 Бабруйск: Участковыя камісіі – паўсюль з працоўных калектываў?
У сённяшнім нумары газеты гарвыканкама “Бабруйскае жыццё” (№ 21-22 ад 17 сакавіка), нарэшце, быў пададзены поўны спіс участковых камісіяў. Але і тут не абыйшлося без “сакрэтаў”.
17.03.2010 Члены партый складаюць 2,3% ад агульнай колькасці асоб, вылучаных кандыдатамі ў дэпутаты мясцовых саветаў
591 партыйны прэтэндэнт вылучыўся кандыдатам у дэпутаты мясцовых саветаў, паведаміла 17 сакавіка на прэс-канферэнцыі ў Мінску старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына.
17.03.2010 Сябра Партыі БНФ звольненая з працы за ўдзел у выбарчай кампаніі ў якасьці кандыдата
Сябра Партыі БНФ Тацяна Балабанская, якая вылучаецца ў якасьці кандыдата ў дэпутаты ў Маладэчна, сёньня была звольненая з працы. Спадарыня Тацяна працавала інжынерам-радыёлягам у Маладэчанскім лясгасе.
17.03.2010 Баранавічы: Гарвыканкам унёс змены ў рашэнне пра месцы для агітацыі, але пытанні па-ранейшаму засталіся
Дзяржаўная газета “Наш край” апублікавала рашэнне Баранавіцкага гарвыканкама пра змены, унесеныя ў рашэнне пра вызначэнне месцаў для агітацыі за кандыдатаў у дэпутаты. Нягледзячы на тое, што плошча для агітацыі павялічылася на 50%, і ў новым рашэнні не абышлося без недарэчнасцяў.
17.03.2010 Віцебшчыну чакае “адзіны дзень інфармавання” аб выбарах
18 сакавіка ў рэгіёнах Віцебскай вобласці плануецца правядзенне адзінага дня інфармавання насельніцтва. Тэма адзінага “палітдня” абраная вельмі актуальная “Выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў як фактар павышэння эфектыўнасці працы мясцовага кіравання і самакіравання”.
17.03.2010 Орша: АГП патрабуе ад гарвыканкаму тлумачэнняў
Ніводны з прадстаўленых партыйнай арганізацыяй кандыдатаў ва ўчастковыя камісіі ўключаны не быў. Разам з тым, у складзе камісій апынуліся дзясяткі вылучэнцаў ад грамадскіх арганізацый - "Чырвонага крыжа", "Таварыства выратавання на вадзе", "Фонду міру" і г.д. - чыя статутная дзейнасць ніякага дачынення да выбараў не мае.
17.03.2010 Менск: Суд палічыў правільным неўключэнне сяброў Партыі БНФ у камісіі
Суд Партызанскага раёна Менска адхіліў прапанову Партыі БНФ аб магчымасці дадатковага уключэння сябраў партыі ў склад участковых выбарчых камісій Менска на падставе іх няпоўнай укамплектаванасці.
17.03.2010 У дзяржгазеце Рагачова прачнуліся: нарэшце з’явілася інфармацыя пра выбары
“Вылучэнне кандыдатаў у мясцовыя Саветы дэпутатаў будзе праходзіць у Беларусі з 14 лютага па 15 сакавіка...” – такое паведамленне з’явілася на афіцыйным сайце рагачоўскай дзяржаўнай газеты... 15 сакавіка.
17.03.2010 Барысаў: Аспрэчыць неўключэнне ў камісіі ўжо немагчыма
Толькі ў аўторак, 16 сакавіка, выйшаў у свет чарговы нумар газеты Барысаўскага райвыканкама “Адзінства”, які павінен быў з'явіцца яшчэ ў суботу. Калі газета выйшла па графіку, то рашэнне выканкама, якое цэлы тыдзень захоўвалі як дзяржаўную таямніцу яго чыноўнікі, можна было аспрэчыць у судовым парадку.
16.03.2010 Вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты: звесткі з рэгіёнаў (абнаўляецца)
15 сакавіка ўсе жадаючыя балатавацца на выбарах у мясцовыя Саветы завершылі падачу неабходных дакументаў для рэгістрацыі ў якасці кандыдатаў у дэпутаты.