Навіны на тэму: выбары-2010

15.03.2010 Брэсцкая вобласць: Прадстаўнікі апазіцыі ўключаныя ў склад участковых камісій па акругах, дзе не вылучаюцца іх кандыдаты

Кіраўнікі рэгіянальных структур партый адзначаюць агульную тэндэнцыю: іх прадстаўнікоў калі і ўключаюць у выбарчыя камісіі, то пераважна на тых акругах, на якіх не вылучаюцца іх кандыдаты.

15.03.2010 Барысаў: Зроблена ўсё, каб абскардзіць рашэнне пра фармаванне камісій было немагчыма

Паводле заканадаўства, неўключэнне ў склад участковых камісій можна аспрэчыць на працягу трох дзён з дня прыняцця рашэння. Аднак газета райвыканкаму ў нумары за 11 сакавіка склады камісіі не апублікавала, а наступны нумар раёнкі, які павінен быў выйсці ў суботу 13 сакавіка, да падпісантаў не патрапіў - газета проста не выйшла.

15.03.2010 На Віцебшчыне месцы для агітацыі вызначаны

Большасць мясцовых выканаўчыя органаў улады на Віцебшчыне вызначыліся з месцамі для правядзення агітацыі.

14.03.2010 Тыдзень выбарчай кампаніі: лічбы, падзеі і каментары

Тыдзень мінулы канчаткова развеяў міф адносна “лібералізацыі” выбарчага працэсу ў Беларусі. Вынікі аднаго з найважнейшых этапаў выбарчай кампаніі – фармавання ўчастковых выбарчых камісій -- толькі пацвердзілі сумныя прагнозы дэмакратычнай супольнасці краіны: кантроль за падлікам галасоў пакідаюць за сабой улады.

Мазыр: Пададзены дакументы на рэгістрацыю Франака Вячоркі кандыдатам

14.03.2010 Мазыр: Пададзены дакументы на рэгістрацыю Франака Вячоркі кандыдатам

13 сакавіка члены ініцыятыўнай групы палітжаўнера Франака Вячоркі -- кіраўнік Уладзімір Целяпун і Вінцук Вячорка, падалі неабходны пакет дакументаў для рэгістрацыі яго кандыдатам у дэпутаты Мазырскага раённага Савета дэпутатаў па Станцыйнай выбарчай акрузе №25.

14.03.2010 Гародня: Назіральніцы зноў пагражаюць штрафам

Незалежнай назіральніцы ад БХК Святлане Рудкоўскай зноў пагражаюць штрафам. Нагадаем, што праблемы на працы ў жанчыны, якая з’яўляецца старшынёй ЖБК №8 Гародні, пачаліся адразу пасля яе рэгістрацыі назіральніцай у акруговую выбарчую камісію Пралетарскай выбарчай акругі №17.

14.03.2010 Бабруйск: Газета гарвыканкама “дазіруе” інфармацыю

У нумары “Бабруйскага жыцця”, які выйшаў у свет пасля фармавання ўчастковых камсіяў, далі інфармацыю толькі па 13-ці са 109 (указалі склад сямі з 53-х камсіяў па Ленінскаму і шасці з 56-ці па Першамайскаму раёну).

Мазыр: Пракурора просяць разабрацца з законнасцю фармавання камісій

14.03.2010 Мазыр: Пракурора просяць разабрацца з законнасцю фармавання камісій

У сваёй заяве Уладзімір Целяпун просіць пракурора ў парадку пракурорскага нагляду вызначыць законнасць працэдуры, па якой праходзіў адбор на ўключэнне ў члены камісіі прадстаўнікоў палітычных партыяў і грамадскіх арганізацыяў.

13.03.2010 БСДГ адмаўляецца ад вылучэння кандыдатаў па Гародні

Да такога кроку гарадзенскія грамадоўцы прыйшлі ў выніку таго, што ніводны з іх прадстаўнікоў не быў уключаны ў склад участковых выбарчых камісій па Купалаўскай выбарчай акрузе №14, дзе меркавалася вылучаць кандыдатам Віктара Парфёненку.

Анатоль Паўлаў: “Кандыдатам у дэпутаты ўжо няма сэнсу змагацца…”

12.03.2010 Анатоль Паўлаў: “Кандыдатам у дэпутаты ўжо няма сэнсу змагацца…”

Аб'яднаная грамадзянская партыя вылучала са сваіх шэрагаў ва ўчастковыя выбарчыя камісіі Менска больш за 120 чалавек, з якіх афіцыйна зарэгістравалі толькі дзесецярых. Такія вынікі выклікалі ў партыі настрой пра бессэнсоўнасць далейшага ўдзелу ў мясцовых выбарах.

12.03.2010 Баранавічы: Партыец хоча ведаць, па якіх крытэрах фармавалі камісіі

Сяргей Гоўша просіць даць яму адказ: 1) па якіх прычынах яго не ўключылі ў склад участковай камісіі №24? 2) якія крытэрыі фармавання камісіі? 3) колькі было пададзена заяваў у склад камісіі, месца працы і пасады прэтэндэнтаў, партыйнасць і вопыт працы ў выбарах?

Закрытасць - асноўная характарыстыка працэсу фармавання ўчастковых камісій. Дадзеныя з рэгіёнаў (абнаўляецца)

12.03.2010 Закрытасць - асноўная характарыстыка працэсу фармавання ўчастковых камісій. Дадзеныя з рэгіёнаў (абнаўляецца)

Участковыя камісіі сфармаваныя. Інфармацыя, якая паступае з рэгіёнаў, адлюстроўвае не толькі лічбавыя паказчыкі, але і дазваляе казаць пра асноўную тэндэнцыю дадзенага працэсу -- закрытасці.

12.03.2010 Барысаў: Склад участковых камісій невядомы

Усе спробы барысаўскіх праваабаронцаў дамагчыся ў чыноўнікаў райвыканкаму звестак пра склад участковых камісій, і ці ўключаны ў іх прадстаўнікі дэмакратычнай апазіцыі, дагэтуль застаюцца беспаспяховымі.

12.03.2010 Салігорск: Адміністрацыйны рэсурс

Жыхары 13-й выбарчай акругі паведамілі, што подпісы за начальніка ваенкамата Валерыя Заінчкоўскага збіраюць супрацоўнікі суседняга домакіравання, прычым, у працоўны час і па разнарадцы выканаць норму ў сорак подпісаў.

12.03.2010 Віцебшчына: Калектывы вылучаюць у дэпутаты начальнікаў

Традыцыйна мясцовыя чыноўнікі і начальнікі не гараць асаблівым жаданнем вылучацца праз рэгістрацыю ініцыятыўных груп для збору подпісаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства