Навіны на тэму: выбары-2010

25.04.2010 Бабруйск: На выбарчых участках дазваляюць галасаваць без дакументаў

Бабруйскім праваабаронцам стала вядома аб некалькіх выпадках, калі выбаршчыкам дазвалялі прагаласаваць без пашпарта ці іншага дакумента. Акрамя гэтага, сябры выбарчых камісіяў самі прапаноўваюць бабруйчанам аддаць голас не толькі за сябе, але і за адсутных сваякоў.

25.04.2010 Гародня: Яшчэ адзін кандыдат ад Партыі БНФ зняўся з выбараў

Сяргей Антусевіч вырашыў, што ўдзел у гэтай выбарчай кампаніі бессэнсоўны. Антусевіч быў зарэгістраваны кандыдатам па Лідскай акрузе №51 па выбарах у Гарадзенскі гарадскі Савет дэпутатаў.

25.04.2010 Масты: Давераную асобу кандыдата камісія не пусціла на выбарчы ўчастак

У Мастах (Гарадзенская вобласць) участковая камісія не пусціла на Кастрычніцкі выбарчы ўчастак №2 Аляксандра Пудаўкіна, давераную асобу кандыдата ў дэпутаты Мастоўскага раённага савету Аляеся Зарэмбюка.

25.04.2010 Бабруйск: Напярэдадні выбараў кандыдату сказалі, што “ён прайграе”

- Старшыня камісіі Лілія Жук сказала, што ў мяне значна менш галасоў, чым у Казлова. Патлумачыла гэта тым, што ў нашай акрузе жыве шмат працоўных ААТ “Белшына”, і быццам бы яны ўсе галасуюць за Аляксандра Казлова, які займае пасаду намесніка дырэктара па ідэалагічнай працы. Не разумею, як можна казаць, што кандыдат прайграе, калі выбары яшчэ не адбыліся? - здзіўляецца сябра бабруйскай суполкі БХД Вячаслаў Шэлег, кандыдат у дэпутаты ў аблсавет.

25.04.2010 Гародня: Зарэгістраваную раней незалежную назіральніцу не пусцілі на выбарчы ўчастак у дзень асноўнага галасавання

Незалежная назіральніца Дзіна Паўлава рэгістравалася шляхам збору подпісаў у камісіі на ўчастку №110, што размешчаны ў Гарадзенскай гімназіі №1 па праспекце Янкі Купалы, 82. Сёння, 25 красавіка, яна нечакана не была дапушчана назіраць за працэсам галасавання. Гэтая адмова выглядае досыць дзіўна, паколькі папярэднія два дні ніхто не замінаў Паўлавай весці назіранне на ўчастку.

25.04.2010 Найноўшае ў прычынах парушэнняў выбарчага закону ў Магілёве: хакеры

Па версіі Магілёўскай абласной камісіі, хакеры “атакавалі” сайт аблвыканкама і збілі дату правядзення першага пасяджэння камісіі. Нагадаем, што праваабаронцы скардзіліся з нагоды фарміравання Магілёўскай абласной выбарчай камісіі амаль за месяц да абвяшчэння даты выбараў.

Мікалай Лазавік: На высокую яўку выбаршчыкаў на датэрміновае галасаванне паўплывала тлумачальная праца арганізатараў выбараў

25.04.2010 Мікалай Лазавік: На высокую яўку выбаршчыкаў на датэрміновае галасаванне паўплывала тлумачальная праца арганізатараў выбараў

На высокую яўку выбаршчыкаў на датэрміновае галасаванне (29,3% выбаршчыкаў) паўплывала тлумачальная праца арганізатараў выбараў. Такое меркаванне выказаў БелаПАН сакратар Цэнтрвыбаркама Мікалай Лазавік, каментуючы вынікі датэрміновага галасавання на выбарах дэпутатаў мясцовых саветаў.

25.04.2010 Цэнтральная камісія: Амаль трэць выбаршчыкаў прагаласавалі датэрмінова на выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў

Амаль трэць выбаршчыкаў прагаласавалі датэрмінова на выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў 26-га склікання. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў.

Cетка назіральнікаў пашыраная

25.04.2010 Cетка назіральнікаў пашыраная

Удзельнікі праекта "Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка" (Election Observation: Theory and Practice, EOTP) зарэгістраваныя ў якасці назіральнікаў на розных выбарчых участках і сёння, у дзень выбараў, будуць дапамагаць збіраць інфармацыю для выніковай справаздачы кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" .

25.04.2010 Мазыр: Старшыня выбаркама забараніў даваць інфармацыю апазіцыянерам

На выбарчым участку №43 Палескай выбарчай акругі №43, дзе кандыдатам у дэпутаты Гомельскага абласнога Савета балатуецца сябра Партыі БНФ Уладзімір Целяпун, давераная асоба кандыдата Франак Вячорка дабіваецца інфармацыі ад старшыні ўчастковай камісі. Ён забараніў даваць любую інфармацыю давераным асобам кандыдата ад Партыі БНФ. Між іншым, датэрмінова на гэтым участку прагаласавала 40% выбаршчыкаў!

25.04.2010 Магілёў: На ўчастках не вывешаны пратаколы аб выніках датэрміновага галасавання

Праваабаронца адзначае, што некаторыя старшыні выбарчых камісій паздымалі пратаколы, матывуючы гэта тым, што датэрміновае галасаванне скончылася. А адзін сказаў, што пратакол з вынікамі вывешаны ў яго кабінеце.

25.04.2010 Віцебск: Больш за траціну гараджан прагаласавалі датэрмінова

Паводле інфармацыі ў копіях пратаколаў, вывешаных на ўчастках для галасавання, можна казаць аб тым, што больш за траціну жыхароў Віцебска, якія маюць права голасу, прагаласавалі датэрмінова. На падставе гэтага можна казаць, што выбары ў горадзе адбыліся.

25.04.2010 Правядзенне агітацыі кандыдатамі ў дэпутаты мясцовых Саветаў дэпутатаў 26-га склікання. Аналіз і тэндэнцыі

Паводле дзеючага выбарчага заканадаўства агітацыя кандыдатамі ў дэпутаты і іх даверанымі асобамі ажыцяўляецца ў трох формах: агітацыя праз друкаваныя матэрыялы, праз СМІ і шляхам правядзення масавых мерапрыемстваў і сустрэч з выбаршчкамі.

25.04.2010 Віцебшчына: Улёткі і плакаты аказаліся незапатрабаванымі?

24 красавіка скончыўся адзін з галоўных этапаў выбарчай кампаніі - перадвыбарчая агітацыя. Правам на выступленне, друк агітацыйных матэрыялаў скарысталіся 91% кандидатаў у абласны Савет і 65% кандидатаў у раённыя Саветы.

24.04.2010 Салігорск: “Кіднэппінгам” па кандыдату-маладафронтаўцу

Аляксей Валабуеў пазначыў сяброўства ў “Маладым Фронце” у сваёй праграме. Рэакцыя мясцовых уладаў – рэгулярная трансляцыя фільма “Малады Фронт. Кіднэппінг” у эфіры мясцовага тэлеканала.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства