Навіны на тэму: выбары-2010

25.04.2010 Назіральніка Пятроўскага выдалілі з дапамогай міліцыі

З выбарчага участка №57 Чыгуначнай выбарчай акругі №20 былі выдаленыя назіральнік Віктар Пятроўскі і давераная асоба кандыдата ў дэпутаты Фёдара Масленнікава Міхась Пашкевіч. Старшыня камісіі Васіль Ананька не патлумачыў прычын свайго рашэння і адмовіўся пісьмова яго афармляць. Ён выклікаў міліцыянта і загадаў выдаліць іх з памяшкання.

25.04.2010 Салігорск: Назіральнікі ад згуртавання казакаў пагражалі даверанай асобе Аляксея Валабуева

У Салігорску назіральнікі ад згуртавання казакаў на адным з участкаў для галасавання пагражалі збіццём даверанай асобе кандыдата ў дэпутаты Аляксея Валабуева Івану Шылу і актывісту выбарчага штаба Андрусю Тычыну. Ужываючы нецэнзурную лаянку і знявагі, казакі-назіральнікі запатрабавалі ад маладых людзей пакінуць тэрыторыю школы, на якой месціцца ўчастак. Прыгэтым супрацоўнік міліцыі, які знаходзіўся побач, ніяк не адрэагаваў на дзеянні казакаў.

25.04.2010 Гомельшчына: Выбары без выбару

У большасці раёнаў Гомельскай вобласці выбары ў мясцовыя Саветы праходзяць на безальтэрнатыўнай аснове. Напрыклад, у Рагачоўскім і Светлагорскім раёнах амаль ва ўсіх выбарчых акругах толькі па адным кандыдаце. І амаль усе кандыдаты - прадстаўнікі ўлады альбо кіраўнікі падуладных арганізацый і устаноў.

25.04.2010 Брэст: Скрыні для датэрміновага галасавання і перанасныя скрыні знаходзіліся па-за межамі ўчастка

Назіральніку прыйшлося паказаць Рэкамендацыі ЦВК па правядзенні выбараў. Толькі пасля гэтага скрыні вярнулі ў памяшканне, дзе яня даступныя да нагляду сябраў выбарчай камісіі.

Менск: Агітацыя за "патрэбнага" кандыдата працягваецца ў кабінках для галасавання?

25.04.2010 Менск: Агітацыя за "патрэбнага" кандыдата працягваецца ў кабінках для галасавання?

На выбарчых участках Чыгуначнай акругі №20 узоры бюлетэняў у кабінках для галасавання падказваюць выбаршчыкам, за каго трэба аддаць свой голас.

25.04.2010 Брэст: Жыхары 298 кватэр не ўключаны ў спісы выбаршчыкаў

Жыхар дома № 101 па вул. Суворава сп. Матуз А.Ф. прыйшоў сёння на ўчастак для галасавання № 108, які знаходзіцца ў інтэрнаце па вул. Суворава, і даведаўся, што кватэры ў яго доме і доме № 101-А па вул. Суворава не ўключаны ў спісы выбаршчыкаў. У кожным з дамоў знаходзіцца па 149 кватэр.

25.04.2010 Магілёў. Затрымана кандыдат ад БХД, якая злавіла за руку фальсіфікатараў

Кандыдат у дэпутаты ў гарадскі і абласны Саветы дэпутатаў ад аргкамітэту партыі “Беларуская Хрысціянская дэмакратыя” Марыя Кульманава перехапіла два бюлетэні ў сябра камісіі з пастаўленымі птушкамі за кандыдатаў у дэпутаты.

Журналіста Еўрарадыё выдалілі з участку з дапамогай міліцыі

25.04.2010 Журналіста Еўрарадыё выдалілі з участку з дапамогай міліцыі

Старшыня выбарчай камісіі сталічнага ўчастку для галасавання № 75 разам са сваімі падначаленымі забараніла карэспандэнту Еўрарадыё Валеру Руселіку здымаць фота і відэа на ўчастку. Калі журналіст пачаў спасылацца на заканадаўства, старшыня камісіі выклікала міліцыянтаў, якія вывелі журналіста з участка.

25.04.2010 Магілёў: Кандыдат у дзень выбараў атрымаў позву ў КДБ

Сёння, 25 красавіка, кандыдат у дэпутаты ў гарадскі Савет па Крупскай выбарчай акрузе №7 і адначасова лідэр магілёўскага аргкамітэта БСДП (Народная Грамада) Аляксандр Ірхо атрымаў па пошце позву явіцца 25 красавіка ў Магілёўскі аддзел КДБ.

25.04.2010 Менск: Участковая камісія падманула назіральніцу

Затым гэтыя члены камісіі сказалі Р.Вячорка, што яны едуць да выбаршчыкаў, якія пражываюць па адрасе Некрасава, 28 і прапанавалі назіральніцы самостойна дабірацца па дадзеным адресе. Але прыехаўшы на Некрасава, 28, Радаслава там нікога не знайшла.

25.04.2010 Брэст: На закрытым участку выніковы пратакол не быў вывешаны

На закрытым участку № 53 (радзільны дом) у горадзе Брэсце галасаванне скончылася ў 12:00. Назіральнікі, якія прыйшлі на ўчастак, знайшлі яго зачыненым, сябры камісіі таксама адсутнічалі.

25.04.2010 Гародня: МТС заклікае на выбары

У Гародні тэлефонная кампанія МТС працягвае запрашаць сваіх абанентаў на выбарчыя ўчасткі. Сёння, 25 красавіка, пайшла другая хваля СМС-рассылкі. У паведамленнях, якія атрымліваюць адрасаты сказана: “…Вас ждут на избирательных участках с 8.00 до 20.00”.

Валянцін Стэфановіч: Высокі працэнт тых, хто прагаласаваў датэрмінова, сведчыць пра арганізаваны і прымусовы працэс выбараў

25.04.2010 Валянцін Стэфановіч: Высокі працэнт тых, хто прагаласаваў датэрмінова, сведчыць пра арганізаваны і прымусовы працэс выбараў

Высокі працэнт тых, хто прагаласаваў датэрмінова, сведчыць пра арганізаваны і прымусовы працэс выбараў. Такое меркаванне ў інтэрв'ю БелаПАН выказаў адзін з удзельнікаў кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Валянцін Стэфановіч.

Баранавічы: Хто займаецца выбарамі - гарвыканкам ці выбарчая камісія?

25.04.2010 Баранавічы: Хто займаецца выбарамі - гарвыканкам ці выбарчая камісія?

Цікавая размова сёння раніцай адбылася паміж назіральнікам Сяргеем Гоўшам і старшынёй гарадской выбарчай камісіяй Юрыем Шасцярнёвым.

25.04.2010 Менск: У Інстытуце нацыянальнай бяспекі за кандыдата ад Партыі БНФ – 1 голас

Цікава, што 1 голас тут быў аддадзены і кандыдату ад Партыі БНФ Вадзіму Канапацкаму, намесніку старшыні Менскай гарадской арганізацыі Партыі БНФ. Што канешне - няшмат. Але ж гаворка пра асноўную апазіцыйную партыю!

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства