Навіны на тэму: выбары-2010

24.04.2010 Газета “Витебский рабочий”: шальмаванне апазіцыі напярэдадні асноўнага дня галасавання

"Пачытайце перадвыбарчыя праграмы такіх “крыкуноў”. Беспрацоўныя і непісьменныя асобы, якія так і не здолелі знайсці сваю нішу ў гэтым жыцці, а магчыма, проста не пажадалі гэтага рабіць з-за наяўнасці “дабрадзеяў”, якія ўзялі на сябе іх утрыманне, абяцаюць горы залатыя..."

24.04.2010 Салігорск: Палкоўнік не баіцца адказнасці за парушэнне закона?

З самай раніцы ўсе дамы акругі №13 былі заклеены чорна-белымі копіямі агітацыйных плакатаў палкоўніка, ваеннага камісара кандыдата Валерыя Заінчкоўскага.

Менск: Кандыдат Алесь Лагвінец патрабуе адмяніць выбары ў гарсавет па Сухараўскай акрузе № 30

24.04.2010 Менск: Кандыдат Алесь Лагвінец патрабуе адмяніць выбары ў гарсавет па Сухараўскай акрузе № 30

Кандыдат у дэпутаты Менскага гарадскога Савета дэпутатаў па Сухараўскай выбарчай акрузе № 30 Алесь Лагвінец накіраваў заявы гарадскому пракурору, у Менскую гарадскую і Цэнтральную камісіі з просьбай адмяніць выбары дэпутатаў у гарсавет па Сухараўскай акрузе № 30. У якасці падставаў для такога патрабавання кандыдат прыводзіць шэраг грубых і наўмысных парушэнняў Канстытуцыі Беларусі і выбарчага заканадаўства.

24.04.2010 Бабруйск: За праўладнага кандыдата распаўсюджваюць адксеракапіраваныя ўлёткі

Вячаслаў Шэлег адзначыў таксама, што гэтыя чорна-белыя ўлёткі ёсць у кожнай скрыні кожнага дома ў акрузе. А трох сотняў улётак, якія быццам бы надрукаваў Аляксандр Казлоў, хапіла б толькі на некалькі дамоў.

24.04.2010 У Гомелі ўчастковая камісія адмовілася вывешваць пратакол датэрміновага галасавання

У Гомелі выбарчая камісія ўчастка для галасавання нумар 46 Студэнцкай акругі адмовілася па патрабаванню кандыдата ў дэпутаты абласнога Савета Кастуся Жукоўскага вывесіць пратакол датэрміновага галасавання ці азнаёміць кандыдата з ім.

24.04.2010 Горкі: Скрыню для датэрміновага галасавання апламбавалі пласцілінам

У Горках на адным з участкаў для галасавання, што ўваходзіць у скалад Першамайскай выбарчай акругі №15, скрыню для датэрміновага галасавання апламбавалі пласцілінам. Пра гэта паведаміла кандыдатка ў дэпутаты Галіна Будная, якая вылучаецца па гэтай акрузе.

24.04.2010 Горкі: Дырэктарка школы прымушае настаўнікаў галасаваць за “годнага” кандыдата

Дырэктарка школы Людміла Бандарэнка выступіла не толькі з нахабным патрабаваннем да ўсяго калектыву датэрмінова прагаласаваць за “годнага” кандыдата, яна яшчэ і забараніла аддаваць свае галасы “за невядома якіх кандыдатаў, якія тут агітуюць за невядома што і паганяць сваімі паперкамі нашу вёску”.

24.04.2010 Кіраўскі раён: Акругі безальтэрнатыўныя, але паказчыкі па яўцы патрабуецца забяспечыць

А выбаршчыкі толькі здіўляюцца – навошта ім дарэмна губляць час на такіх выбарах, навошта ўладам траціць грошы на плакаты безальтэрнатыўнага кандыдата? Застаецца толькі зрабіць выснову, што камусьці патрэбныя лічбы і паказчыкі яўкі.

Разборныя скрыні ў Баранавічах. Фотафакт

24.04.2010 Разборныя скрыні ў Баранавічах. Фотафакт

Зверху скрыня апячатаная і запламбаваная. А ўнізе мацуецца на шрубкі - рабі што хочаш!

24.04.2010 Віцебшчына: У вайсковай частцы прагаласавалі амаль 50% датэрмінова

Галасаванне праходзіла пад пільным назіраннем супрацоўнікаў ідэалагічнага аддзялення часткі. Асабістаму складу, вялікая частка якога ўпершыню ў сваім жыцці прымае непасрэдны ўдзел у падобнай палітычнай падзеі, ідэолагі растлумачылі тэхнічныя тонкасці працэдуры галасавання.

24.04.2010 Салігорск: Нарад міліцыі ахоўвае ўчастак ад кандыдата

Быў выкліканы нарад міліцыі. Аднак, на думку супрацоўнікаў праваахоўных органаў, падставаў для затрыманьня не было. Тым не менш, практычна адразу пасля ад’езда першага нарада міліцыі, з’явіўся другі. Супрацоўнікі міліцыі ўзмацнілі ахову школы.

24.04.2010 Брэст: Кандыдат ад Партыі БНФ здымаецца з выбараў

Кандыдат ад Партыі БНФ Аляксандр Комлеў па 25-й акрузе горада Брэста накіраваў заяву ў гарадскую выбарчую камісію з просьбай адмяніць рашэнне аб рэгістрацыі яго кандыдатам, а таксама не прызнаваць вынікі галасавання па гэтай акрузе і прызначыць там паўторныя выбары.

Мазыр: Кандыдат патрабуе забяспечыць выкананне супрацоўнікамі міліцыі палажэнняў Выбарчага кодэкса

24.04.2010 Мазыр: Кандыдат патрабуе забяспечыць выкананне супрацоўнікамі міліцыі палажэнняў Выбарчага кодэкса

24 красавіка кандыдат у дэпутаты Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Целяпун накіраваў начальніку Мазырскага РАУС Зыкуну П.В. заяву з нагоды інцыдэнту з затрыманнем кандыдата ў дэпутаты Франака Вячоркі, сведкам якога ён стаў.

Віцебск: Актывістцы БХД вынеслі папярэджанне

24.04.2010 Віцебск: Актывістцы БХД вынеслі папярэджанне

Актывістка стваранай партыі БХД Алена Шабуня, якая балатуецца ў Віцебскі абласны і Віцебскі гарадскі Саветы дэпутатаў, атрымала афіцыйнае папярэджанне ад адпаведных тэрытарыяльных выбарчых камісій - за правядзенне агітацыйнага пікету з музычным суправаджэннем.

24.04.2010 Брэст: Сапраўдныя вынікі выбараў застануцца за зачыненымі дзвярыма

Назіральнікі не змогуць прасачыць працэс фармавання вынікаў галасавання па асобных выбарчых акругах, таму што ўся дакументацыя па падліку галасоў будзе дастаўляцца не па юрыдычным адрэсе акруговай камісіі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства